Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
02.10.2007 Вярхоўны суд пакінуў скаргу праваабаронцаў без руху і вызначыў тэрмін дзеля вызначэньня іх паўнамоцтваў
Праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч атрымалі лісты з Вярхоўнага суду за подпісам судзьдзі Яхнавец С.К. аб тым, што 26 верасьня скарга на рашэньне Мінюста аб адмове ў дзяржрэгістрацыі Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Вясна" разгледжана, аднак да скаргі не прыкладзены дакумент, які вызначае паўнамоцтвы асобаў.
27.09.2007 Улады ня хочуць, каб грамадзтву стала вядомая праўда пра массавыя рэпрэссіі мінулых гадоў
Гомельская абласная суполка Партыі камуністаў Беларуская, абласная арганізацыя АГП і Рада гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ атрымалі адказ ад старшыні абласнога Савету дэпутатаў Сіліцкага В.С. на сваю прапанову ўтварыць грамадзкую камісію у сувязі з правядзеньнем раскопак рэшткаў пахаваньня на тэрыторыі Гомельскага раёну. У дакуменце сказана, што паколькі знойдзеныя фрагменты астанкаў перададзеныя ў пракуратуру для правядзеньня судова-медыцынскай экспертызы з наступным узбуджэньнем крымінальнай справы, то няма неабходнасьці стварэньня такой камісіі.
26.09.2007 Упраўленьне юстыцыі заключыла міравое пагадненьне з “Супольнасьцю”
Сёньня ўпраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму пагадзілася з прапанаванымі ўмовамі міравога пагадненьня з гарадзкім грамадзкім аб’яднаньнем “Супольнасьць”.
25.09.2007 Партыі пад пагрозай ліквідацыі
Месяц таму Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовыя папярэджаньні шасьці партыям – Партыі БНФ, Беларускай партыі “Зялёныя”, Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадзе, а таксама Беларускай сацыяльна-спартовай партыі, Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды і Рэспубліканскай партыі. Чыноўнікі выклалі свае прэтэнзіі да іх і прыгразілі прыпыніць дзейнасьць альбо зьліквідаваць у судовым парадку, калі даведзеныя патрабаваньні ня будуць выкананыя.
25.09.2007 26 верасьня працяг судовага паседжаньня ў справе ліквідацыі Менскага гарадзкога грамадзкага аб’яднаньня "Цэнтр Супольнасьць"
25 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд іску гарадзкога ўпраўленьня юстыцыі, якое патрабуе прыняць рашэньне аб ліквідацыі неўрадавай дэмакратычнай арганізацыі Менскае гарадзкое аб'яднаньне "Цэнтр Супольнасьць". Працэс вядзе судзьдзя Рымашэўская, "Цэнтр "Супольнасьць " прадстаўляюць юрысты Юры Чавусаў і Вольга Смалянка.
25.09.2007 Першыя матэрыялы па рэгуляваньні дзейнасьці інтэрнэт СМІ будуць падрыхтаваныя ў кастрычніку
Міжведамасная рэспубліканская рабочая група па вывучэнню вопыту краін СНД і Еўропы ў пытанні прававога рэгулявання дзейнасці інтэрнэт СМІ прадставіць першыя матэрыялы да сярэдзіны кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Слабадчук.
20.09.2007 Рух «За Свабоду» ніяк не зарэгіструюць
Сёньня Вярхоўны Суд адмовіў пакуль не зарэгістраванаму руху «За Свабоду» ў скарзе на дзеяньні Мінюсту.
20.09.2007 Вярхоўны суд падтрымаў Мінюст, які адмовіў руху “За Свабоду” ў легалізацыі
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу руху “За Свабоду” на рашэнне Міністэрства юстыцыі. Нагадаем, чыноўнікі адмовілі руху, лідэрам якога з’яўляецца Аляксандр Мілінкевіч, у рэгістрацыі.
18.09.2007 Супрацоўнікі гарвыканкама і міліцыя наведалі ТБШ
Супрацоўнікі Гродзенскага гарвыканкама разам з прадстаўнікамі міліцыі наведалі Таварыства беларускай школы. Мэта візіту засталася незразумелай, бо ні чыноўнікі, ні міліцыянты яе не патлумачылі.
18.09.2007 Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў у правядзеньні мясцовага рэфэрэндуму па пытаньнях рэканструкцыі гораду.
Кіраўнікі ініцыятыўнай групы па правядзеньню рэферэндуму аб рэканструкцыі Старога гораду вырашылі зьвярнуцца ва управу юстыцыі аблвыканкаму, дзе было зроблена юрыдычнае заключэньне адносна прадстаўленых дакумэнтаў, каб ведаць канкрэтна: на падставе чаго было адмоўлена ў рэгістрацыі? Пасьля гэтага яны маюць намер зьвярнуцца ў суд, каб абскардзіць адмову, атрыманую ад гарадзкіх уладаў.
13.09.2007 «Белсат» ужо замінае ўладам?
Кіраўніцтва новага спадарожнікавага каналу “Белсат” паведаміла сёньня, што адпаведныя беларускія структуры адмовілі каналу ў набыцьці дамэну belsat.by, прычым фірма-пасярэднік, якая выступала ад імя “Белсату” заяўляе, што прычыны адмовы беларускі бок не патлумачыў.
13.09.2007 12 верасня ў Вярхоўным судзе адбылася папярэдняя гутарка па іску аб ліквідацыі Беларускай жаночай партыі “Надзея”.
Лідэр партыі Алена Яськова папрасіла запатрабаваць у Міністэрства юстыцыі прадаставіць да судовага пасяджэння дакументы, якія б пацвярджалі паўнамоцтвы Мінюста пры правядзенні праверкі дзейнасці партыі, а таксама вызначалі дакладныя тэрміны правядзення праверкі і рэагавання на яе вынікі.
13.09.2007 Грамадзкае аб'яднаньне "Рух “За Свабоду” зноў спрабуе зарэгістравацца
Аляксандр Мілінкевіч разам са сваімі паплечнікамі 12 верасня перадаў у Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”. Гэта ўжо другая спроба рэгістрацыі аб’яднання.
11.09.2007 Стыхійны страйк у Салігорску
Роўна суткі з 8 па 9 верасьня доўжыўся страйк на салігорскіх шахтах. У ноч з 8 га на 9 га верасьня была спынена здабыча руды, паведамляе сайт Saligorsk.org. Страйкавалі працоўныя ўсіх чатырох руднікоў, 80% здабываючых участкаў былі спыненыя. Шахцёры патрабавалі сустрэчы з адміністрацыяй прадпрыемства, а таксама падвышэньня заробкаў. Забастоўка была стыхійная і насіла папераджальны характар. На дадзены момант адміністрацыя прадпрыемства ўступіла ў перамовы з удзельнікамі страйку.
07.09.2007 Сяргея Салаша папярэджвае пракуратура
Сяргей Салаш, барысаўскі актывіст грамадскай кампаніі “За чысты Барысаў” атрымаў афіцыйнае папярэджаньне Пракуратуры Барысаўскага раёну.
У прыватнасьці, пракурор Барысаўскага раёна В. Шпакоўскі паведамляе актывісту, што паколькі грамадская ініцыятыва не праходзіла дзяржаўнай рэгістрацыі, то ўдзел у такім грамадскім аб’яднаньні альбо фондзе, падлягае крымінальнай адказнасьці па артыкуле 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэпублікі Беларусь.










