Навіны на тэму: правы працоўных

14.01.2008 Сяргея Парсюкевіча асудзілі на 15 сутак

Актывіста з Віцебску Сяргея Парсюкевіча за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў ў Менску 10 студзеня пакаралі арыштам на 15 сутак. Судовая справа разглядалася сумна вядомай суддзёй суду Цэнтральнага раёна Менска Тацянай Паўлючук.

14.01.2008 У Менску судзяць Сяргея Парсюкевіча

У судзе Цэнтральнага раёну Менску распачаўся судовы працэс над актывістам-прадпрымальнікам з Віцебску Сяргеем Парсюкевічам. Падставай для затрыманьня стаўся ўдзел актывіста ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску 10 студзеня.

13.01.2008 Мінюст ініцыюе ліквідацыю грамадскага аб’яднання “Перспектыва”

Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва". На чарзе Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя камуністаў і Партыя БНФ?

13.01.2008 У Віцебску затрымалі прадпрымальніка Анатоля Шапавалава

Намесьніка старшыні РГА «Перспектыва» Анатоля Шапавалава даставілі ў Чыгуначны РАУС Віцебску, дзе склалі адміністратыўны пратакол за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 10 студзеня.

13.01.2008 Пачалося паляваньне на рэгіянальных удзельнікаў мітынгу пратэсту прадпрымальнікаў

Сёньня на рынку ў Віцебску супрацоўнікі міліцыі затрымалі рэгіянальнага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча. Спачатку яго даставілі ў віцебскі Кастрычніцкі РАУС, зараз вязуць у РУУС Маскоўскага раёну Менску.

12.01.2008 Аляксандр Макаеў асуджаны на 15 сутак арышту. У знак пратэста ён аб'явіў галадоўку

Суд над лідэрам прадпрымальніцкага руху Аляксандрам Макаевым адбыўся сёньня ў Маскоўскім судзе Менску. Яму далі 15 сутак за тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся.

11.01.2008 Беларускія прадпрымальнікі супраць Лукашэнкі

Масавыя пратэсты прадпрымальнікаў супраць указаў Лукашэнкі, якія знішчаюць іх бізнэс, прайшлі 10 студзеня ў Менску.

11.01.2008 Барысаў: міліцыя дапытвае актывіста Алега Лыску

Сёньня раніцай у Барысаўскі РАУС выкліканы актывіст прадпрымальніцкага руху Алег Лыска. У гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” ён паведаміў, што міліцыянты спрабуюць абвінаваціць яго ў арганізацыі мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся напярэдадні на цэнтральнай плошчы Барысава

10.01.2008 Сьпіс затрыманых падчас мітынгу і шэсьця прадпрымальнікаў у Менску 10 студзеня і вынікі судоў над імі (аднаўляецца)

1. Лябедзька Анатоль, Маскоўскі РУУС, пакараны арыштам на 15 сутак. Суддзя Гусакова В. 2. Пашкевіч Міхаіл, Цэнтральны РУУС, складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП РБ; 3. Крываў Міхаіл, Цэнтральны РУУС, складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП РБ; 4. Сьцепаненка Аляксандр, Маскоўскі РУУС, складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП РБ;

10.01.2008 Мітынг прадпрымальнікаў праходзіць пад пільным наглядам міліцыі (аднаўляецца)

На Кастрычніцкай плошчы Менска на мітынг сабралося каля 1000 прадпрымальнікаў. Сярод іх палітыкі Сяргей Калякін, Аляксандар Мілінкевіч, Алесь Міхалевіч, Мікола Статкевіч, Алесь Таўстыка. Міліцыянты праз гукаўзмацняльную апаратуру папярэдзілі, што шэсьце да адміністрацыі прэзыдэнта забаронена. Мітынгоўцы вызначылі дэлегатаў для правядзеньня перамоў у адміністрацыі, якія накіраваліся да ўладаў.

10.01.2008 Узду пазбавілі гарачага хлеба

Сёньня на мітынгу прадпрымальнікаў у Менску будзе абараняць свае правы і Віктар Крываль з Узды. На ягоным лёзунгу надпіс: "Людзям цяжэй, чым у акупацыю".

10.01.2008 Актывістаў прадпрымальніцкага руху затрымалі на трасе па дарозе ў Мінск

Раніцай 10 студзеня членаў кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" актывістаў прадпрымальніцкага руху Аляксандра Цацуру і Віктара Крываля спынілі на трасе па дарозе ў Мінск. Пра гэта БелаПАН паведаміў актывіст прадпрымальніцкага руху Мікалай Пахабаў.

10.01.2008 Сёння ў Мінску адбудзецца мітынг прадпрымальнікаў

10 студзеня а 12-й гадзіне на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску запланаваны мітынг прадпрымальнікаў.Акцыя накіравана супраць указа прэзідэнта, у адпаведнасці з якім з 1 студзеня 2008 года ІП забаронена выкарыстоўваць працу наёмных работнікаў, за выключэннем блізкіх сваякоў.

10.01.2008 Затрыманы ўчора Вячаслаў Сіўчык знаходзіцца на Акрэсьціна

Прыкладна а 19:10 недалёка ад Траецкага прадмесьця міліцыянтамі быў затрыманы актывіст апазыцыі Вячаслаў Сіўчык. Па інфармацыі ягонай маці Галіны Васільеўны, Вячаслава абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Затым яго адвезьлі ў Цэнтральны РУУС сталіцы. Ноч палітык правёў на Акрэсьціна.

10.01.2008 У Рэчыцы затрыманы заяўнік мітынгу 10 студзеня

У Рэчыцы ўчора міліцыя затрымала актывіста прадпрымальніцкага руху Алега Шабетніка. Ён быў адным з заяўнікаў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства