Навіны на тэму: правы працоўных
09.01.2008 Ціск на сталічных прадпрымальнікаў узмацняецца
Сёньня ўсіх прадпрымальнікаў, якія працуюць на гандлёвай выставе “Мір кніг” азнаёмілі з тэкстам чарговай абвесткі адміністрацыі. Цытуем: “10 снежня 2008 года з 11-00 да 15-00 адбудзецца праверка рэжыму працоўнага дня камісіяй у складзе прадстаўнікоў Менгарвыканкама, падатковай інспекцыі і Міністэрства ўнутраных спраў. У выпадку закрыцьця працоўнага месца без паважнай прычыны і адсутнасьці гандляра рознічная ліцэнзія будзе анулявана”.
09.01.2008 Віктар Гарбачоў апраўданы
Лідэр прадпрымальнікаў Віктар Гарбачоў вызвалены. «Апраўданы за адсутнасцю складу злачынства», – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 прысуд Барысаўскага раённага суду актывіст прадпрымальніцкага руху Міхаіл Васільеў
08.01.2008 Суд над Віктарам Гарбачовым адбудзецца сёньня
Суд над затрыманым сёньня ў Барысаве лідэрам кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктарам Гарбачовым адбудзецца ў 14 гадзін. Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, актывіста вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і аказаньні супраціўленьня, аднак больш дакладнай інфармацыі пакуль атрымаць не ўдалося. Вядома толькі, што справу будзе разглядаць старшыня суду горада Барысава Юрый Кобец.
08.01.2008 Затрыманы лідэр прадпрымальнікаў В.Гарбачоў
У Барысаўскай міліцыі ўтрымліваюць лідэра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова. Як паведаміла “Свабодзе” жонка затрыманага Сьвятлана, разам з Віктарам і непаўналетнім сынам Мікалаем яны вярталіся на электрацягніку з Крупак у Барысаў:
04.01.2008 З 29 снежня звольнены з працы намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Нефтяник Полесья» і газеты «Нефтяник», сябра ГА «БАЖ» Мікалай Гарбачоў.
У паведамленні аб звальненні, якое падпісаў генеральны дырэктар «Беларуснафты» Аляксандр Ляхаў, гаворыцца, што М. Гарбачоў звольнены ў сувязі са сканчэннем тэрміну яго працоўнага кантракту 31 снежня
04.01.2008 З 1 студзеня ў Гомелі спынілі працу 90% маршрутных таксі.
Мясцовыя службоўцы звязваюць гэта з неабходнасцю пераафармлення ўладальнікаў таксі – індывідуальных прадпрымальнікаў у юрыдычныя асобы.
24.12.2007 Пратэсты працягнуцца на Кастрычніцкай плошчы
Прадпрымальнікі рыхтуюцца да новых пратэстаў супраць ўказу Лукашэнкі №760. Пра гэта заявілі лідэры прадпрымальніцкіх аб’яднаньняў і рухаў. Сябра Каардынацыйнай Рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў заявіў ў інтэрвію "Радыё Свабода", што 10-11 студзеня прадпрымальнікі плянуюць правесьці сход на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. “Указ №760 вынішчае бальшыню прадпрымальнікаў. У нас заўтра няма будучыні. Мы гэта разумеем”, - кажа адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху.
19.12.2007 Анатоль Трафімчык: ““За паездку ў Вільню я атрымаў вымову, і гэта сталася пачаткам майго звальненьня”
Некалькі тыдняў таму з Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту звольнены выкладчык кафедры гісторыі й філязофіі, кандыдат гістарычных навук Анатоль Трафімчык. Неафіцыйная прычына звальненьня – удзел гісторыка ў замежных навуковых канфэрэнцыях, а таксама ягоныя публікацыі ў недзяржаўных выданьнях.
19.12.2007 Міліцэйская арыфметыка
18 снежня ў судзе Гомельскага раёна адбылося судовае пасяджэнне над лідэркай прадпрымальнікаў Ірынай Камінскай. У выніку разбіральніцтва прадстаўніцу дробных бізнесоўцаў абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу «Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання». Зараз прадпрымальніца мусіць выплаціць дзяржаве штраф у памеры 10 базавых велічыняў.
19.12.2007 У Мінску бастуе рынак “Дынама”
Індывідуальныя прадпрымальнікі і прадаўцы рынку на мінскім стадыёне "Дынама" праводзяць аднадзённы страйк.
Працуюць толькі асобныя гандлёвыя кропкі, астатнія зачыненыя. Страйк праводзіцца ў знак пратэсту супраць указу прэзідэнта Беларусі, у адпаведнасці з якім індывідуальныя прадпрымальнікі з 1 студзеня 2008 года змогуць наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў.
Пры гэтым застаецца ў сіле абмежаванне на колькасць працаўнікоў — не больш за тры чалавекі.
18.12.2007 Прадпрымальнікаў запужваюць перад страйкам
У Віцебску прадпрымальнікаў, якія збіраюцца заўтра падтрымаць аднадзённы страйк, будуць пазбаўляць працоўных месцаў.
17.12.2007 19 сьнежня – страйк прадпрымальнікаў
Лідэр грамадзкага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка заклікаў прадпрымальнікаў 19 сьнежня ўзяць удзел у агульным страйку.
Прадпрымальнікі такім чынам будуць патрабаваць адмены Ўказу № 760, паводле якога ад 1 студзеня нельга будзе наймаць на працу не сваякоў. Яшчэ адной з мэтаў страйку ёсьць праява салідарнасьці з арыштаванымі ўдзельнікамі мітынгу 10 сьнежня.
14.12.2007 19 сьнежня адбудзецца агульнарэспубліканскі страйк прадпрымальнікаў.
Пра гэта заявілі актывісты арганізацыі прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва”.
14.12.2007 Кіраўнік агенцтва «Мінск‑навіны» звольнены за інтэрвію з Парфяновічам
Падставай для звальненьня стала інтэрв’ю з алімпійскім чэмпіёнам, былым дэпутатам, а цяпер апазіцыянерам Уладзімірам Парфяновічам, якое было надрукавана ў пачатку снежня ў газеце «Минский курьер» (яго выдаўцом з’яўляюцца «Мінск‑навіны»).
11.12.2007 Затрыманыя пасьля мітынгу прадпрымальнікі атрымліваюць суткі
Актывіст – прадпрымальнік Аляксей Кашкароў судом Цэнтральнага раёна Менска абвінавачаны ў парушэньні артыкулаў 17.1 і 23.34 КаАп РБ і пакараны арыштам на 15 сутак. Столькі ж атрымаў і Віктар Крываль. Віну Віктара Калея суддзя Ясімовіч “узважыў” на 10 сутак. У Судзе Маскоўскага раёна вынесены прысуд Аляксандру Макаеву. Ен пакараны арыштам на 7 сутак.










