Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
17.04.2009 Мінюст: Рашэнне аб нерэгістрацыі БХД прыпыненае
16 красавіка аднаму з сустаршыняў БХД Аляксею Шэіну патэлефанаваў супрацоўнік Мін’юсту, які паведаміў, што рашэнне аб нерэгістрацыі партыі прыпыненае.
16.04.2009 Вярхоўны Суд у аўторак разгледзіць скаргу на адмову ў рэгістрацыі “Нашай Вясны”
21 красавіка Вярхоўны Суд разгледзіць скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на адмову ў рэгістрацыі аб’яднання. Судовае паседжанне пачнецца аб 11-ай гадзіне. Пра гэта праваабаронцам паведамілі ў афіцыйным лісце.
16.04.2009 БХД адмоўлена ў рэгістрацыі
Сябры аргкамітэту Беларускай хрысціянскай дэмакратыі атрымалі адмоўны адказ з Міністэрства юстыцыі аб рэгістрацыі партыі – асноўная прычынаў адмовы, нібыта, неадпаведнасць дакументаў апытанню заснавальнікаў, якое праводзіў сам Мінюст.
15.04.2009 Пры рэгістрацыі Мінюст будзе ставіць грамадскія аб'яднанні на ўлік у падатковую і Фонд сацабароны
З лютага 2009 года Міністэрства юстыцыі пры прыняцці рашэнняў аб дзяржрэгістрацыі новых грамадскіх аб'яднанняў, іх саюзаў (асацыяцыяў) і фондаў адначасова ажыццяўляе пастаноўку іх на ўлік у падатковых органах.
14.04.2009 Беларуская партыя жанчын "Надзея" спадзяецца на легалізацыю
Абскардзіць рашэнне Вярхоўнага суда аб ліквідацыі збіраецца бліжэйшым часам Беларуская партыя жанчын "Надзея". Паводле яе старшыні Алены Яськовай, "тэрмін абскарджвання гэтага рашэння ў наглядным парадку яшчэ не скончыўся, ліквідацыі партыі не завершаная".
13.04.2009 МЗС не лічыцца з рашэннямі Камітэта па правах чалавека ААН
Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які з’яўляецца старшынём Рады ліквідаванага ў 2003 г. Грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, атрымаў адказ на свой зварот з Міністэрства замежных справаў. Праваабаронца звяртаўся ў МЗС за тлумачэннямі наконт таго, якія меры былі прынятыя міністэрствам па выкананню Меркавання Камітэта па правах чалавека ААН у сувязі са скасаваннем рэгістрацыі “Вясны”.
13.04.2009 Партыю БНФ высяляюць зь сядзібы
Партыя БНФ мусіць пакінуць сядзібу на Машэрава, 8 да 8 ліпеня 2009 году. Гэта напісана ў лісьце-прэтэнзіі, атрыманым з ЖЭСу Савецкага раёну г.Менску.
13.04.2009 Партыя свабоды і прагрэсу рыхтуецца да ўстаноўчага сходу
Устаноўчы сход Партыі свабоды і прагрэсу пройдзе 18 красавіка ў Магілёве. Кіраўнік арганізацыйнага камітэту – былы дэпутат Вярхоўнага савету і Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Навасяд сказаў "Свабодзе", што першапачаткова сход плянавалі правесьці ў Менску. Аднак тут не змаглі атрымаць дазвол на неабходнае памяшканьне.
10.04.2009 Асамблеі НДА паўторна адмовілі ў рэгістрацыі
Пра гэта паведамілі на прэс-канферэнцыі 10 красавіка кіраўнікі Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднанняў, якія днямі атрымалі адказ з Мінюсту.
06.04.2009 Прафсаюзы не хочуць абараняць працоўных
Прафсаюзны камітэт акцыянернага таварыства “Мастоўдрэў” адмаўляецца абараняць інтарэсы працоўных прадпрыемства. Шматлікія парушэнні заканадаўства, зафіксаваныя інспекцыяй па працы, застаюцца па-за ўвагай кіраўніка прафсаюзнай суполкі.
31.03.2009 Алесь Бяляцкі: "На сёньняшні дзень беларускае грамадства спавітае рэпрэсіўнымі законамі па руках і нагах"
Як вядома, ў нядзелю адбыўся ўстаноўчы сход грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна”. Але літаральна два дні таму, 27 сакавіка, заснавальнікам ГПА “Наша Вясна” з Вярхоўнага Суда быў дасланы ліст аб тым, што справа па адмове ў рэгістрацыі аб’яднаньня прынятая да разгляду. Ці сапраўды існавала неабходнасьць у трэці раз праводзіць устаноўчы сход, альбо рашэньне Вярхоўнага Суда для Вас прагназуемае?
29.03.2009 Адбыўся ўстаноўчы сход "Нашай Вясны"
У нядзелю, 29 сакавіка, на сядзібе Партыі БНФ у Менску адбыўся устаноўчы сход заснавальнікаў грамадскага праваабарончага аб’яднаньня "Наша Вясна". На сходзе "Нашай Вясны" прысутнічалі праваабаронцы, юрысты, грамадскія актывісты: усяго 82 прадстаўнікі з ўсіх рэгіёнаў Беларусі, якія вырашылі стаць сузаснавальнікамі праваабарончай арганізацыі.
27.03.2009 Вярхоўны Суд прыняў да разгляду скаргу заснавальнікаў “Нашай Вясны”
Сёння, 27 сакавіка, заснавальнікам ГПА “Наша Вясна” з Вярхоўнага Суда быў дасланы ліст аб тым, што справа па адмове ў рэгістрацыі аб’яднання прынятая да разгляду. Праваабаронцам паведамілі, што 7 красавіка адбудзецца распарадчае паседжанне, падчас якога будзе прынятае рашэнне аб дакладнай даце разгляду справы ў судзе па сутнасці.
25.03.2009 Дзе праводзіць устаноўчы сход заснавальнікам “Нашай Вясны”?
На сённяшні дзень фактычна ўсе арганізацыі, да якіх звярнуліся заснавальнікі “Нашай Вясны” з просьбай прадаставіць у арэнду памяшканне для правядзення устаноўчага сходу аб’яднання, праваабаронцам адмовілі. Сход прызначаны на нядзелю, 29 сакавіка.
20.03.2009 Незарэгістраваная “Наша Вясна” падала скаргу ў Вярхоўны Суд
Праваабаронцы, заснавальнікі ГПА “Наша Вясна”, 19 сакавіка падалі скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь на рашэньне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі.










