Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
17.06.2015 Нямецкая дэпутатка: Мы згубілі давер да Лукашэнкі
Дэпутатка нямецкага Бундэстагу Марылюіза Бэк у інтэрвію Свабодзе падкрэсліла, што ў такіх краінах, як Беларусь, найперш трэба ўмацоўваць грамадзянскую супольнасьць.
01.06.2015 FIDH і ПЦ “Вясна” занепакоены пагаршэннем сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр “Вясна” глыбока занепакоеныя з нагоды пагаршэння ўмоваў утрымання Юрыя Рубцова, Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка і Ігара Аліневіча і заклікаюць улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць палітвязняў.
27.05.2015 Дэпутат Бундэстага Марылуіза Бек: “Свабоду Ігару Аліневічу!”
Марылуіза Бек, спікер па пытаннях усходнееўрапейскай палітыкі парламенцкай групы Партыі зялёных у нямецкім Бундэстагу і “хросная маці” Ігара Аліневіча, зрабіла заяву з нагоды чацвёртай гадавіны прысуду палітвязню.
26.05.2015 Чатыры гады з моманту прысуду Мікалаю Статкевічу. Заява Франца Цёнеса
Заява намесніка старшыні Камітэта па замежных справах нямецкага Бундэстага Франца Цёнеса, "хроснага бацькі" беларускага палітвязня.
21.05.2015 На форуме ў Рызе праваабаронцы заклікалі вызваліць усіх палітзняволеных
Зварот удзельнікаў Форуму грамадзянскай супольнасці адрасаваны краінам-сябрам Усходняга партнёрства, паведамляе сайт "Еўрарадыё".
21.05.2015 Алесь Бяляцкі: Ніякіх пераменаў да лепшага ў Беларусі няма
Дональда Туска ўвялі ў аблуду, ніякіх «пазітыўных сігналаў» Менск не шле. Пра гэта праваабаронца заявіў сайту charter97.org.
20.05.2015 Алесь Бяляцкі заклікаў ЕС захоўваць выразныя каштоўнасныя крытэры ў адносінах з рэжымамі Беларусі і Азербайджана (відэа)
20 траўня кіраўнік ПЦ "Вясна" і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі выступіў на Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Рызе.
20.05.2015 У Рызе распачаўся Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства
20 траўня ў Рызе распачаў працу Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, у якім бярэ ўдзел старшыня ПЦ “Вясна” і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі.
13.05.2015 Еўрапарламентары распачынаюць кампанію салідарнасці з палітвязнямі Беларусі
Кампанія «Парламентары за Свабоду» (MEP4Freedom) абвешчана 12 траўня ў Бруселі напярэдадні саміта Усходняга Партнёрства ў Рызе ды прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
13.05.2015 Марына Адамовіч: У кожнага беларускага палітвязня з’явіўся свой прадстаўнік у Еўропе
Дэпутаты Еўрапейскага парламенту новага склікання зноў вырашылі ўзяць апякунства над беларускімі палітзняволенымі, адзначыла жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.
11.05.2015 Сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі нечакана зацікавіліся венгерскія палітыкі
11 траўня ў Будапешце з кіраўніком ПЦ "Вясна" Алесем Бяляцкім сустрэліся дзяржсакратар па еўрапейскіх і міжнародных справах Міністэрства чалавечых рэсурсаў Венгрыі Гергель Праюла (Gergely Proehle) і палітык, у мінулым міністр замежных спраў і еўракамісар па рэгіянальным развіцці, Петэр Балаж (Pеter Balаzs).
06.05.2015 Эўразьвяз называе «вартым шкадаваньня» ўзмацненьне пакараньня Статкевічу
Эўразьвяз расцэньвае як вартае шкадаваньня рашэньне суду аб пераводзе экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі палітвязьня Міколы Статкевіча з папраўчай калёніі ў турму за парушэньне правілаў унутранага распарадку.
04.05.2015 Еўразвяз заклікаў перагледзець прысуд палітвязьню Мікалаю Дзядку
Мінск, 4 траўня. Еўрапейскі звяз заклікаў улады Беларусі перагледзець прысуд 26-гадоваму палітвязьню Мікалаю Дзядку.
28.04.2015 Беларускія ўлады зноў не пусцілі ў краіну замежнага праваабаронцу
Старшыня міжнароднай праваабарончай арганізацыі Libereco - Partnership for Human Rights Ларс Бюнгер паведаміў Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, што на мінулым тыдні беларуская амбасада ў Берліне адмовіла яму ў візе. Гэта чацвертая адмова з 2010 году.
22.04.2015 Валянцін Стэфановіч: Палітычнай волі на выкананне ўмоваў сяброўства Беларусі ў Савеце Еўропы няма
Пра гэта намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" заявіў на паседжанні камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі. Слуханні праходзілі ў рамках падрыхтоўкі дакладу спецдакладчыка ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні.










