Навіны на тэму: правы працоўных
11.12.2007 Абвешчаны першыя прысуды затрыманым на мітынгу прадпрымальнікаў
Сёньня ў судах Цэнтральнага і Маскоўскага раёнаў праходзяць суды над затрыманымі на мітынгу прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы Віктарам Гарбачовым, Віктарам Крывалем, Крысьцінай Шацікавай ды Віктарам Калеем.
11.12.2007 Гарбачоў: Прадпрымальнікі адмаўляюцца ад перамоваў з дзяржавай
"Калі сёння прадпрымальнікаў прысудзяць да адміністратыўных арыштаў, то перамоваў з уладамі, прызначаных на 19 снежня, не будзе", - заявіў Рацыі за некалькі хвілін да паседжання суда Цэнтральнага раёну Мінска затрыманы ўчора лідэр прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў.
10.12.2007 У Мінску на Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя пратэсту прадпрымальнікаў
Пра яе распавёў карэспандэнт Пагоні.
10.12.2007 Віцебскія прадпрымальнікі далучыліся да агульнабеларускіх мітынгаў
Кіраўніцтва Віцебскага рэгіянальнага цэнтру занятасьці насельніцтва сёньня не змагло адказаць на пытаньне прадпрымальнікаў: “Што рабіць, каб не стаць вашым кліентам?”
10.12.2007 Затрыманыя лідэры прадпрымальнікаў
Сёньня ў Менску заплянаваны мітынг прадпрымальнікаў. Яны зьбіраюцца выказаць сваё стаўленьне да палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога бізнэсу.
07.12.2007 Затрыманы актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў
Вячаслаў Сіўчык паведаміў Радыё Свабода, што Алесь Макаеў увайшоў у офіс Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, што ў мікрараёне Серабранка. Але там ён убачыў некалькі супрацоўнікаў міліцыі.
06.12.2007 Гомельскую прадпрымальніцу папярэдзілі ўлады
Актывістку руху “За свабоднае прадпрымальніцтва” Ірыну Камінскую выклікалі ў аблвыканкам і папярэдзілі, што яна будзе несці адказнасць за масавыя беспарадкі, калі такія будуць 10 снежня.
06.12.2007 Сёньня будуць судзіць моладзевага актывіста Віталя Стажарава
Сёньня ў Савецкім судзе Менску будзе разглядацца справа актывіста “Маладых дэмакратаў” Віталя Стажарава.
29.11.2007 Затрыманых прадпрымальнікаў Аляксандра Таўстыку і Руслана Луцэнку пакаралі арыштам
Суд Заводзкага раёну Менску прысудзіў Аляксандра Таўстыку да 7 сутак арышту. Судзьдзя Алена Някрасава ўлічыла, што Аляксандар — бацька двух малых дзяцей. Прадпрымальніка Руслану Луцэнку спн. Някрасава не пашкадавала нягледзячы на тое, што ён нядаўна перахварэў на пнэўманію і цяпер хварэе бранхітам. Ён атрымаў за раздачу ўлётак 10 сутак.
29.11.2007 Улады баяцца мітынга прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы
Сёньня ў судзе Заводзкага раёну Менску будуць судзіць прадпрымальнікаў Алеся Талстыку і Руслана Луцэнку.
28.11.2007 Затрыманы адзін з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў Алесь Талстыка і актывіст прадпрымальніцкага руху Руслан Луцэнка
Сёньня ў Менску міліцыянты затрымалі аднаго з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў 10 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы Алеся Талстыку і актывіста прадпрымальніцкага руху Руслана Луцэнку. Яны раздавалі ўлёткі за адмену прэзыдэнцкага ўказу №760 каля унівэрмагу "Беларусь". Абодвух прадпрымальнікаў даставілі ў Заводзкі РУУС, дзе яны цяпер і знаходзяцца.
28.11.2007 Прадпрымальнікі зьбіраюцца мітынгаваць і страйкаваць
Ад 1 студзеня пачынае дзейнічаць прэзыдэнцкі ўказ №760, згодна зь якім права выкарыстоўваць наёмную працу застанецца толькі ў юрыдычных асобаў — дзяржаўных і прыватных. Аднак стаць юрыдычнай асобай у выглядзе прыватнага ўнітарнага прадпрыемства нават на льготных умовах не пажадалі больш за 90% індывідуальных прадпрымальнікаў. Ці будуць яны працаваць пасьля Новага году, якія настроі пануюць у прадпрымальніцкім асяродзьдзі?
27.11.2007 Паездка за мяжу бяз згоды начальтва можа стацца падставаю для страты працы.
Кіраўніцтва Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту 26 лістапада не працягнула кантракт са старэйшым выкладчыкам катэдры філязофіі й гісторыі Анатолем Трафімчыкам.
19.11.2007 Прадпрымальнікі будуць мітынгаваць супраць дыскрымінацыі
Сёньня ў 12 гадзінаў мусіць адбыцца акцыя пратэсту прадпрымальнікаў. Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне мітынгу 19 лістапада на плошчы Бангалор.
15.11.2007 Прадпрымальнікі выйдуць на мітынг
Менгарвыканкам дазволіў прадпрымальнікам правесці 19 лістапада 2007 года мітынг у сталічным парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор. Заяўку на яго правядзенне 1 лістапада падалі актывісты рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва".










