Навіны на тэму: правы працоўных
22.09.2008 На брэсцкім рынку адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў
На Варшаўскім рынку ў Брэсце адбыўся стыхійны мітынг прадпрымальнікаў, паведамляе “Радыё Свабода”. Падставай для гэтага сталі дзеянні супрацоўнікаў падатковай інспекцыі. Яны прыйшлі на рынак і запатрабавалі ад гандляроў дзіцячымі каляскамі сертыфікаты адпаведнасці. Прадпрымальнікі пачалі абурацца, бо яны маюць сертыфікат якасці і ўсе іншыя неабходныя дакументы.
09.09.2008 Каля 150 прадпрымальнікаў удзельнічаюць у форуме грамадскага аб'яднання "Перспектыва" ў Мінску
8 верасня ў Мінску праходзіць форум прадпрымальнікаў, арганізаваны рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Перспектыва". У мерапрыемстве бяруць удзел каля 150 індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) з Мінска і ўсіх абласцей краіны.
05.09.2008 Стыхійны страйк прадпрымальнікаў у Рэчыцы
Раніцай 4 верасня ў Рэчыцы прадпрымальнікі Славянскага й Цэнтральнага рынкаў правялі кароткі страйк. Працу не распачынала большасьць гандляроў. Прычыну стыхійнага страйку патлумачыў актывіст прадпрымальніцкага руху з Рэчыцы Алег Шабетнік:
29.08.2008 Гродзенскія прадпрымальнікі збіраюцца пікетаваць гарвыканкам
Гродзенскія прадпрымалькі, незадаволеныя дзеяннямі мясцовых уладаў, збіраюцца пікетаваць гарвыканкам. Асноўная прычына – пазазаконная на іх думку забарона на продаж піва ў шапіках, якія месцяцца на прыпынках грамадскага транспарту.
21.08.2008 Распаўсюдніка «Товарища» аднавілі на працы
Дырэкцыя гомельскага заводу «Электраапаратура» без суду аднавіла на працы актывіста ПКБ, падпісчыка газэты «Товарищ» Васіля Мамкіна.
21.08.2008 Рашэнне па справе Аляксандра Меха сёння прынята не будзе
Сёння ў судзе Кобрынскага раёна працягнулася слуханне справы сябра Партыі БНФ Аляксандра Меха да Кобрынскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ТАА “Белтрансгаз”.
21.08.2008 Вінцук Вячорка: "Маем доказы палітычнага характару справы Аляксандра Меха"
20 жніўня паседжаньне суду па справе кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ і адзінага сьпісу АДС Аляксандра Меха цягнулася менш за 5 хвілін. Судзьдзя перанёс паседжаньне на заўтра і запатрабаваў з акруговай выбарчай камсіі дакумэнты, якія тычацца асобы Аляксандра Меха.
18.08.2008 У справе Алеся Меха акрэсьліліся новыя павароты
У Кобрыні звольнены за ўдзел у выбарах інжынэр змагаецца на двух франтах: хоча прайсьці ў парлямэнт і аднавіцца на працы ў "Белтрансгазе".
12.08.2008 У Гомелі звальняюць з працы актывіста дэмсіл Алеся Сівакова
У Гомелі звальняюць з працы актывіста дэмакратычных сіл Алеся Сівакова, які з'яўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у дэпутаты Канстанціна Жукоўскага.
12.08.2008 Андрэя Левінава звольнілі з працы
Сёння, 12 жніўня, кіраўніцтва ОУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Віцебску азнаёміла прэтэндэнта на вылучэнне кандыдатам у дэпутаты ППНС РБ па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе № 19 Андрэя Левінава з рашэннем начальніка УУС Віцебскага Аблвыканкама палкоўніка міліцыі Фармагея аб звальненні з органаў унутраных спраў. У гэты ж самы дзень быў падпісаны загад і Левінава звольнілі з міліцыі.
11.08.2008 Аштрафаваны прадпрымальнік Алесь Таўстыка
Прадпрымальніку з рынка Ждановічы Алесю Талстыку далі 140 тысяч рублёў штрафа за тое, што той размаўляў з пакупніком на беларускай мове.
08.08.2008 Прычына звальнення – распаўсюд газеты «Товарищ»?
Актывіст ПКБ Васіль Мамкін, звольнены з ААТ «Электраапаратура», дзе адпрацаваў больш за 25 гадоў, звярнуўся ў суд Чыгуначнага раёна Гомеля з зыскам да кіраўніцтва прадпрыемства. Сп. Мамкін лічыць звальненне незаконным і патрабуе з адказчыка 10 мільёнаў рублёў за маральную шкоду.
07.08.2008 КДБ лічыць законнымі дзеяньні супраць А.Меха
6 жніўня адзін з патэнцыйных кандыдатаў на парлямэнцкіх выбарах, кіраўнік Кобрынскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандар Мех атрымаў адказ на сваю скаргу ў КДБ.
06.08.2008 Бабруйск: Таісію Кабанчук звольнілі з працы
Бабруйскую актывістку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Таісію Кабанчук звольнілі з працы.
05.08.2008 Судовае паседжаньне па зыску Аляксандра Меха працягнецца 22 жніўня
4 жніўня адбылося папярэдняе паседжаньне суда Кобрынскага раёна, на якім разглядалася заява Аляксандра Меха аб узнаўленьні яго на працы ў мясцовым упраўленні магістральных газаправодаў ААТ «Белтрансгаз». Нагадем, Аляксандр Мех быў звольнены 28 чэрвеня за свой намер удзельнічаць у выбарах.










