Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

18.06.2007 Актывістаў пазбаўленага рэгістрацыі Задзіночаньня беларускіх студэнтаў пачалі выклікаць у пракуратуру

Актывістаў пазбаўленага рэгістрацыі Задзіночаньня беларускіх студэнтаў пачалі выклікаць у пракуратуру. Яўген Іванюк кажа, што першыя званкі пачаліся напярэдадні суду над актывістамі “Маладога фронту”. Дванаццаць чалавек мусілі наведваць пракуратуру амаль штодня цягам апошняга тыдня. Ня ўсе пагадзіліся прыйсьці бяз позвы.

18.06.2007 У Польшчы ствараюць беларускую моладзевую арганізацыю

На прэс-канфэрэнцыю ў Сэйм прыйшлі некалькі сяброў кіраўніцтва “Маладога Адраджэньня”, аднак Раман Кавальчук, які жыве ў Чэхіі, папрасіў нікога зь іх не фатаграфаваць і не запісваць, акрамя сябе, бо, паводле, ягоных словаў, “гэта можа быць небясьпечна для тых, хто працуе ў Беларусі”.

18.06.2007 Жаночыя арганізацыі Беларусі падпісалі мемарандум аб партнёрстве

Прадстаўніцы грамадскіх аб'яднанняў з 17 гарадоў, а таксама ініцыятыў, якія ажыццяўляюць жаночыя праграмы, падпісалі 17 чэрвеня ў Кіеве мемарандум аб партнёрстве. Падпісанне адбылося ў рамках міжнароднай канферэнцыі "Жаночая сетка — шанец набыцця сілы і ўплыву".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства