Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
06.05.2009 Асамблея НДА збіраецца ініцыяваць грамадзкія слуханьні па пытаньні права на аб’яднаньне
Асамблея НДА зьвернецца да эўрапейскай супольнасьці з просьбай аб пасярэдніцтве ў арганізацыі грамадзкіх слуханьняў, прысьвечаных праву на аб'яднаньне і неабходным зьменам у заканадаўстве аб НДА, якія заплянаваныя на бягучую восень. Гэтая прапанова будзе выказаная падчас канфэрэнцыі “Усходняе партнэрства: насустрач грамадзянскаму форуму”, што праходзіць 5-6 траўня ў Празе, перад самітам «Усходняга Партнэрства».
06.05.2009 Па справе рэгістрацыі БХД Мін’юст разглядае ананімку
Адзін з сустаршыняў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, а таксама адказны сакратар партыі Дзяніс Садоўскі сёння мелі сустрэчу з міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым. Размова ішла пра рэгістрацыю БХД.
30.04.2009 Заява Міжнароднага Фонду па абароне праваабаронцаў Front Line адносна адмовы ў рэгістрацыі праваабарончай аргінізацыі “Наша Вясна”
Front Line занепакоены рашэньнем Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2009 году пакінуць у сіле папярэднее рашэньне Міністэрства Юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Наша вясна”. “Наша вясна” – гэта новая назва праваабарончага цэнтра, раней вядомага як “Вясна”, які быў ліквідаваны Вярхоўным Судом па запатрабаваньні Міністэрства юстыцыі 28 Лістапада 2003 году. Праваабарончы цэнтар “Вясна” – адна з самых актыўных беларускіх праваабарончых арганізацый, якая спецыялізуецца на абароне і прапагандзе палітычных і сацыяльных правоў.
30.04.2009 Асамблея няўрадавых арганізацый будзе судзіцца з Мінюстам
Сябры працоўнай групы па стварэньні Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый (Асамблеі НДА) Сяргей Мацкевіч, Алег Гулак і Алесь Бяляцкі падалі ў Вярхоўны суд Беларусі пазоў на Міністэрства юстыцыі Беларусі. Заяўнікі просяць прызнаць неправамерным рашэньне Мін’юсту аб адмове ў рэгістрацыі Асамблеі НДА.
25.04.2009 Бог любіць троіцу
25 сакавіка адзін з заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб'яднання "Наша Вясна" юрыст Уладзімір Лабковіч падаў у МІністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь дакументы на рэгістрацыю. Нягледзячы на працоўны дзень, кабінет аддзелу грамадскіх аб'яднаняў быў зачынены, і дакументы былі аддадзены ў канцэлярыю міністэрства.
24.04.2009 "Наша Вясна" звяртаецца ў Мінюст з нагоды рэгістрацыі ў апошні раз
25 красавіка заснавальнікі ГПА “Наша Вясна” падаюць дакументы для рэгістрацыі аб’яднання ў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым праваабаронцы падкрэсліваюць, што трэцяя спроба звароту да Мінюсту ў выпадку чарговай адмовы ў рэгістрацыі стане апошняй.
24.04.2009 У Інтэрнеце кожны дзень будзе з’яўляцца па адной беларускай казцы
Аўтары новага інтэрнет-праекта “Казкі беларускія” разлічваюць на сотні наведвальнікаў штодня. Яны сцвярджаюць, што нічога падобнага няма не толькі ў Інтэрнеце -- добрых казак на беларускай мове не стае і на паліцах кніжных крамаў.
23.04.2009 Магілёўскі суд адмовіў незалежнаму прафсаюзу
22 красавіка Ленінскі суд Магілёва не задаволіў скаргі прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці і іншых галін народнай гаспадаркі на неправамерныя дзеяньні гарвыканкаму. Нагодай для суду сталася адмова выканаўчай улады рэгістраваць гарадзкую арганізацыю прафсаюзу. Чыноўнікі сваю пастанову аргумэнтавалі тым, што ў сьпісе выбарных органаў суполкі няма агульных інтарэсаў паводле роду дзейнасьці іх сяброў.
22.04.2009 "Наша Вясна” ізноў без рэгістрацыі (дапоўнена)
22 красавіка Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пакінуў без задавальненьня скаргу заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на рашэньне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі.
22.04.2009 “Нашай Вясне” адкажуць сёньня
Рашэньне Вярхоўнага Суда па скарзе заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” на адмову ў рэгістрацыі аб’яднання Міністэрствам юстыцыі будзе абвешчанае сёньня ў 17 гадзін.
22.04.2009 Заява Рабочай групы Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў адносна магчымага мэханізму ўдзелу грамадзянскай супольнасьці Беларусі ў праекце “Усходняе партнэрства”
Мы вітаем новую ініцыятыву Эўразьвязу – "Усходняе партнэрства" – і расцэньваем яе як гістарычны шанец для Беларусі ў справе далучэньня да агульнаэўрапэйскіх працэсаў. Мы перакананыя, што удзел Беларусі ў гэтым праекце мусіць быць пастаўлены ў залежнасьць ад разьвіцьця сытуацыі унутры краіны. У адваротным выпадку "Усходняе партнэрства" будзе адыгрываць ролю сродку кансэрвацыі сёньняшняга становішча ў Беларусі зь нязначнымі касмэтычнымі зьменамі.
21.04.2009 Сёння Вярхоўны Суд разглядае скаргу на адмову ў рэгістрацыі “Нашай Вясны” (дапаўняецца)
Разгляд справы аб адмове ў рэгістрацыі "Нашай Вясны" ў Вярхоўным Судзе працягнецца заўтра, 22 красавіка, і пачнецца аб 11-ай гадзіне.
Сёння ў другой палове судовага паседжання выступіў прадстаўнік Мінюсту Аляксандр Харытон. Адбыліся дэбаты і спрэчкі бакоў. Пракурор Уладзімір Ляўданскі выступіць заўтра, пасля чаго будзе прынятае рашэнне суду.
21.04.2009 Скаргу актывістаў Саюза Палякаў не задаволілі
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу актывістаў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Ігара Банцэра і Мечыслава Яскевіча і пакінуў без змяненняў пастанову суда Ленінскага раёна Гародні аб адміністрацыйным пакаранні ў выглядзе штрафу ў памеры 525 000 рублёў кожнаму за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.
17.04.2009 З’езд беларусаў свету пад пагрозай зрыву
Запланаванае на 18-19 ліпеня 2009 г. правядзенне чарговага, V з’езда беларусаў свету МГА "ЗБС “Бацькаўшчына” можа апынуцца пад пагрозай.
17.04.2009 Мінюст не тлумачыць далейшага развіцця сітуацыі з рэгістрацыяй БХД
Міністэрства юстыцыі не называе тэрміны прыпынення рашэння аб нерэгістрацыі партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя". На сустрэчы сустаршынь аргкамітэту БХД Аляксея Шэіна і Віталя Рымашэўскага з намеснікам міністра юстыцыі Ігарам Тушынскім і начальнікам упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Алегам Сліжэўскім апошнія не змаглі патлумачыць, на падставе чыіх паказанняў Мінюст прыняў рашэнне аб адмове ў рэгістрацыі партыі, а таксама аб тым, на які тэрмін прыпынена рашэнне аб нерэгістрацыі.










