Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
02.06.2008 Горадня: не зарэгістравалі абласную БСДГ
Кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі БСДГ (на чале з С.Шушкевічам) Віктар Сазонаў атрымаў ліст зь мясцовага упраўленьня юстыцыі.
30.05.2008 Cвабода асацыяцый ды прававое становішча няўрадавых арганізацыяў у Рэспубліцы Беларусь. 2007 год
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) публікуе аналіз, які ветліва прадставілі Асамблея НГА Беларусі і Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій.
30.05.2008 Адказ незарэгістраванай “Вясне” ад намесьніка Старшыні Вярхоўнага суда Вышкевіча
Наглядная інстанцыя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь не знайшла падстаў для вынясеньня пратэсту на судовае рашэньне Вярхоўнага Суда аб адмове ў задавальненьні скаргі на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Вясна”.
30.05.2008 У Вярхоўным судзе не задаволілі скаргу ГА "БНФ "Адраджэньне" на Міністэрства юстыцыі
30 траўня ў Вярхоўным судзе Беларусі было вынесенае рашэньне па скарзе грамадзкага аб’яднаньня “БНФ “Адраджэньне” на Міністэрства юстыцыі. Скарга Вярхоўным судом не задаволеная.
29.05.2008 Яшчэ адна нерэгiстрацыя
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь адтэрмiнавала рашэнне аб рэгiстрацыi грамадскага аб'яднання "Цэнтр падтрымкi чарнобыльскiх iнiцыятыў", сярод заснавальнiкаў якога прыхiльнiкi ствараемага Аляксандрам Мiлiнкевiчам руху "За Свабоду".
29.05.2008 У Гародні ліквідавалі абласную арганізацыю БНФ
Вярхоўны суд ліквідаваў Гарадзенскую абласную структуру грамадзкай арганізацыі БНФ “Адраджэньне”.
28.05.2008 Таварыста аховы помнікаў гісторыі і культуры выступіла з заявай
Заява Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры:
21.05.2008 Суд БНФ зь Мін’юстам адбудзецца 28 траўня
Сёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбылося папярэдняе абмеркаваньне прэтэнзіяў Грамадзкага аб’яднаньня Беларускі Народны Фронт (скарочаная назва ГА БНФ “Адраджэньне”) да міністэрства юстыцыі. Справа тычыцца папярэджаньня, якое БНФ атрымаў у красавіку за дзейнасьць незарэгістраванай Гарадзенскай абласной арганізацыі.
21.05.2008 Хрысціянскія дэмакраты падтрымалі асуджаных па палітычным матывам
Актывісты ствараемай партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” правялі акцыю духоўнае падтрымкі палітычных зняволеных у Беларусі, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі. Падрабязнасці акцыі і пра матывы DW-RADIO распавёў сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец.
16.05.2008 Камунальнікі павінны выплаціць Таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры 300 000 долараў
Арэндная камісія Мінгарвыканкама паведаміла Беларускаму Таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры, што не працягвае арэнду памяшкання ў будынку Траецкага прадмесця. Але старшыня таварыства Антон Астаповіч высветліў, што патрабаванні да высялення незаконныя з наступных прычынаў:
03.05.2008 СТАНЬ HRAMADZIANINAM!
Новую вэб-пляцоўку http://hramadzianin.org/((Hramadzianin.org)) стварылі маладыя гарадзенскія навукоўцы.
30.04.2008 Небясьпечны прэцэдэнт
Менскі гаспадарчы суд прыняў рашэньне прызнаць сайт www.ucpb.org уласнасьцю Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
28.04.2008 Хакеры супраць апазыцыйных сайтаў Беларсі
"Антырэжымныя" рэсурсы блякаваліся падчас маршу не на ўзроўні "Белтэлекаму", а праз крымінальную DDOS-атаку.
23.04.2008 23 красавіка Мінюст адклаў рэгістрацыю ПАГА “Рух “За Свабоду”.
Мілінкевіч лічыць, што Рух на шляху легалізацыі і рэгістрацыі
18.04.2008 З’езд АГП пройдзе на офісе БНФ
Чарговы XI з`езд Аб`яднанай грамадзянскай партыі (АГП), запланаваны на 20 красавіка, будзе складацца з афіцыйнай і неафіцыйнай частак. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 17 красавіка паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.










