Навіны на тэму: правы працоўных
31.07.2008 Разгляд позвы Аляксандра Меха адбудзецца 4 жніўня
31 ліпеня Аляксандар Мех, які вылучаецца кандыдатам на дэпутата па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12, атрымаў паведамленьне зь мясцовага суду, што яго пазоў да Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў будзе разглядацца ў панядзелак, 4 жніўня.
29.07.2008 Звольнілі Аляксандра Кузняцова
Кіраўнік Віцебскай суполкі “Моладзі БНФ” Аляксандр Кузняцоў працаваў санітарам у хуткай дапамозе.
23.07.2008 Апазіцыянераў звальняюць з працы па ўказцы ўладаў
Кастуся Жукоўскага, гомельскага каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", папярэдзілі пра звальненне з працы.
02.07.2008 Аўтухоў падаў у абласны суд
Старшыня Гарадоцкай арганізацыі Партыі БНФ, актывіст Руху "За Свабоду" працаўнік ГРУП ЖКГ “Гарадок” Леанід Аўтухоў працягвае абскарджваць незаконнае звальненне.
01.07.2008 Звольнілі за намер балатавацца ў кандыдаты
Кіраўнік Кобрынскага аддзяленьня Партыі БНФ. Актывіст Руху “За свабоду” Аляксандр Мех звольнены з пасады інжынера Упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ “Белтрансгаз”.
30.06.2008 Аляксандр Мех звольнены з працы за тое, што ён у сьпісе 110-ці кандыдатаў ад АДС
Сябра Партыі БНФ, кіраўнік Кобрынскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандр Мех, які зьяўляецца адзіным кандыдатам у сьпісе АДС, звольнены з працы на АТТ "Белтрансгаз".
26.06.2008 У Баранавічах “правяраюць” патэнцыйнага кандыдата ў парламент
Не пасьпелі яшчэ як сьлед разагрэцца перадвыбарчыя жарсьці, як ўлады пачынаюць вышчэмліваць усіх, хто заяўляе пра сваё жаданьне вылучацца ў кандыдаты. Свежы прыклад – “наезд” на прадпрымальніка з Баранавічаў Мікалая Чарнавуса. Баранавіцкі актывіст мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў ад АГП.
26.06.2008 У Пінску адбыўся стыхійны пратэст прадпрымальнікаў
Стыхійны пратэст прадпрымальнікаў супраць падаткавікоў з Ганцавіч адбыўся ўчора ў Пінску. Калі іншагароднія падаткавікі пачалі апісваць тавар у аднаго з гандляроў пінскага калгаснага рынку, прадпрымальнікі сабраліся вакол "пацярпелага". Яны прымусілі супрацоўнікаў падатковай інспекцыі сыйсці з рынку. Выкліканыя на дапамогу міліцыянты не сталі правакаваць натоўп на актыўны супраціў і таксама спакойна сыйшлі.
13.06.2008 “Суд падпарадкоўваецца ўладзе, залежыць ад яе”
Леанід Аўтухоў, апазыцыянэр з райцэнтру Гарадок ня здолеў з дапамогаю суду аднавіцца на працы. Ён хацеў аспрэчыць звальненьне па сканчэньні кантракту, аднак на ягоны бок ня сталі ні судзьдзя, ні пракурор, ні афіцыйны прафсаюз.
05.06.2008 Актывіста партыі БНФ звальняюць зь “Белтрансгазу”
Кіраўніка кобрынскай суполкі партыі БНФ Аляксандра Меха папярэдзілі пра звальненьне з працы.
03.06.2008 Гарадок: апазыцыянэр судзіцца за аднаўленьне на працы
Леанід Аўтухоў, актывіст з райцэнтру Гарадок Віцебскай вобласьці, спрабуе праз суд аспрэчыць сваё звальненьне. Раённае кіраўніцтва ЖКГ цьвердзіць, што ён звольнены па сканчэньні кантракту, але апазыцыянэр спадзяецца давесьці суду, што пры звальненьні мелі месца парушэньні працоўнага заканадаўства, а таксама перасьлед з палітычных матываў.
30.04.2008 Тысяча звольненых іншадумцаў
Паводле Камітэту ў падтрымку рэпрэсаваных “Салідарнасьць”, усяго ў краіне з-за сваёй грамадзка-палітычнай дзейнасьці працы ня маюць каля тысячы чалавек.
23.04.2008 Сёньня працягнецца суд над прадпрымальнікам Парсюкевічам
Разгляд крымінальнай справы віцебскага прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча пачаўся 22 красавіка ў Маскоўскім судзе беларускай сталіцы. Яго абвінавачваюць у тым, што падчас адбыцьця адміністратыўнага арышту на Акрэсьціна Парсюкевіч нібыта напаў і зьбіў міліцыянта. У першы дзень былі заслуханыя сьведчаньні пацярпелага і абвінавачанага, а таксама два сьведкі з боку пацярпелага. Прадпрымальніку пагражае да шасьці гадоў зьняволеньня.
21.04.2008 Тры лісты пра ідэалёгію
Гэнік Лойка скульптар, аўтару пленэраў «Легенда зь пяску», настаўнік скульптуры менскай сярэдняй школы №185 з архітэктурна‑мастацкім ухілам звольнены з працы "па згодзе бакоў". Аднак на ягоны сыход са школы паўплываў той факт, што ён паведаміў вучням гістарычныя факты, зьвязаныя з 25 сакавіка - Днём Волі. Кіраўніцтва СШ № 185 характарызуе гэта як «вовлечение детей в политику».
17.04.2008 Добруш: вясковая настаўніца-актывістка засталася бяз працы
Судзьдзя Добрускага раённага суду Вольга Сычова адхіліла пазоў настаўніцы Вуцеўскай сярэдняй школы, сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Клаўдзіі Варанец да аддзелу адукацыі аб аднаўленьні на працы. Вясковую настаўніцу, ліквідатара аварыі на Чарнобыльскай АЭС звольнілі з працы за прагул — у той час, калі яна знаходзілася на аздараўленьні за мяжой.










