Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
13.08.2008 Сёмы раз адмовілі ў рэгістрацыі гродзенскай абласной суполкі БСДГ
Упраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама сёмы раз запар адмовіла ў рэгістрацыі абласной суполцы партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада. Сябры партыі не выключаюць, што супрацоўнікі ўпраўлення юстыцыі падмянілі пададзеныя на рэгістрацыю дакуманты.
11.08.2008 Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі сацыяльнага грамадзкага аб'яднаньня "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" (БХД)
Па словах сябра аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніса Садоўскага, падчас судовага паседжання 12 жніўня прадстаўнік Мінюста зняў прэтэнзіі да прапісаных у статуце мэтаў, задач і метадаў арганізацыі, аднак працягваў настойваць на наяўнасці тэхнічных памылак пры падачы дакументаў на рэгістрацыю. "Усе тэхнічныя памылкі можна вырашыць у працоўным парадку, але Вярхоўны суд не даў часу на іх выпраўленне і адмовіў нам у задавальненні скаргі", — сказаў Д.Садоўскі ў інтэрв'ю БелаПАН.
11.08.2008 З-за дыскрэдытацыі ў дзяржаўных СМІ Партыя БНФ і АГП могуць адмовіцца ад выбараў, а ПКБ падае ў суд на Аляксандра Лукашэнку, Белтэлерадыёкампанію і БелТА
Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя могуць адмовіцца ад удзелу ў парламенцкіх выбарах з прычыны іх паслядоўнай дыскрэдытацыі ў дзяржаўных СМІ. Партыя камуністаў Беларуская з той жа нагоды збіраецца падаць у суд зыск да кіраўніка дзяржавы, Белтэлерадыёкампаніі і агенцтва БелТА.
11.08.2008 Партыі зверылі гадзіннікі
У мінулыя выходныя прайшлі з’езды трох апазіцыйных партыяў – АГП, Партыі БНФ і Партыі камуністаў Беларускай, на якіх, апроч іншага, былі вылучаныя кандыдаты ў дэпутаты і прадстаўнікі ў Цэнтравыбаркам.
10.08.2008 У Мінску праходзіць з'езд Партыі камуністаў Беларускай
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар ПКБ Сяргей Вазняк, на з'ездзе будуць абмяркоўвацца тры пытанні. "Першае — аб вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ад партыі. Другое — аб платформе партыі на будучых выбарах. Трэцяе — аб вылучэнні назіральнікам у Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў члена Цэнтральнага камітэта ПКБ Алены Скрыган", — сказаў С.Вазняк.
10.08.2008 АГП: аб’яўленьне байкоту пакуль заўчасна
Сёньня ў Менску адбыліся зьезды Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі камуністаў беларускай. Дэлегаты зьезду АГП палічылі, што аб’яўленьне байкоту выбарам у дадзены час будзе заўчасным. Спачатку кіраўнікі абласных арганізацыяў партыі далі сваю ацэнку выбарчай кампаніі. Тут думкі сышліся – адрозна ад мінулых парлямэнцкіх выбараў улады паводзяць сябе больш лібэральна. Праўда, пакуль няма дакладнага адказу на пытаньне: чаму яны так робяць? Гэта сапраўды нейкае зьмякчэньне альбо гульня? І ці трэба ў такой сытуацыі байкатаваць выбары?
06.08.2008 Вярхоўны Суд адмовіў “Руху “За Свабоду”
Вярхоўны суд пастанавіў адмовіць у скарзе заснавальнікам грамадскай арганізацыі “Рух “За Свабоду” на падставе тэхнічнай памылкі ў гарантыйным пісьме арганізацыі, якая забяспечвала юрыдычны адрас.
05.08.2008 Пачаўся разгляд скаргі па адмове ў рэгістрацыі ПАГА "Рух "За Свабоду"
Міністэрства юстыцыі на судзе па справе грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” настойвае на тым, што большасць заяўнікаў займаюцца палітычнай дзейнасцю, удзельнічаюць у массавых акцыях, даюць каментары палітычным падзеям, і таму, калі арганізацыю зарэгіструюць, то мэты яе хутчэй за ўсё не будуць адпавядаць пазначаным у статуце.
30.07.2008 Падаткавікі прыйшлі і да Лябедзькі
9 ліпеня падатковая інспэкцыя Цэнтральнага раёну сталіцы правялі праверку дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня Беларуская Эўраатлянтычная Асацыяцыя, якую некалі ўзначальваў сёньняшні лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
30.07.2008 Пенсіянеры засталіся без сваёй арганізацыі
Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу заснавальнікаў грамадскага аб’яднання пенсіянераў да Міністэрства юстыцыі на адмову ў рэгістрацыі. Гэта была другая спроба атрымаць юрыдычны статус сябрамі арганізацыі, якая ставіць сваёй мэтай абарону сацыяльных правоў сталых людзей.
17.07.2008 Лiдэр ПКБ пiша Лiдзii Ярмошынай
Першы сакратар Цэнтральнага Камiтэта Партыi камунiстаў Беларускай Сяргей Калякiн накiраваў 17 лiпеня лiст на iмя старшынi Цэнтрвыбаркама Лiдзii Ярмошынай. У лiсце лiдэр ПКБ выказаў недавер Лiдзii Ярмошынай як старшынi Цэнтрвыбаркама.
17.07.2008 Мінюст адмовіўся рэгістраваць "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў"
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскага сацыяльна-экалагічнага аб'яднання "Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятываў". Ініцыятар стварэння арганізацыі член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Іван Нікітчанка кажа, што гэта ўжо не першая адмова.
17.07.2008 Аргкамітэт БХД судзіцца з Мінюстам
16 ліпеня сябрамі аргкамітэта па стварэньні "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі" у Вярхоўны Суд была пададзена скарга на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання. Падчас другой спробы рэгістрацыі БХД чыноўнікі Мін'юста беспадстаўна спасылаліся на тое, што ім застаюцца незразумелымі "мэты, задачы, прадмет і метады дзейнасці", а таксама не быў прадстаўлены дакумент, які пацвярджае ўплату дзяржаўнай пошліны і спіс заснавальнікаў, падпісаны трыма членамі кіруючага органа.
16.07.2008 Рух “За Свабоду” судзіцца з Мінюстам
Сябры аргкамітэту ПАГА “Рух “За Свабоду” падалі скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікі грамадскага аб'яднання лічаць, што рашэнне Міністэрства юстыцыі ад 19 чэрвеня аб адмове ў рэгістрацыі на падставе парушэння членамі ПАГА “Рух “За Свабоду” патрабаванняў заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь да пачатку яго афіцыйнай дзейнасці незаконнае. Гэткім чынам абмяжоўваецца канстытуцыйнае права грамадзян на аб'яднанне.
10.07.2008 Беларускі Хельсінскі камітэт стаў партнёрам Савета Еўропы
Сёньня на офіс БХК прыйшло паведамленьне аб тым, што Савет Еўропы надзяліў БХК статусам партнёра, тым самым прызнаючы працоўныя адносіны, якія склаліся паміж Саветам Еўропы і рэспубліканскай праваабарончай арганізацыяй.










