Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

12.01.2009 У Салігорску затрыманы прафсаюзны актывіст

Сёньня міліцыянты Салігорскага РАУС затрымалі актывіста незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Мікалая Пахабава.

10.01.2009 Незалежны прафсаюз “Нафтану” не прызнаюць

Пасьля ўваходу прадпрыемства “Палімір” у вытворчае аб”яднаньне “Нафтан” Незалежны прафсаюз падаў дакумэнты на перарэгістрацыю свайго статусу. Але гарадзкія ўлады адмаўляюцца прызнаць, што недзяржаўны прафсаюз цяпер таксама стаў агульнай арганізацыяй.

08.01.2009 Жлобінскія выбарцы патрабуюць вярнуць ільготы

Да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Батана зьвярнулася група выбарцаў з Жлобінскай выбарчай акругі № 40. Яны патрабуюць ад свайго абраньніка, каб ён ініцыяваў вяртаньне сацыяльных ільгот на праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце дзецям, студэнтам і пэнсыянэрам.

30.12.2008 Крышнаiты легалiзавалiся

Прайшлi дзяржаўную перарэгiстрацыю шэсць з сямi рэлiгiйных абшчын Мiжнароднага таварыства свядомасцi Крышны, якiя дзейнiчаюць у Беларусi. Пра гэта паведамiў БелаПАН прэс-сакратар мiнскай абшчыны крышнаiтаў Сяргей Малахоўскi.

30.12.2008 "За свабоду" ўжо дазволілі. Ці прыйдзе чарга "Вясны"?

У сярэдзіне снежня зусім нечакана Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала рух "За Свабоду". Што гэта: выключэнне з няпісаных правілаў ці пачатак працэсу лібералізацыі трэцяга сектара?

29.12.2008 Маніторынг выкананьня ўладамі прапановаў еўрапейскіх структкраў у сьферы нармалізацыі стану НДА

Выканаўчае бюро Асамблеі НДА прапануе матэрыялы маніторынгу стану няўрадавых арганізацыяў Беларусі. Маніторынг ахоплівае перыяд з кастрычніка бягучага года, калі была абвешчаная рэзалюцыя Эўрапарламенту з новымі эўрапескімі прапановамі на адрас беларускага ўраду.

26.12.2008 Значэнне Інтэрнэту для свабоды выказванняў у Беларусі

Пасля вяртання ў манапалізаваную дзяржаўную сістэму распаўсюджвання перыёдыкі некаторых незалежных выданняў змянілася значэнне Інтэрнэту як пляцоўкі для свабоды выказвання меркаванняў у Беларусі.

26.12.2008 Таварыства аховы помнікаў выкінулі з Траецкага прадмесьця

Сябры Беларускага рэспубліканскага дабраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры вывезьлі ўсе рэчы з уласнага офісу, які месьціўся ў Траецкім прадмесьці на вуліцы Старажоўскай у цэнтры беларускае сталіцы.

24.12.2008 Партыя свабоды і прагрэсу зноў спрабуе зарэгістравацца

Аргкамітэт па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу прадоўжыць спробы прайсці афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі. Пра гэта 23 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня аргкамітэта Уладзімір Навасяд.

17.12.2008 “Рух “За свабоду” зарэгістраваны

Сёньня міністэрства юстыцыі Беларусі перадало афіцыйнае пасьведчаньне аб рэгістрацыі “Руху “За свабоду” ягоным заяўнікам.

12.12.2008 Мінюст патрабуе тлумачэньні аб дзейнасьці “Моладзі БНФ”

Мінюст у тыднёвы тэрмін патрабуе накіраваць тлумачэньні, на якой падставе створаная і дзейнічае Моладзь БНФ.

11.12.2008 У Гомелі хрысьціянскіх дэмакратаў залічылі ў экстрэмісты

Гомельскага дэмакратычнага актывіста, лекара-псыхіятра Сяргея Трыфанава мэдычнае начальства папярэдзіла пра недапушчальнасьць удзелу ў экстрэмісцкіх арганізацыях.

08.12.2008 Ціснуць за неўступленне ў БРСМ

5 снежня навучэнец 10 класа сярэдняй школы №1 г. Докшыцы Павал Малюжанец быў выкліканы на гутарку да адміністрацыі школы ў асобе дырэктара Уладзімера Арцімёнка і намесніка дырэктара па выхаваўчай працы Святланы Вялічка. Падставай для гутаркі было прынцыповае нежаданне Паўла ўступаць у БРСМ, якое вучань матывуе нежаданнем быць у арганізацыі, сябры якой за савецкім часам грамілі цэрквы і спілоўвалі крыжы.

05.12.2008 "Гарызанталь" абскарджвае адмову ў рэгістрацыі

Сёньня Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць скаргу заснавальнікаў сацыяльна-патрыятычнага грамадзкага аб'яднаньня «Гарызанталь». Яны незадаволеныя тым, што Міністэрства юстыцыі двойчы адмовіла ім у рэгістрацыі.

28.11.2008 Незалежныя прафсаюзы яднаюцца дзеля абароны правоў працоўных

Прафесійны саюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці уваходзіць у склад структураў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – такое рашэнне сёння на сваім чарговым пасяджэнні прыняў пленум кіраўніцтва незалежнай прафсаюзнай арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства