Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
18.04.2008 Навіны на Гродзенскім тэлебачанні будуць выходзіць па-беларуску
Такое абяцанне кіраўніку гродзенскага ТБМ Аляксандру Місцюкевічу зрабіў мэр Гродна Аляксандр Антоненка.
18.04.2008 Мілінкевіча запрасілі на размову ў Міністэрства юстыцыі
Ужо прайшоў месяц і адзін тыдзень з дня падачы заявы аб рэгістрацыі Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”, але адказу яшчэ няма.
17.04.2008 Праваабаронцы абскарджваюць рашэньне Вярхоўнага суду
17 красавіка 2008 г. заснавальнікі Грамадзкага праваабарончага аб'яднаньня "Вясна" зьвярнуліся з нагляднай скаргай на імя старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, у якой просяць адмяніць рашэньне Вярхоўнага суду па скарзе на адмову ў рэгістрацыі аб'яднаньня. Пасьля праходжанья ўсіх нацыянальных судовых інстанцыяў праваабаронцы плануюць зьвярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН.
16.04.2008 Незалежным прафсаюзам у 10 разоў падвысілі арэндную плату
З красавіка 2008 году ўступаюць у сілу зьмены ва Ўказ прэзыдэнта №495, згодна зь якімі стаўка арэнднай платы для грамадзкіх арганізацыяў падвышаецца ў 10 разоў. Кіраўніцтва Беларускага незалежнага прафсаюзу зьвярнулася ў Рэспубліканскую камісію па ўпарадкаваньні выкарыстаньня адміністрацыйных будынкаў, у Генэральную пракуратуру, Міністэртства працы з патрабаваньнем абараніць арганізацыі ад дыскрымінацыі.
14.04.2008 Пажарнікі закрылі офіс АГП у Гродне
Дзяржаўны інспектар па пажарнаму нагляду Іван Койта афіцыйна забараніў старшыні гродзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыю Істоміну выкарыстоўваць партыйны офіс для правядзення мерапрыемстваў, на якія збіраецца больш за 15 чалавек.
31.03.2008 Блёгасфэра ў сакавіку: “Жывы шчыт” ды Дзень Волі
Пад канец месяца працяг атрымала тэма “жывога шчыта”: людзі, якія ў выніку «вынаходлівасьці» супрацоўнікаў ДАІ атрымалі пераломы грудзіны, ног, траўмы твару 5 лістапада 2007 году, вырашылі падаць у пракуратуру дакумэнты на ўзбуджэньне крымінальнае справы супраць супрацоўнікаў ДАІ. Але блёгасфэра на гэта амаль ніяк не зрэагавала.
28.03.2008 Актывістаў гомельскай «Талакі» выклікалі ў міліцыю
Старшыню гомельскай краязнаўчай арганізацыі “Талака” Ларысу Шчыракову і актывіста арганізацыі Святаслава Шапавалава 28 сакавіка выклікалі ў Навабеліцкі РАУС. У позвах напісана, што іх просяць з’явіцца да начальніка аддзелу грамадскага парадку В.Госцева “для апытання па матэрыялах праверкі”.
26.03.2008 Не працуе сайт Хартыі’97
Як паведаміла «НН» каардынатарка сайту Натальля Радзіна: «А 12 й ночы На сайт «Хартыі» была зьдзейсьненая масавая DDOS атака. У часе яе канал сувязі з правайдэрам хостынг паслугаў забіваецца фальшывымі запытамі. Гэты мэтад ужо выкарыстоўваўся ў адносінах да нашага сайту пад час іншых акцыяў пратэсту і прэзыдэнцкіх выбараў. Атака доўжылася да 4 й раніцы. Пасьля спробаў адбіцца ад яе пачаліся праблемы з сэрвэрам. Цяпер тэхнічная служба спрабуе іх вырашыць. Спадзяемся, усё наладзіцца бліжэйшым часам».
21.03.2008 Таварыства беларускай мовы пад пагрозай закрыцьця
20 сакавіка на паседжаньні Рады ТБМ імя Францішка Скарыны было заяўлена, што існуе сур’ёзная пагроза далейшаму існаваньню гэтага грамадзкага аб’яднаньня. Адпаведны зварот да грамадзянаў Беларусі падпісалі сябры Рады.
21.03.2008 Ператрус у офісе аршанскіх дэмакратычных арганізацыяў
Ператрус у офісе аршанскіх дэмакратычных арганізацыяў Участковы міліцыянт і трое людзей у цывільным заявілі, што прыйшлі нібыта для разьбіраньня па заяве суседзяў, якія скардзяцца на шум. Аднак іхнюю ўвагу адразу прыцягнулі газэты і каляндарыкі, выдадзеныя да 90-х угодкаў БНР.
13.03.2008 КДБ не адмаўляе фільтрацыю Інтэрнэту
Камітэт дзяржбяспекі пацвярджае, што ў Беларусі праводзіцца праца па фільтрацыі доступу насельніцтва да сайтаў
10.03.2008 Трэцяя спроба Руху “За свабоду”
Сёньня прадстаўнікі руху “За свабоду”, які ачольвае Аляксандар Мілінкевіч, чарговы раз перадалі ў міністэрства юстыцыі дакумэнты на рэгістрацыю.
07.03.2008 Завяршыўся суд гродзенскіх актывістаў АГП з чыноўнікамі
Амаль тры месяцы цягнуліся судовыя разбіральніцтвы паміж сябрамі Гродзенскай філіі Аб'яднанай грамадзянскай партыі і мясцовым гарвыканкамам.
03.03.2008 За заробак трэба змагацца згуртавана
Усе ведаюць, пра нізкія заробкі на прадпрыемстве “Трансоэкспрэс”, але ніхто не дапамагае зьмяніць сітуацыю. Работніцы вырашылі змагацца самі за сябе. Не так даўно адбылася сустрэча берасьцейскіх і бярозаўскіх праваабаронцаў з работніцамі прыватнага прадпрыемства па пераапрацоўцы крэветак “Трансоэкспрэс”.
29.02.2008 Еўразьвяз будзе змагацца з інтэрнэт-цэнзурай у таталітарных краінах эканамічнымі мэханізмамі
Эўрапейскі парлямэнт большасьцю галасоў падтрымаў новую ініцыятыву па змаганьні зь інтэрнэт-цэнзурай, прапанаваную нідэрляндзкай Народнай партыяй за волю і дэмакратыю. Адпаведна ёй у хуткім часе інтэрнэт-цэнзура ў таталітарных краінах зможа афіцыйна разглядацца Эўропай як эканамічныя бар’еры. Гэты незвычайны шлях можа аказацца надзвычай эфэктыўным.










