Навіны на тэму: правы працоўных

30.10.2008 Брэсцкі абласны суд разгледзіць скаргу Аляксандра Меха

Сёньня, 30 кастрычніка, ў Брэсцім абласным судзе адбудзецца разгляд скаргі Аляксандра Меха на звальненне.

28.10.2008 «Працэс чатырнаццаці»: новы палітвязень

У панядзелак ў СІЗА на Валадарскага быў зьмешчаны моладзевы актывіст Аляксандар Баразенка. Хлопец праходзіць па крымінальнай справе за мітынг прадпрымальнікаў 10 студзеня.

27.10.2008 М.Чарнавус: “Буду судзіцца да перамогі”

Сёньня суд гораду Баранавічы адхіліў пазоў прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасьці да газэты Баранавіцкага гарвыканкаму “Наш край”.

24.10.2008 Страйк у Барозаўцы

Несвоечасовая выплата заробкаў на бярозаўскім шклозаводзе “Нёман” прывяла да стыхійнага страйку працоўных.Толькі пасля таго, як работнікі адмовіліся выконваць працу, грошы былі пералічаныя на рахункі.

21.10.2008 Прадпрымальнікі рыхтуюць марш пратэсту

Прыватныя гандляры з рынкаў у Беларусі пачалі падрыхтоўку да вулічнай акцыі ў Менску, якую назвалі “Маршам прадпрымальнікаў”.

17.10.2008 Канфіскавалі, але адпусцілі...

Днямі на сталічным рынку "Шабаны" супрацоўнікі міліцыі затрымалі прадпрымальніка Паўла ЯЛАВІКА. Міліцыянтаў выклікалі з адміністрацыі рынку, калі ўбачылі, што Павел распаўсюджвае сярод прадпрымальнікаў бюлетэнь, які выпускаюць актывісты прадпрымальніцкага руху.

16.10.2008 Адваявалі страйкам 4 тысячы рублёў

Мінуў тыдзень пасьля страйку швейнага цэху фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў у Слоніме, падчас якога работніцы дамагаліся падвышэньня заробку. Улады гораду й адміністрацыя прадпрыемства абяцалі выправіць сытуацыю. Што за гэты час зьмянілася на фабрыцы?

16.10.2008 У Музыкамэдыі зноў пратэсты

Артысты, звольненыя з Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра, звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі.

09.10.2008 Слонім: страйкуюць рабочыя фабрыкі

Каля 60 чалавек са швейнага цэху фабрыкі пухова-пер’евых вырабаў стаяць зараз побач са Слонімскім райвыканкамам. Яны прынесьлі свае пісьмовыя патрабаваньні аб павышэньні заробку й паляпшэньні ўмоў працы старшыні райвыканкаму Мечыславу Касьцюку.

09.10.2008 Прадпрымальнікі прыйдуць на “Дзяды”

Сёньня лідэры руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” пачынаюць сустрэчы з актывістамі рэгіянальных структур у Беларусі. У парадку дня – вынікі выбараў, прыняцьцё закону аб прадпрымальніцтве, а таксама ўдзел у грамадзка-палітычных акцыях. Падрабязнасьці падае Галіна Абакунчык.

03.10.2008 Калі да 10 снежня не будзе прыняты закон аб малым і сярэднім бізнесе, прадпрымальнікі зноў выйдуць на плошчу

Калі да 10 снежня ў Беларусі не будзе прыняты закон аб малым і сярэднім бізнесе, індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП) зноў выйдуць на плошчу. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення грамадскай арганізацыі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" (Кіеў) Віктар Гарбачоў 2 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

02.10.2008 Яшчэ аднаго кандыдата ў дэпутаты звольнілі з працы

Віктар Падчыненкаў працаваў у гарадзенскай прыватнай фірме ТАА “НьюТонМэбля” цесьляром. Учора ягоны кіраўнік папрасіў, каб Віктар Падчыненкаў напісаў заяву на звальненьне па ўласным жаданьні, спаслаўшыся на тое, што да яго з гэтым патрабаваньнем прыходзілі людзі “з органаў”.

02.10.2008 Прадпрымальнікі будуць бараніць сябе

У Беларусі страйкам паспрабавалі адзначыць малыя бізнесоўцы "Дзень прадпрымальніка" 2 кастрычніка. Акцыя прадпрымальнікаў асаблівага попеху не мела.

02.10.2008 Страйк прадпрымальнікаў на Ждановічах

Сёньня з раніцы не працаваў будаўнічы рынак у Ждановічах. 2 кастрычніка ў краіне неафіцыйна адзначаецца Дзень прадпрымальніка. З гэтай нагоды і было вырашана правесьці аднадзённы страйк.

30.09.2008 Па выбарах звольнілі з працы кіраўніка штабу апазіцыйнага кандыдата

29 верасня Івану Бедку, які быў кіраўніком выбарчага штабу апазыцыйнага кандыдата Івана Шэгі, у Цэнтральнай раённай бальніцы Слоніма паведамілі, што зь ім датэрмінова спыняецца кантракт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства