Навіны на тэму: правы працоўных
29.01.2008 Прадпрымальніка Аляксандра Рубчэню аштрафавалі на 175 тысяч рублёў
У панядзелак суд Савецкага раёна Гомеля прызнаў вінаватым старшыню савета прадпрымальнікаў рынку "Цэнтральны", актывіста РГА "Перспектыва" Аляксандра Рубчэню ў дробным хуліганстве і аштрафаваў яго на пяць базавых велічынь — 175 тысяч рублёў.
29.01.2008 У Салігорску затрымалі прадпрымальнікаў Цацуру і Насановіч
Прыкладна а 17 гадзіне 28 студзеня на цэнтральнай плошчы Салігорску былі затрыманыя прадпрымальнікі Аляксандар Цацура і Ларыса Насановіч. Яны зьбіраліся подпісы салігорцаў у падтрымку дробных гандляроў, а таксама за адмену ўказу №760, які забараняе прадпрымальнікам мець наёмных рабочых.
28.01.2008 У нядзелю з турмы на Акрэсьціна на волю выйшаў сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў
У нядзелю з турмы на Акрэсьціна на волю выйшаў сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў. Яго выпусьцілі датэрмінова, а 8‑й гадзіне раніцы, хаця па пратаколу мусілі выпусьціць у 11.30. Спадар Макаеў усе 15 сутак арышту адмаўляўся ад ежы.
28.01.2008 Прадпрымальнікі чакаюць ад уладаў рашэньня
Сёньня на рынках выходны дзень. Прадпрымальнікі спадзяюцца, што днямі ўлады зробяць пэўныя крокі для ўрэгуляваньня канфлікту.
25.01.2008 Супраць Андрэя Кіма ўзбуджана крымінальная справа
На Андрэя Кіма, затрыманага 21 студзеня пасьля мітынгу прадпрымальнікаў, заведзена крымінальная справа паводле арт. 364 КК РБ («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Пра гэта паведаміла «НН» маці хлопца Тацяна Кім.
23.01.2008 Апошні прысуд затрыманаму пад час акцыі 21 студзеня – 15 сутак арышту
Прадпрымальнік з Гомеля Няпомняшчы Уладзімір быў затрыманы пад час акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, ноч правеў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна. Аднак учора ягоны лёс так і ня быў высветлены. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, ён быў асуджаны судом Маскоўскага раёну Менска на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такім чынам агульная колькасьць пакараных рашэньнямі судоў удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў склала 22 чалавекі.
23.01.2008 Аляксандра Васільева будуць судзіць 30 студзеня
Суд над актывістам прадпрымальніцкага руху Пінска перанесены на 30 студзеня.
23.01.2008 Зьнік адзін з затрыманых пад час акцыі прадпрымальнікаў
Прадпрымальнік з Гомеля Няпомняшчы Уладзімір быў затрыманы пад час акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, ноч правеў у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна. Аднак учора ягоная справа ў адміністрацыйных судах не разглядвалася. Зараз праваабаронцы высвятляюць далейшы лёс Уладзіміра Няпомняшчага.
21.01.2008 Сьпіс затрыманых падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня ў Менску і суды над імі
Сьпіс папярэдні, магчымы ўдакладненьні і недакладнасьці. Па папярэдняй інфармацыі затрымана больш за 20 чалавек
21.01.2008 Пачаліся масавыя затрыманьні, на Кастрычніцкую плошчу прыехала "хуткая дапамога" (дадаліся фотаздымкі)
15.00 Частка дэманстрантаў, выціснутая з плошчы Незалежнасьці, зноў вярнулася на Кастрычніцкую плошчу. Каля універсама "Цэнтральны" на прасьпекце ўтварылася вялікая даўка, удзельнікаў акцыі байцы ў камуфляжы спіхваюць па прыступках у паздемны пераход, хапаюць і адводзяць за Палац Рэспублікі, дзе стаяць аўтазакі. Кастрычніцкая плошча ўся ацэпленая супрацоўнікамі сьпецпадразьдзяленьня, прыехала тры машыны "хуткай дапамогі". Моладзь дасылае смс-кі наступнага зьместу: "перадалі па рацыі - праводзіцца поўная зачыстка". Можна з упэўненасьцю сказаць, што чарговая мірная акцыя жорстка задушаная ўладамі і цягам дня будуць прыходзіць зьвесткі пра зьбітых і затрыманых.
21.01.2008 Удзельнікаў мітынгу выцясьняюць з плошчы
14.20 Байцы сьпецпадразьдзяленьняў, якія колькасна ў дзесяткі разоў перавышаюць удзельнікаў акцыі, груба адцясьняюць усіх з плошчы. Як паведамляе наш карэспандэнт, уся плошча проста чорная ад касах і ўніформы, інфармацыі пра затрыманых пакуль няма. 14.30 Толькі што на плошчу прыехалі байцы СОБРу на чале з кіраўніком Паўлючэнкам. Адбываецца сілавы разгон мірнай акцыі!
21.01.2008 Дэманстранты падыходзяць каля Дому ураду, з аўтазакаў выскокваюць байцы ў касках
14.15 Калона, у якой ужо каля трох тысяч удзельнікаў акцыі пратэсту, па ходніках падыходзіць да Дому ураду. З аўтазакаў, якія стаяць за будынкам педуніверсітэту, выскокваюць байцы сьпецпадразьдзяленьня са шчытамі і ў касках. На некаторых шчытах надпісы "Беркут". Мітынгоўцаў пакуль не чапаюць, байцы ацэпліваюць Дом ураду ў два шэрагі.
21.01.2008 Мітынгоўцы выйшлі на праезжую частку, аўтазакі выехалі таксама
Прыкладна ў 13.40 удзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў рушылі на Плошчу Незалежнасьці. Спачатку яны ішлі па ходніках, аднак праз некалькі хвілінаў выйшлі на праезжую частку. Адразу за імі на прасьпект выехалі аўтазакі і пачалі цясьніць людзей да тратуараў. У цэнтры гораду каля КДБ поўны вэрхал, частка руху паралізаваная.
21.01.2008 На Кастрычніцкай плошчы - запланаваная акцыя прадпрымальнікаў
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску праходзіць запланаваны мітынг прадпрымальнікаў супраць. Удзельнікаў на гэты раз менш, чым было 10 студзеня, зараз каля 1000 чалавек. На плошчу прыйшлі прадстаўнікі замежных амбасадаў, журналісты. Вакол у дварах шмат міліцэйскіх аўтобусаў, поўныя супрацоўнікамі спецпадразьдзяленьняў, за Палацам Рэспублікі знаходзяцца 8 камунальных машын і 2 трактары. Па перыметру езьдзіць машына 1-га нацыянальнага дзяржканалу, якая здымает ўсё, што адбываецца на відэакамеру.
21.01.2008 Аўтобусы з міліцыяй і аўтазакі сканцэнтраваны вакол Кастрычніцкай плошчы
У некалькі месцах на подступах да плошчы стаяць па 3-5 аўтобусаў з міліцыяй. Радыё “Свабода паведамляе пра аўтазакі. На гэты час, супрацоўнікі ДАІ забараняюць прыватным аўтамашынам спыняцца на Кастрычнікай плошчы.










