Навіны на тэму: затрыманьні
10.03.2010 За акцыю ля амбасады Літвы арыштаваныя моладзевыя актывісты
Актывістаў Максіма Вінярскага, Паліну Кур'яновіч, Паліну Дзьякаву адправілі ў турму на Акрэсціна да суда.
10.03.2010 Затрыманы Іван Шыла ўжо на волі
Як паведаміла жж-карыстальніца zmagarka, Івана спынілі чатыры міліцыянты, нібыта для высвятлення асобы, а затым абвінавацілі ў вывешваньні расцяжкі.
07.03.2010 Першыя затрыманыя за паштоўкі “Гавары праўду”
Вечарам 5 сакавіка падчас распаўсюду ў Менску паштовак грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» былі затрыманыя актывісты руху Міхаіл Башура і Васіль Бусел. Відавочцы сьцьвярджаюць, што актывістаў даставілі ў аддзяленьне ўнутраных спраў Цэнтральнага раёну сталіцы. Аднак дзяжурны міліцыянт у тэлефоннай размове сказаў, што такіх асобаў у іх ня ўтрымліваецца.
04.03.2010 У Менску затрыманы актывіст апазыцыі Андрусь Кашэўскі
Актывіст аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя", патэнцыйны кандыдат у дэпутаты мясцовых саветаў са Смалявічаў Андрусь Кашэўскі затрыманы ўвечары 3 сакавіка ў менскім мэтро, паведаміла прэсавая служба аргкамітэту.
23.02.2010 Лябедзька: працяг валожынскай справы
Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька выкліканы ў Менскую абласную пракуратуру для дачы тлумачэнняў па "валожынскаму затрыманню". Магчыма, што пасля сумоўя са следчым, лідэр АГП выйдзе фігурантам новай крымінальнай справы.
23.02.2010 Затрымалі за "Хрысьціянскую Абарону"
22 лютага ўвечары ў Гародні супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі намесьніка старшыні МФ Алеся Кіркевіча й маладафронтаўку Вераніку Велігор за распаўсюд незалежнай прэсы. Іх даставілі ў пастарунак, канфіскавалі дваццаць тры асобнікі газэтаў (для дасьледаваньня), склалі пратакол і прыблізна праз гадзіну адпусьцілі.
18.02.2010 У Віцебску зноў затрымалі Барыса Хамайду
18 лютага ў Віцебску быў затрыманы міліцыяй больш чым на дзве гадзіны актывіст КХП БНФ Барыс Хамайда за распаўсюджванне партыйнага часопіса «Беларускія ведамасці».
17.02.2010 Чарговае затрыманне актывістаў СПБ
Працяг разгляду справы па канфіскацыі Івянецкага дома польскага адбудзецца 17 лютага ў Валожынскім раённым судзе а 14.30. Ініцыянаваны ўладай працэс мае на мэце перадачу Дома польскага праўладнаму Cаюзу палякаў, якім кіруе бізнэсовец Станіслаў Сямашка.
17.02.2010 Чарговае затрыманне Анжэлікі Борыс
Працяг разгляду справы па канфіскацыі Івянецкага дома польскага адбудзецца 17 лютага ў Валожынскім раённым судзе а 14.30. Ініцыянаваны ўладай працэс мае на мэце перадачу Дома польскага праўладнаму Cаюзу палякаў, якім кіруе бізнэсовец Станіслаў Сямашка.
17.02.2010 Разагнаная акцыя апазыцыі (спіс затрыманых удакладняецца)
16 лютага спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці на Кастрычніцкай плошчы. Людзей затрымлівалі прэвэнтыўна яшчэ на падыходах да плошчы. Спэцназаўцы перашкаджалі журналістам рабіць фотаздымкі. У міліцыю Цэнтральнага раёну Менску трапілі 19 чалавек. Праз тры гадзіны ўсіх адпусьцілі без складаньня пратаколаў.
15.02.2010 Барыса Хамайду вінавацяць у дробным хуліганстве
У апорным пункце правапарадку Чыгуначнага РАУС на яго склалі пратакол за вывешванне бел‑чырвона‑белага сцяга.
15.02.2010 Лябедзьку трымаюць у пастарунку
Кіраўніка АГП Анатоля Лябедзьку ў 17.30 яшчэ трымалі ў Валожынскім РАУС. Ён быў затрыманы ў 10.30 раніцы перад пачаткам суду над Тэрэсай Собаль, івянецкай дзяячкай не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі.
15.02.2010 Актывістаў Саюза палякаў на Беларусі затрымалі напярэдадні суда і рыхтуюць новыя абвінавачанні (абноўлена)
Затрыманы актывісты не прызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Ігар Банцар, Мечыслаў Яскевіч і Анджэй Пачобут. Іх збіраюцца судзіць за ўдзел у «несанкцыяваным мітынгу». Пазней стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі таксама старшыню неафіцыйнага СПБ Анжаліку Борыс.
15.02.2010 У «Витебского курьера» па-ранейшаму праблемы з распаўсюдам
4 лютага ў Віцебску міліцыя затрымала распаўсюдніцу выдання Марыю Сцепанюк. У аддзеле ўнутраных спраў Чыгуначнага раёна маёр міліцыі Алег Альт склаў на яе пратакол аб парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП — «распаўсюд перыядычнага выдання без рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь», а начальнік РАУС падпалкоўнік Сяргей Блажэвіч накіраваў матэрыялы ў суд.
15.02.2010 Тацяна Шапуцька атрымала траўму галавы
У 10-ым клінічным шпіталі Тацьцяне зрабілі здымак і паставілі дыягназ: закрытая лёгкая чэрапна-мазгавая траўма. Дзяўчыне прапанавалі шпіталізацыю на некалькі дзён, каб паназіраць ці ня будзе сур’ёзных наступстваў. Але дзяўчына ад шпіталізацыі адмовілася.






