Навіны на тэму: правы працоўных

З экс-кандыдатам у дэпутаты Рыгорам Грыкам не працягваюць працоўны кантракт

16.06.2010 З экс-кандыдатам у дэпутаты Рыгорам Грыкам не працягваюць працоўны кантракт

Грамадскі актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык ўжо ў трэці раз за апошнія два гады атрымаў папярэджанне аб непрацягненні з ім працоўнага кантракту.

Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус шукае праўды

15.06.2010 Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус шукае праўды

15 чэрвеня прадпрымальнік з Баранавічаў Мікалай Чарнавус накіраваў заяву Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку, старшыням Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Ад імя баранавіцкіх прадпрымальнікаў ён скардзіцца на незаконныя дзеянні гомельскай мытні. Яшчэ ў 2009 годзе мытнікі незаконна адабралі тавар у прадпрымальніцы Ніны Іванашка.

Ахвяры прымусовай падпіскі

03.06.2010 Ахвяры прымусовай падпіскі

Паштары аддзяленьня сувязі вёскі Падрэчча, што ў Кіраўскім раёне Магілёўшчыны, заявілі пра сваё звальненьне.

02.06.2010 Выдаўца «самвыдатаўскай» газеты «Покліч волі» звольнілі з працы

Сяргей Салодкін, цяпер ужо былы настаўнік беларускай мовы з вёскі Копці Віцебскага раёна, выдае для землякоў газету накладам 299 асобнікаў на ўласныя сродкі. Ён не выключае, што крытычныя артыкулы «паспрыялі» яго звальненню.

Апазіцыйнага экс-кандыдата звальняюць з працы

02.06.2010 Апазіцыйнага экс-кандыдата звальняюць з працы

Экс-кандыдат у Гомельскі абласны Савет дэпутатаў па Палескай выбарчай акрузе № 43 Уладзімір Целяпун 31 траўня, пасля адпачынку, атрымаў уведамленне аб спыненні з ім працоўнага кантракта з 30 чэрвеня 2010 года. Дэмакратычны актывіст працуе на пасадзе начальніка тэхнічнага аддзела ААТ "Беларускабель".

Ён адзначае, што ні прычын, ні тлумачэнняў з нагоды прыпынення кантракта ад наймальніка ў асобе дырэктара ААТ "Беларускабель" не атрымаў, але дапускае дзьве магчымыя прычыны.

Суд над “тэрарыстамі”: асуджаныя ўсе

06.05.2010 Суд над “тэрарыстамі”: асуджаныя ўсе

17-15. Судзьдзя Аляксей Цяцюхін абвесціў прысуд: Мікалая Аўтуховіча прызнаць вінаватым у незаконных дзеяньнях ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, баепрыпасаў і выбуховых рэчываў (арт. 295 КК, частка 3) і пакараць 5 гадамі зьняволеньня, Ўладзімера Асіпенку і Аляксандра Ларына на 3 і Міхаіла Казлова на 2 зняволеньня.

Уладзімір Шыла з Салігорска 6 мая звольнены з дзяржаўнага прадпрыемства

06.05.2010 Уладзімір Шыла з Салігорска 6 мая звольнены з дзяржаўнага прадпрыемства

Яшчэ а 9 раніцы мужчыну ў кабінет выклікаў начальнік, які расказаў, што напярэдадні ў яго была размова ў адпаведных органах. Тэмай гутаркі было працаўладкаванне сп.Шылы.

Сябру БХД не ўладкоўваюць на працу па палітычных матывах

06.04.2010 Сябру БХД не ўладкоўваюць на працу па палітычных матывах

Сябру Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі з Чашнікаў Віктару Спружу адміністрацыя папяровай фабрыкі “Чырвоная зорка” адмовіла ва ўладкаванні на працу з-за сяброўства з незалежнымі кандыдатам і журналістамі.

25.03.2010 Бабруйскія прадпрымальнікі пратэстуюць супраць падвышэння падаткаў

Бабруйскія прадпрымальнікі сёння падпісваліся супраць праекта “Аб падвышэнні ставак адзінага падатку”, які ўлады вобласці мяркуюць заканадаўча зацвердзіць у самы бліжэйшы час.

17.03.2010 Сябра Партыі БНФ звольненая з працы за ўдзел у выбарчай кампаніі ў якасьці кандыдата

Сябра Партыі БНФ Тацяна Балабанская, якая вылучаецца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты ў Маладэчна, сёньня была звольненая з працы. Спадарыня Тацяна працавала інжынерам-радыёлягам у Маладэчанскім лясгасе.

Суд над Аўтуховічам: Дзень другі

16.03.2010 Суд над Аўтуховічам: Дзень другі

Сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі працягваецца працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. Суд пачаўся 10 сакавіка. Працэс вядзе суддзя Аляксей Цяцюхін. Пракурор — Сафараў.

Сёньня – суд над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі (дапаўняецца)

10.03.2010 Сёньня – суд над ваўкавыскімі прадпрымальнікамі (дапаўняецца)

У 10 гадзін раніцы ў Вярхоўным судзе Беларусі пачынаецца суд над Мікалаем Аўтуховічам і Уладзімерам Асіпенкам. Мяркуецца што судовае паседжаньне будзе адкрытым.

Праваабаронцы заклікаюць улады забяспечыць права на справядлівы суд у справе Аўтуховіча і Асіпенкі

09.03.2010 Праваабаронцы заклікаюць улады забяспечыць права на справядлівы суд у справе Аўтуховіча і Асіпенкі

Заява праваабарончага цэнтру “Вясна”

04.03.2010 На Бярозаўскім шклозаводзе “Нёман” скарачэнні

На Бярозаўскім шклозаводзе “Нёман”, што ў Лідзкім раёне, больш за 30 рабочых атрымалі пісьмовыя папярэджаньні пра тое, што празь месяц у іх сканчаецца кантракт і больш працягвацца ня будзе.

Прызначана дата суду над Аўтуховічам і Асіпенкам

26.02.2010 Прызначана дата суду над Аўтуховічам і Асіпенкам

Працэс над прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам і былым вайскоўцам Уладзімерам Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства