Навіны на тэму: правы працоўных
24.02.2010 Дата суда над Аўтуховічам і Асіпенкам пакуль не прызначаная
Дата суда над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімірам Асіпенкам пакуль не прызначаная. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка.
11.02.2010 Суд Драгічынскага раёна падтрымаў работніцу Інгу Фядчук
Работніца рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыдпрыемства “Экзонглюкоза” Інга Фядчук з Драгічына рашэннем суда Драгічынскага раёна ўзноўлена на папярэдняй працы вышэйзгаданага прадпрыемства. Фядчук таксама павінны выплаціць больш за 2 млн рублёў за вымушаныя прагулы і кампенсацыю маральнай шкоды.
01.02.2010 Суд над прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнка працягнецца ў сераду
У Першамайскім судзе горада Мінску 1 лютага пачаўся перагляд крымінальнай справы прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі. Першы працэс над Андрэем Бандарэнкам у мінулым годзе вёў Леанід Ярмоленкаў, які прызнаў прадпрымальніка вінаватым у крадзяжы грошай і асудзіў на 7 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці. Мінгарсуд адмяніў гэтае рашэнне 15 снежня і адправіў справу на перагляд у той жа суд.
28.01.2010 Тэрмін утрымання пад вартай Аўтуховіча і Асіпенкі падоўжаны да 28 лютага
Утрыманне пад вартай ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Уладзіміра Асіпенкі і Мікалая Аўтуховіча падоўжанае да 28 лютага. Пра гэта "Беларускаму партызану" паведаміла дачка Асіпенкі – Людміла Асіпенка, якая атрымала на пачатку тыдня ліст ад бацькі.
20.01.2010 Суд над Мікалаем Аўтуховічам будзе адкрытым
Разгляд крымінальнай справы ў дачыненьні да ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча пройдзе ў судзе ў адкрытым фармаце.
19.01.2010 Валянцін Стэфановіч: “Міністэрства адукацыі павінна адпаведным чынам адрэагаваць на дзеяньні свайго супрацоўніка”
15 студзеня начальніца ўпраўленьня адукацыі Мінскага аблвыканкама Таіса Данілевіч выклікала да сябе шасцёра настаўнікаў, якія з’яўляліся прадстаўнікамі розных палітычных партый, і ў катэгарычнай форме запатрабавала ад іх альбо спыніць членства ў партыі, альбо звольніцца з працы ўласнаручна. На думку чыноўніцы, яны не маюць права працаваць у школах.
06.01.2010 Справа Аўтуховіча і Асіпенкі перададзеная ў Вярхоўны суд
Справа Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі перададзеная ў Вярхоўны суд Беларусі. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка і адвакат Асіпенкі Тамара Сідарэнка.
05.01.2010 Адвакату Сапелку адмовілі ў спыненьні крымінальнай справы супраць Аўтуховіча
Ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу адмоўлена ў задавальненьні хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы. Пра гэта паведаміў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка.
15.12.2009 Прысуд Бандарэнку адмянілі
Cудовая калегія Гарадзкога суду пад кіраўніцтвам судзьдзі Назаранкі адмяніла прысуд Першамайскага раённага суду Менску адносна прадпрымальніка Андрэя Бандарэнкі.
04.12.2009 Затрымалі Паўла Яловіка
Ахова аўтамабільнага рынку “Малінаўка” у Менску затрымала актывіста прадпрымальніцкага руху Паўла Яловіка.
25.11.2009 Уладзімера Асіпенку абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту
“Было зразумела, што пасьля абвінавачаньня Мікалая Аўтуховіча ў падрыхтоўцы да тэракту на мінулым тыдні такое ж абвінавачаньне ягонаму сябру Ўладзімеру Асіпенку — справа нядоўгага часу. Бо трэба ж, каб была “групоўка”. Але калі суд будзе адкрыты, усе ўбачаць, што гэтыя абвінавачаньні ня маюць доказаў. Улада разьлічвае на пакорных судзьдзяў”, — пракамэнтаваў падзею і будучы працэс Алег Воўчак.
23.11.2009 Звольнілі дырэктарку “Акадэмкнігі”
З Соф’яй Антонаўнай Жыбулеўскай, якую ведае кожны мінскі кнігалюб і пісьменнік, проста не працягнулі кантракт і нават не сказалі “дзякуй”
19.11.2009 Актывістцы БХД пагражаюць звальненьнем
Актывісты “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” па ўсёй краіне адчуваюуць на сабе рэпрэсіі з боку ўладаў.
09.11.2009 Аўтуховіча і Асіпенку не выпускаюць
Cледства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі працягнута на месяц — да 8 снежня, паведаміў праваабаронца Алег Воўчак. Як паведаміў праваабаронца БелаПАН, яму пра гэта стала вядома вечарам пятніцы.
14.10.2009 Справа Аўтуховіча неўзабаве будзе перададзеная ў суд
Крымінальная справа ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча неўзабаве будзе перададзеная ў суд. Пра гэта заявіў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Віктар Конан на прэс-канферэнцыі 14 кастрычніка. Па ягоных словах, у гэтай справе "ёсць пэўны крымінал".










