Навіны на тэму: правы працоўных
19.01.2011 Звольнена з працы маці журналіста "Нашай нівы"
Спадарыня Ірына, маці журналіста "Нашай нівы" Зьмітра Панкаўца, разам зь сястрой журналіста была затрымана 19 сьнежня падчас акцыі на плошчы і адбыла 10-суткавы арышт.
19.01.2011 Звольнена з працы маці журналіста "Нашай нівы"
Спадарыня Ірына, маці журналіста "Нашай нівы" Зьмітра Панкаўца, разам зь сястрой журналіста была затрымана 19 сьнежня падчас акцыі на плошчы і адбыла 10-суткавы арышт.
17.01.2011 Актывісту незалежнага прафсаюза прапанавалі звольніцца
Адміністрацыя завода "Аўтагідраўзмацняльнік" прапанавала намесніку старшыні Барысаўскай гарадской прафгрупы незалежнага прафсаюза РЭП, рабочаму Анатолю Аскерку звольніцца па згодзе бакоў.
16.01.2011 З працы па артыкулу "за прагулы" звольнены Юрась Шпак-Рыжкаў
Сябра Партыі БНФ, які ўваходзіў у склад выбарчай камісіі № 4 Ленінскага раёну Менску, але быў выключаны з яе 17 сьнежня, за 2 дні да асноўнага дня галасаваньня, цяпер яшчэ звольнілі і з працы - УП "Менгарсьвятло".
14.01.2011 Настаўніцу збіраюцца пазбавіць працы
Наталля Ільініч – сябра Партыі БНФ, з’яўлялася сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва, а 5 студзеня ў яе хаце быў праведзены вобыск. Яна прапрацавала ў Талькаўскай школе 25 гадоў, мае шмат узнагародаў за добрую працу, публікацыі ў педагагічных і краязнаўчых выданнях, разам з дзецьмі вядзе краязнаўчы сайт, нядаўна пра паспяховую настаўніцу пісала газета “Звязда”.
14.01.2011 Актывістку "Еўрапейскай Беларусі" прымусілі звольніцца з працы
Паліна Кур'яновіч працуе тэхнікам па сувязі на дзяржаўным прадпрыемстве. Сёння быў яе першы працоўны дзень пасля адпачынку. Ёй патэлефанавалі і сказалі, што яе выклікае да сябе галоўны тэхнолаг, які таксама займаецца ідэалагічнай працай.
12.01.2011 Актывісты выбарчай кампаніі губляюць працу
У Асіповічах застаўся бяз працы сябра ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева Ігар Трэшчаў. Актывіст сьцьвярджае, што звольнілі яго з-за ўдзелу ў перадвыбарчай кампаніі апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты. Кіраўніцтва прадпрыемства прычынай спыненьня працоўных адносінаў называе вытворчую неабходнасьць.
04.01.2011 Стэфановіч: Рэпрэсіі будуць, і яны будуць вельмі жорсткімі
Да праваабаронцаў пачалі звяртацца асуджаныя за мітынг 19 снежня, якія пасля выхаду на волю страцілі працу або якіх адлічылі з універсітэта.
29.12.2010 Журналіста звольнілі за адмову асуджальна напісаць пра Плошчу
Алесь Ляўчук, карэспандэнт газеты "Знамя Юности" і супрацоўнік рэдакцый недзяржаўных СМІ звольнены.
15.12.2010 Кантракты застануцца з намі
Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна мяркуе, што няма аб'ектыўных перадумоваў для кардынальных зменаў заканадаўства па кантрактнай форме наёму.Пра гэта міністр заявіла сёння падчас прамой тэлефоннай лініі.
13.12.2010 Сяргея Рыжова аднавілі на працы
Нагадаем, палітыка звольнілі з Віцебскага пладова-агародніннага камбіната падчас перадвыбарнай кампаніі. Сп. Рыжоў займаў пасаду начальніка аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці. Суд з былымі працадаўцамі пачаўся 6 снежня.
13.12.2010 Суд зноў перанёс абвяшчэнне вердыкту па справе экс-прэтэндэнта Рыжова
Раённы суд Віцебска ўжо ў чацвёрты раз пераносіць абвяшчэнне свайго вердыкту па пазове былога прэтэндэнта на прэзідэнта Сяргея Рыжова. Ён патрабуе аднаўлення на працы. Сваё рашэнне суд павінен быў агучыць яшчэ 10 снежня. Нагадаем, Сяргея Рыжова звольнілі з Віцебскага пладова-агародніннага камбіната. Палітык працаваў начальнікам аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці. Па словах Рыжова, звальненне звязана з яго удзелам у перадвыбарнай кампаніі.
10.12.2010 Дзмітрый Растаеў больш не працуе ў «Вечернем Бобруйске»
З 30-га лістапада журналіст Дзмітрый Растаеў, сябра ГА «БАЖ» і пазаштатны карэспандэнт «БелГазеты», больш не працуе ў штаце рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Вечерний Бобруйск».
03.12.2010 Праваабаронца з Маладэчна застаўся без працы
Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі, які з’яўляецца доўгатэрміновым назіральнікам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, з 1 снежня застаўся без працы. Кіраўніцтва прыватнага прадпрыемства, на якім ён працаваў, нічога не патлумачыўшы, не падоўжыла з ім кантракт.
03.12.2010 Другое звальненьне за відэаролік
Пасьля звальненьня Яўгена Шапчыца, рэжысэра роліка пра бабулю, перадвыбарчую агітацыю і пашпарт, звольнілі Паўла Бандзіча, які выканаў ролю зборшчыка подпісаў у гэтым роліку.










