Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
07.07.2014 Еўракамісар Фюле нагадаў пра галоўную ўмову зменаў у адносінах паміж ЕС і афіцыйным Мінскам
Любыя станоўчыя змены ў адносінах Еўрапейскага Саюза з беларускімі ўладамі залежаць ад паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека і безумоўнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных.
04.07.2014 Прэзідэнт ПАСЕ: Упэўненая, што цяжкая праца беларускіх праваабаронцаў не марная (фота)
Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Ан Брасер падчас сустрэчы з кіраўніком Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесем Бяляцкім запэўніла яго ў поўнай падтрымцы з боку ПАСЕ працы праваабаронцаў у Беларусі.
03.07.2014 Алесь Бяляцкі сустрэўся са старшынёй Еўрапарламента
Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі і кіраўнік Еўрапарламента Марцін Шульц абмяняліся інфармацыяй пра сітуацыю ў Беларусі.
02.07.2014 Алесь Бяляцкі ў Еўрапарламенце: Мяне вызвалілі не проста так
Падчас візіту ў Страсбург 2 ліпеня былы палітвязень, кіраўнік ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) даў прэс-канферэнцыю ў Еўрапарламенце.
02.07.2014 Шведскі праваабаронца напісаў кнігу пра эвалюцыю дыктатуры ў Беларусі
Аўтар, кіраўнік Ostgruppen, Марцін Угла лічыць, што, дзякуючы знаёмству з яго кнігай “Памятка для дыктатара”, Беларусь ды яе сістэма будзе больш зразумелай для ўраду яго краіны і шараговага шведа.
02.07.2014 Алесь Бяляцкі наведаў Брусель і Страсбург
Алесь Бяляцкі, кіраўнік ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнт FIDH, 1 ліпеня ў Бруселі сустрэўся з прадстаўнікамі Еўрасаюза. 2 ліпеня паездка праваабаронцы працягваецца сустрэчамі з прадстаўнікамі Еўрапарламента і Савета Еўропы ў Страсбургу.
01.07.2014 У Баку крытыкавалі афіцыйны Менск за палітвязьняў
Два камітэты Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ прынялі рэзалюцыі па Беларусі. Камітэт па дэмакратыі і правах чалавека уключыў у рэзалюцыю заклік да неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітычных зьняволеных у Беларусі.
01.07.2014 Макей: пераменаў у стаўленні Захаду да Беларусі пасля вызвалення Бяляцкага чакаць не варта
Такі сэнс выказванняў міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1». Пры гэтым прозвішча праваабаронцы ні інтэрв'юер, ні інтэрв'юяваны не называлі.
01.07.2014 Поўная відэаверсія прэс-канферэнцыі Алеся Бяляцкага для літоўскіх СМІ
Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і адзін з заснавальнікаў Беларускага дома правоў чалавека Алесь Бяляцкі 27 чэрвеня ў Вільні даў прэс-канферэнцыю для літоўскіх СМІ.
30.06.2014 Алесь Бяляцкі літоўскім СМІ: Крыўды на адрас Літвы ў мяне няма
Кіраўнік ПЦ "Вясна" кажа, што не адчувае крыўды на адрас Літвы за тое, што прадстаўленая гэтай краінай інфармацыя стала падставай для прыцягнення яго да суду. З гэтай заявы Алесь Бяляцкі распачаў прэс-канферэнцыю, якая прайшла 27 чэрвеня ў Вільні.
23.06.2014 ЕС вітае вызваленне Алеся Бяляцкага
"Гэта важны крок з боку беларускіх уладаў, за якім мусіць паследаваць неадкладнае вызваленне ўсіх астатніх палітычных зняволеных і поўнае аднаўленне іх грамадзянскіх і палітычных правоў. Гэта можа спрыяць паляпшэнню стасункаў паміж Еўрапейскім Саюзам і Беларуссю”.
22.06.2014 Кэтрын Эштан: ЕЗ чакае вызвалення ўсіх палітвязняў Беларусі
Брусэль вітаў вызваленне беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пра гэта заявіла вярхоўны прадстаўнік ЕЗ ў замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.
29.05.2014 Праваабаронцы ўдзельнічалі ў канферэнцыі па Беларусі ў Жэневе
У Жэневе, дзе ў хуткім часе будзе прадстаўлены даклад спецдакладчыка ААН па Беларусі, адбылася канферэнцыя з удзелам міжнародных і беларускіх праваабаронцаў, журналістаў, сваякоў палітвязняў і прадстаўніка ЕС у ААН.
23.05.2014 Вяртаньне спецдакладчыка ПАРЭ ў Беларусь
Спэцыяльным дакладчыкам па Беларусі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы стаў італьянскі дэпутат Андрэа Рыгоні. У гэтага прызначэньня ёсьць дзьве адметнасьці. Па-першае, спадар Рыгоні ўжо другі раз становіцца спэцдакладчыкам па Беларусі; а па-другое, менавіта ён падчас сваёй першай кадэнцыі прапаноўваў вярнуць Беларусі статус спэцыяльна запрошанай у Парлямэнцкую асамблею.
19.05.2014 Еўрасаюз асуджае адвольныя затрыманні і арышты актывістаў у Беларусі
Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці: "Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна спыніць гэтыя дзеянні і вызваліць усіх асобаў, несправядліва затрыманых, зняўшы ўсе абвінавачванні супраць іх". Таксама ЕС паўтарае заклік да неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітычных зняволеных.










