Навіны на тэму: правы працоўных
14.11.2007 Яраслава Грышчэню звольнілі з працы
13 лістапада дырэктар Баранавіцкага Дома культуры чыгуначнікаў патэлефанаваў мясцоваму моладзеваму актывісту Яраславу Грышчэню і паведаміў, што той звольнены з працы.
05.11.2007 Дырэктар унітарнага прадпрыемства, адказнага за рэканструкцыю плошчы Незалежнасці, падаў у адстаўку
Як піша газета “Советская Белоруссия”, ці звязана гэты з тым, што на галоўнай плошчы краіны паклалі радыеактыўную плітку пакуль невядома. Спецыялісты “Дырэкцыі па рэканструкцыі плошчы Незалежнасці” таксама не каментуюць сітуацыю з адстаўкай дырэктара.
02.11.2007 Пашпарт прадпрымальніка з Рэчыцы Леаніда Невара правярае КДБ
У сувязі з тым, што ў Леаніда Невара скончыліся чыстыя старонкі ў пашпарце, ён здаў дакументы на новы, заплаціўшы за тэрміновасьць. Пячатку на выезд ва ўсе краіны сьвету патрэбна было перанесьці, бо яна была яшчэ дзеючай. У вызначаны тэрмін сп. Невару не выдалі дакумент, спаслаўшыся на тое, што пашпарт затрыманы супрацоўнікамі КДБ дзеля праверкі.
31.10.2007 Пінск: аднаўляецца суд над лідэрам прадпрымальнікаў
Сёньня ў другой палове дня Пінскі гарадзкі суд працягне разгляд адміністрацыйнай справы мясцовага лідэра прадпрымальнікаў Аляксандара Васільева. Яго вінавацяць у арганізацыі 2 кастрычніка несанкцыянаванага ўладамі сходу на калгасным рынку ў Пінску і агітацыі да ўдзелу ў агульнабеларускім страйку прадпрымальнікаў.
30.10.2007 Мін’юст адклаў рэгістрацыю аб’яднаньня прадпрымальнікаў
30 кастрычніка намесьнік старшыні аргкамітэту для стварэньня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандар Таўстыка паведаміў “Свабодзе”, што Міністэрства юстыцыі адкладае рэгістрацыю гэтага аб’яднаньня.
24.10.2007 Эксперты прадказваюць масавыя звальненні працоўных і стыхійныя пратэсты
Старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Патупа мяркуе, што неўзабаве ў Беларусі складуцца сур'ёзныя перадумовы для актыўнага пратэсту грамадзян супраць палітыкі ўлад. Адмена ільгот, магчымыя масавыя звальненні на буйных прадпрыемствах, падаражанне тавараў і паслуг у 2008 годзе закране кожную беларускую сям'ю.
18.10.2007 Гомельскім прадпрымальнікам мясцовыя ўлады зноў адмовілі ў правядзеньні мітынгу
Прадпрымальнікі падавалі заяўку на правядзеньне 22 кастрычніка мітынгу, на які зьбіраліся запрасіць супрацоўнікаў падаткавай інсьпекцыі і камітэту эканомікі гарвыканкама, каб сумесна разабрацца ў новаўвядзеньнях у дробным прадпрымальніцтве.
01.10.2007 Гомельскія прадпрымальнікі паўторна падалі заяўку на правядзеньне мітынгу
Папярэдні дакумент ў гарвыканкам Гомеля падаваўся 9 верасня, аднак, паводле актывіста РГА “Перспектыва” Аляксандра Рубчэні, адказ ад мясцовых уладаў не быў атрыманы. Па словах старшыні прадпрымальнікаў Цэнтральнага рынка Гомеля Аляксандр Рубчэня, мітынг мае адбыцца 22 кастрычніка ля Дома культуры таварыства глуханямых “Віпра”.
28.09.2007 Старшую дачку палітвязня Аляксандра Казуліна звольнілі з працы
Раней ёй вынесьлі дысцыплінарнае спагнаньне. Вольга Казуліна працавала на прадпрыемстве «Альактив» намесьнікам дырэктара ў прававых і кадравых пытаньнях.
26.09.2007 Міліцыя затрымала лідэра прадпрымальнікаў Салігорску
У Салігорску затрыманы Аляксандр Цацура – лідэр мясцовых прадпрымальнікаў, сябра незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.
24.09.2007 Барысаў: стыхійны мітынг прадпрымальнікаў
Старшыня аргкамітэту ў стварэньні грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў паведаміў Радыё Свабода, што на плошчы цяпер прыкладна дзьвесьце чалавек.
13.09.2007 Апальны акцёр Харланчук дагэтуль беспрацоўны
Паўла Харланчука звольнілі з Рускага тэатру як неадпавядаючага займаемай пасадзе згодна з рашэньнем атэстацыйнай камісіі. Усё гэта адбылося пасьля таго, як выдатны акцёр і рэжысёр дзіцячых пастановак быў затрыманы падчас ліквідацыі намётавага мястэчка ў сакавіку 2006 году і адседзеў на Акрэсьціна "суткі". Ён спрабаваў аднавіцца на працы праз суд, аднак іск Паўла Харланчука ня быў задаволены.
13.09.2007 Рэчыцкіх дэмакратаў папярэджваюць аб прэвентыўных арыштах падчас “Дажынак”
Як паведаміў лідэр мясцовых прадпрымальнікаў Леанід Невар, 21-22 верасня ў Рэчыцы адбудзецца афіцыйнае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі 2007”. Гарадскія ўлады займаюцца не толькі добраўпарадкаваннем цэнтральных вуліцаў і месцаў масавага адпачынку. Як стала вядома Рацыі, рэчыцкае кіраўніцтва засцерагаецца праблемаў, якія нібыта могуць стварыць ім мясцовыя дэмакраты напярэдадні рэспубліканскага фэста.
10.09.2007 Прадпрымальнікі мітынгуюць на Бангалоры
Людзі сабраліся - некалькі соцень - а 12-й гадзіне на сталічнай плошчы Бангалор у парку Дружбы народаў. Заяўку на правядзенне мітынгу падалі 12 актывістаў аб'яднання "Перспектыва", у тым ліку старшыні некалькіх радаў прадпрымальнікаў рынкаў з Мінска, Гомеля, Віцебска і іншых гарадоў.
05.09.2007 Бацьку моладзевага актывіста Яраслава Грышчэні пагражаюць звальненьнем
Сяргей Міхайлавіч Грышчэня, бацька рэгіянальнага моладзевага актывіста, быў выкліканы ў аддзел ідэалогіі Баранавічскага заводу будаўнічых дэталяў і канструкцый, дзе ён працуе брыгадзірам, і атрымаў "прапанову" звольніцца па ўласным жаданьні, нягледзячы на тое, што працоўны кантракт з ім падпісаны да 2009 году. У адваротным выпадку, адміністрацыя прадпрыемства пагражае звольніць яго сама.










