Навіны на тэму: Камітэт па правах чалавека
18.06.2010 Камітэт ААН зарэгістраваў чарговае паведамленьне пра парушэньне правоў ў Беларусі
Пад № 1952/2010 зарэгістравана скарга актывіста Руху "За Свабоду" Віталя Сымоніка.
15.06.2010 Пра акцыю «Ланцуг неабыякавых людзей» даведаліся ў ААН
Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны, прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыі «Ланцуг неабыякавых людзей», накіраваў індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Праваабаронца просіць устанавіць факт парушэння з боку Беларусі яго правоў на справядлівае судовае разбіральніцтва, выказванне меркавання і правядзенне мірнага сходу.
28.05.2010 Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі берасцейскіх дэмактывістаў
У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваныя паведамленні дэмакратычных актывістаў Берасця - Дзяніса Турчаняка, Ірыны Лаўроўскай, Валеры Фамінскага, Рамана Кісляка. Гэтыя паведамленні тычацца забароны пікетавання ў Берасці ў студзені 2009 г.
03.05.2010 ААН разгледзіць сытуацыю ў Беларусі па новай сыстэме
3 траўня ў Жэнэве адкрываецца сэсія Рады правоў чалавека ААН, прысьвечаная правядзеньню Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду. У рамках гэтай сэсіі Рада правоў чалавека ААН разгледзіць справаздачы аб становішчы з правамі чалавека ў шэрагу краін.
01.04.2010 Камітэт ААН абураны сьмяротнымі пакараньнямі ў Беларусі
Камітэт ААН у пытаньнях правоў чалавека выказаў абурэньне ў сувязі з пакараньнем сьмерцю двух людзей, чые скаргі знаходзіліся на разглядзе камітэту.
30.03.2010 Урад Беларусi, пакараўшы смерцю, парушыў міжнародныя абавязацельствы
Апошнія тры тыдні адбывалася вясенняя сесія Камітэта па правах чалавека. На паседжанні былі падняты пытанні, звязаныя з Беларуссю. У прыватнасці, па дзвюх справах. Гэта справы двух мужчын, прыгавораных да смяротнага пакарання, - Васіля Юзэпчука і Андрэя Жука, якія паскардзіліся ў Камітэт па правах чалавека.
29.03.2010 У Камітэце па правах чалавека зарэгістравана 71-ая скарга з Беларусі
У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана скарга актывіста партыі БНФ з Берасця Сяргея Лазенка. У сваёй скарзе актывіст просіць прызнаць парушэнне яго правоў пад час затрымання і прыцягнення да адказнасці за ўдзел у сустрэчы з Паўлам Севярынцам.
17.03.2010 Пяць зваротаў у ААН з Берасця
Пяцёра грамадзян Берасця абскардзілі ў Камітэце ААН па правах чалавека забарону пікета ў горадзе супраць раўнадушша чыноўнікаў да зваротаў грамадзян. Індывідуальныя звароты ў Камітэт накіравалі заяўнік дадзенага пікету Павел Казлоў, а таксама берасцейцы, якія збіраліся стаць ўдзельнікамі мерапрыемства, Валерый Ільяш, Сяргей Пстыга, Марат Брашко і Раман Кісляк.
14.01.2010 Дзяржаве нагадваюць пра міжнародныя абавязкі
Гомельскі актывіст Руху “За Свабоду” Уладзімір Кацора звярнуўся ў дзяржаўныя органы з патрабаваннем выканаць рашэнне Камітэта ААН па правах чалавека аб аднаўленні дзейнасці грамадскага аб’яднання “Грамадзянскія ініцыятывы”.
24.12.2009 У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістраваная скарга гомельскіх актывістаў апазіцыі
У Камітэце ААН па правах чалавека зарэгістравана скарга гомельскіх актывістаў апазіцыі Аляксандра Процкі і Андрэя Толчына.
25.11.2009 Жыхар Смаргоні скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН
Жыхар Смаргоні Віктар Іванавіч Кавалеўскі накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. У скарзе ён адзначыў, што гаражна-будаўнічы вытворчы кааператыў №3 горада Смургоні праз суд спагнаў з яго сяброўскія ўнёскі, хаця сябрам гэтага кааператыва ён не з’яўляецца, бо на ўстаноўчым сходзе не прысутнічаў і заяву аб прыняцці ў сябры кааператыва не падаваў.
23.11.2009 Берасцейскія актывісты паскардзіліся ў ААН
Актывісты паведамілі ў Камітэт пра тое, што былі парушаны іх правы на свабоднае выражэнне думак і правядзенне мірных сходаў, пра дыскрымінацыю па прызнаку перакананняў, а таксама пра тое, што ў ходзе судовага разбіральніцтва было парушана права на справядлівае судовае разбіральніцтва.
19.11.2009 Беларусь не адказала на пазоў Красоўскіх
16 лістапада скончыўся тэрмін, вызначаны Рэспубліцы Беларусь для адказу на пазоў сям’і Красоўскіх, які быў накіраваны ў Камітэт па правах чалавека ААН.
16.11.2009 Беларускія ўлады лічаць зварот Юзэпчука ў ААН неправамерным
З упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН атрымана паведамленне пра атрыманне інфармацыі ад кампетэнтных органаў РБ адносна індывідуальнага звароту ад імя прысуджанага да смяротнага пакарання Васіля Юзэпчука.
12.11.2009 МЗС раіць Сяргею Гоўшу дамагацца выканання рашэння Камітэту ААН па месцы жыхарства
Нарэшце праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша дамогся “ўцямнага” адказу на свае запыты ў Міністэрства замежных спраў Беларусі наконт таго, хто мусіць выконваць рашэнні Камітэта па правах чалавека.








