Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
25.02.2009 Рэалізацыя права на свабоду аб’яднанняў – справа рук саміх аб'яднанняў?
Мазырскія ўлады адмовіліся садзейнічаць у пошуку юрыдычнага адраса для Маладога Фронту, матывуючы гэта забаронай закона ўмешвацца ў дзейнасць грамадскіх арганізацый.
25.02.2009 Каму замінае гомельская “Талака”?
Гомельская абласная ўправа юстыцыі вынесла папярэджаньне маладзёвай краязнаўчай грамадзкай арганізацыі “Талака”, якая існуе ў рэгіёне звыш дзесяці гадоў.
24.02.2009 БХД ладзіць устаноўчы зьезд
28 лютага ў Палацы культуры Менскага трактарнага заводу адбудзецца ўстаноўчы зьезд Партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”, на які прыбудуць і госьці з далёкага замежжа, пра што на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі заявілі лідэры БХД
23.02.2009 Аляксандр Мілінкевіч – у падтрымку “Нашай Вясны”
Аляксандр Мілінкевіч, палітык і навуковец, экс-кандыдат у прэзідэнты, лідэр Руху "За Свабоду" выказаў сваё меркаванне наконт сітуацыі вакол праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога былі пададзеныя ў Мінюст 26 студзеня 2009 года.
20.02.2009 Вольга Завадская - у падтрымку "Нашай Вясны"
Вольга Рыгораўна Завадская, маці зніклага без следу 7 ліпеня 2000 г. аператара расейскай тэлекампаніі ОРТ Змітра Завадскага, падтрымала заснавальнікаў і сябраў праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”.
20.02.2009 21 лютага чалавецтва адзначае Міжнародны дзень роднай мовы
Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае вас прыняць удзел 21 лютага ў мерапрыемствах, прымеркаваных да 10-х угодкаў Міжнароднага дня роднай мовы, заснаванага па рашэнні ЮНЕСКА.
20.02.2009 Ці зарэгіструюць “Малады Фронт”?
Больш, чым у 30 гарадах па Беларусі былі пададзены заявы ў мясцовыя выканкамы з патрабаваньнем прадставіць памяшканьні для правядзеньня устаноўчых сходаў, неабходных для рэгістрацый мясцовых суполак Маладога Фронту і забясьпечыць юрыдычныя адрэсы.
19.02.2009 Аляксандр Казулін – у падтрымку “Нашай Вясны”
Аляксандр Казулін, былы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і экс-кандыдат у прэзідэнты, выказаў сваё меркаванне наконт сітуацыі з рэгістрацыяй праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”.
19.02.2009 Атака на Саюз Палякаў
Старшыня Баранавіцкага аддзела непрызнаванага ўладамі Саюза Палякаў на Беларусі Тэрэса Селівончык папярэджана пракуратурай аб крымінальнай адказнасці за дзейнасць у незарэгістраванай арганізацыі.
19.02.2009 Старшыня БАЖ сустрэлася з Хаўерам Саланам
«Для нас вельмі важна, каб у еўрапейскіх чыноўнікаў было разуменне, што любы дыялог, любыя пераўтварэнні ў краіне магчымыя толькі пры ўмове свабоды слова», — зазначыла Жанна Літвіна ў гутарцы з прэс-службай ГА «БАЖ» пасля заканчэння сённяшняй сустрэчы з генеральным сакратаром Рады Еўразвязу Хаўерам Саланам, які знаходзіцца з візітам у Мінску.
19.02.2009 Cтаршыня Беларускага таварыства аховы помнікаў просіць дапамогі
18 лютага ў Мінску, каля будынка № 5 на вуліцы Старажоўскай, адбыўся брыфінг старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў А.Астаповіча. Прычынай звароту да журналістаў і грамадзкасьці, паводле слоў А.Астаповіча, стала тое, што пад пагрозай зьнішчэньня апынуўся архіў таварыства.
17.02.2009 Мечыслаў Грыб – у падтрымку “Нашай Вясны”
Мечыслаў Грыб, Заслужаны юрыст Беларусі (1994 г.), Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання (1994-1996 гг.), Старшыня Камісіі па правах чалавека пры Прэзідыуме Вярхоўнага Савета выказаў сваю падтрымку праваабарончаму аб’яднанню “Наша Вясна”, заснавальнікі якога падалі дакументы для рэгістрацыі ў Міністэрства юстыцыі 26 студзеня 2009 года.
16.02.2009 У справе пошуку недакладнасцей у дакумантах "Нашай Вясны" для Мінюста ўсе сродкі прымальныя
Міністэрства юстыцыі Беларусі працягвае збор інфармацыі аб заснавальніках Грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Часам імпэту мінюстаўскіх чыноўнікаў можна пазайздросьціць: наколькі тыя мэтанакіравана і напорыста, нават не задумваючыся на паўнамоцнасьць сваіх дзеянняў, шукаюць любыя зачэпкі і недакладнасці, каб годна ў вачах Еўразвязу адмовіць праваабаронцам у рэгістрацыі.
16.02.2009 Зьезд БХД пройдзе не на Кастрычніцкай плошчы
Менгарвыканкам даў сябрам аркамітэту дзеля стварэньня БХД памяшканьне для правядзеньня зьезду.
13.02.2009 Дацкі Інстытут Правоў Чалавека звярнуўся да Наталлі Пяткевіч у сувязі з рэгістрацыяй “Нашай Вясны”
Некалькі дзён таму Дацкі Інстытут Правоў Чалавека даслаў афіцыйны ліст намкіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Наталлі Пяткевіч у сувязі са спробай беларускіх праваабаронцаў зарэгістраваць грамадскую асацыяцыю "Наша Вясна". У гэтай заяве дацкія праваабаронцы звяртаюцца да беларускіх уладаў з заклікам не чыніць перашкод у працэсе рэгістрацыі.










