Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
13.02.2009 Сход грамадзкіх аб’яднаньняў Гомельшчыны не дазволены
Гомельскі абласны выканаўчы камітэт не даў дазволу на правядзеньне сходу грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятыў Гомельскай вобласьці.
13.02.2009 Павел Севярынец – у падтрымку “Нашай Вясны”
У падрымку праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога былі пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі 26 студзеня 2009 году, выказаўся палітык і пісьменнік Павел Севярынец.
12.02.2009 Асамблеі НДА падрыхтавалася да рэгістрацыі
У суботу, 7 лютага, адбыўся ўстаноўчы сход Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў, падчас якога быў зацьверджаны статут асацыяцыі і прынятыя іншыя неабходныя для рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі дакумэнты.
11.02.2009 Зінаіда Бандарэнка – у падтрымку “Нашай Вясны”
Зінаіда Бандарэнка, Народная артыстка Беларусі, вядомая і папулярная на працягу дзесяцігоддзяў дыктарка Беларускага тэлебачання выказала сваю падтрымку сябрам “Нашай Вясны”.
10.02.2009 Леанід Судаленка – у падтрымку “Нашай Вясны”
Праваабаронца Леанід Судаленка далучыўся да ініцыятывы ў падтрымку сваіх калегаў, якія падалі дакументы для рэгістрацыі грамадскага аб'яднання "Наша Вясна".
09.02.2009 Алесь Бяляцкі: Рэгістрацыя альбо нерэгістрацыя “Нашай Вясны” вызначыць гатоўнасьць ўладаў да зьменаў у дачыненьні да няўрадавых арганізацый
Інтэрвію з віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека праваабаронцам Алесем Бяляцкім
06.02.2009 Маёмасць Руху застаецца пад канфіскацыяй
Згодна з рашэннем суда Першамайскага раёна, актывісту Руху "За Свабоду" Аляксею Кавальцу вярнулі толькі 9 прадметаў са спісу апісанай судовымі выканаўцамі маёмасці. Усяго спіс прадметаў, якія Аляксей Кавалец прасіў вывесці з акту опіса маёмасці, складае 39 прадметаў. Сюды трапілі электрабытавыя прыборы, мэбля, гадзіннікі, жырандоля, кампутары, аргтэхніка, тэлефон.
05.02.2009 Жана Літвіна - у падтрымку "Нашай Вясны"
Старшыня грамадскага аб'яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Жана Літвіна падтрымала праваабаронцаў, заснавальнікаў і сябраў “Нашай Вясны”.
05.02.2009 БХД не пускаюць у палацы
Уласьнікі 10 менскіх заляў адмовіліся даць памяшканьне на правядзеньне устаноўчага зьезду Партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя".
04.02.2009 Праваабаронцаў выслухалі ў Мінюсце, але ці дапаможа гэта рэгістрацыі “Нашай вясны”?
Прыём грамадзянаў міністр юстыцыі праводзіць толькі раз на месяц – у першую сераду, і, скарыстоўваючы магчымасць наўпрост зьвярнуцца да яго, сёньня, 4 лютага, заснавальнікі “Нашай вясны” Алесь Бяляцкі і Тацяна Рэвяка накіраваліся ў Мінюст. Міністра на месцы не аказалася, а прыём праводзіў ягоны намесьнік Аляксандр Сіман.
04.02.2009 Яўген Вапа – пра сітуацыю з рэгістрацыяй “Нашай Вясны”
Старшыня Беларускага Саюзу ў Польшчы, галоўны рэдактар беластоцкага штотыднёвіка “Ніва” Яўген Вапа выказаў сваё стаўленне да сітуацыі з рэгістрацыяй грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”.
03.02.2009 Алег Гулак выказаў сваё спадзяванне наконт рэгістрацыі “Нашай Вясны”
Старшыня РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Алег Гулак падтрымаў спробу калегаў-праваабаронцаў зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне “Наша Вясна”.
03.02.2009 “КДБ нас гоніць – Канстытуцыя абароніць?”
Актывісты Гомельскага Маладога Фронту і “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” зладзілі акцыю пратэсту супраць самаўпраўнасьці КДБ.
03.02.2009 Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс хоча легалізавацца
Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс зьбіраецца правесьці свой чарговы, сёмы зьезд 14—15 сакавіка. Упершыню ён будзе арганізаваны па-за Горадняй, а менавіта — у Баранавічах. Зь вясны 2005 году беларускія ўлады не прызнаюць арганізацыю, таму галоўным пытаньнем зьезду будзе легалізацыя яе дзейнасьці.
02.02.2009 Ці дачакаемся “Нашай Вясны”?
Міністэрства юстыцыі Беларусі рассылае лісты заснавальнікам праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Зыходзячы з папярэдняй практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, мэта такіх дзеянняў знайсьці якія-небудзь надуманыя недакладнасьці, якія тычацца ўстаноўчага сходу, што правялі ініцыятары стварэньня праваабарончага аб’яднаньня.










