Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
04.03.2009 Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў усё ж зарэгістравалі
Міністэрства юстыцыі вырашыла прызнаць сапраўднасць подпісаў заснавальнікаў арганізацыі і адмовілася ад дадатковай графалагічнай экспертызы.
04.03.2009 Ціск на сябраў Звязу палякаў на Беларусі ўзмацняецца
Перад правядзеннем 7 з’езда непрызнаванага ўладамі звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс ўлады ўзмацняюць ціск на актывістаў арганізацыі.
04.03.2009 Беларусы свету не могуць знайсці месца для правядзення З’езду
18 -19 ліпеня пройдзе V З’езд беларусаў свету, арганізатарам якога выступае Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Удзел у мерапрыемстве возьмуць дэлегаты з 29 краінаў. Пакуль застаецца няясным пытанне з памяшканнем для з’езду.
03.03.2009 Адмова ў рэгістрацыі “Нашай Вясны” – сістэматычная і мэтанакіраваная дыскрымінацыя праваабаронцаў
Заява
03.03.2009 Уладзімір Лабковіч: Нерэгістрацыя “Нашай Вясны” – гэта цалкам палітычнае рашэнне
Каментар аднаго з заснавальнікаў “Нашай Вясны” Уладзіміра Лабковіча.
03.03.2009 Мінюст адмовіў правабаронцам у рэгістрацыі “Нашай Вясны”
Законны прадстаўнік інтарэсаў заснавальнікаў Грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна” (ГПА) юрыст Уладзімір Лабковіч 3 сакавіка забраў копію рашэньня Міністэрства юстыцыі “Аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня”.
03.03.2009 Арышты напярэдадні з’езда Звязу палякаў на Беларусі?
Супрацоўнікі гарадзенскай міліцыі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на Анджэя Пачобута - журналіста “Газэты выборчай” і сябра галоўнай Рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Звязу палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.
02.03.2009 “Берасьцейская вясна”: спроба №2
Сёньня ініцыятыўная група праваабаронцаў падала дакумэнты на рэгістрацыю грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня “Берасьцейская вясна” ва ўправу юстыцыі аблвыканкаму. Напярэдадні адбыўся ўстаноўчы сход, удзел у якім узялі 16 чалавек — юрыстаў і праваабаронцаў.
27.02.2009 Швэдзкая Ініцыятыва па Абароне Дэмакратыі і Правоў Чалавека зьвярнулася да міністра юстыцыі, міністра замежных спраў і намесьніка главы Адміністрацыі Прэзыдэнта з афіцыйнай заявай адносна рэгістрацыі “Нашай Вясны”
Старшыня Швэдзкай Ініцыятывы па Абароне Дэмакратыі і Правоў Чалавека Сафія Угла звярнулася да міністра юстыцыі В.Галаванава, міністра замежных спраў С.Мартынава і намесьніка главы Адміністрацыі Прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч з афіцыйнай заявай адносна рэгістрацыі “Нашай Вясны” і выказала падтрымку праваабарончаму грамадзкаму аб’яднаньню ў яго намаганьнях атрымаць афіцыйны статус ад Міністэрства юстыцыі.
27.02.2009 Генадзь Бураўкін – у падтрымку “Нашай Вясны”
Генадзь Бураўкін, лаўрэат дзяржаўных прэмій, паэт, перакладчык, публіцыст, выказаў сваё меркаваньне наконт сітуацыі вакол праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога былі пададзеныя ў Мінюст 26 студзеня 2009 года.
27.02.2009 Заўтра – устаноўчы з’езд Партыі БХД
Устаноўчы з’езд партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” адбудзецца 28 лютага ў сталічным Палацы культуры МТЗ. У парадку дня Устаноўчага Зьезду Партыі БХД - справаздачныя выступы сустаршыняў Аргкамітэту БХД, абмеркаваньне і прыняцце Статуту, Праграмы, зваротаў, ды іншых устаноўчых дакументаў.
26.02.2009 “Наша Вясна” не атрымала адказу ад Мінюста ва ўстаноўлены законам тэрмін
Законны прадстаўнік інтарэсаў заснавальнікаў грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” праваабаронца Уладзімір Лабковіч пацікавіўся сёньня па тэлефоне ў спецыяліста Мінюста Аляксандра Харытона наконт рашэння адносна рэгістрацыі альбо нерэгістрацыі правабарончага аб’яднання.
26.02.2009 На Асамблею НДА — з дазволу КДБ
Асамблея няўрадавых арганізацыяў і ініцыятываў адбудзецца 6-7 сакавіка ў Менску. Да ўдзелу ў ёй арганізатары разаслалі запрашэньні ў больш за 300 арганізацыяў. Пра гэта яны паведамілі сёньня на спэцыяльнай прэсавай канфэрэнцыі.
25.02.2009 Швэдзкі Хельсынскі Камітэт зьвярнуўся да Адміністрацыі Прэзыдэнта, МЗС і Мінюсту з нагоды рэгістрацыі "Нашай Вясны"
Генэральны сакратар Швэдзкага Хельсынскага Камітэту Робэрт Хэрд даслаў афіцыйны ліст першаму намесьніку старшыні Адміністрацыі Прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч, а таксама ў Міністэрства замежных спраў і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У сваім звароце сп. Хэрд выказаў рашучую падтрымку ў адрас “Нашай Вясны”.
25.02.2009 Міхась Пашкевіч – у падтрымку “Нашай Вясны”
Міхась Пашкевіч, дэмакратычны актывіст, які быў абраны старшынёй моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты”, выказаў сваё меркаванне наконт сітуацыі вакол праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога былі пададзеныя ў Мінюст 26 студзеня 2009 года.










