Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
22.05.2009 У Менску праходзіць з’езд БАЖ
Чакаецца, што з’езд прыме зварот да Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з заклікам адмовіцца ад намераў увесці ў Беларусі адміністратыўную адказнасць за «экстрэмісцкую дзейнасць».
На з’ездзе мае быць прыняты таксама зварот да прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з заклікам вярнуць у прававое поле сітуацыю з распаўсюдам шэрагу недзяржаўных выданняў.
22.05.2009 У Беларусі ствараецца Асацыяцыя палітычных вязняў
Паводле ініцыятара яе стварэння Аляксандра Казуліна, улады рыхтуюцца да новых рэпрэсіяў супраць сваіх апанентаў і асацыяцыя па меры сваіх магчымасцяў збіраецца гэтаму супрацьстаяць.
21.05.2009 Суд не задаволіў скаргу аб нерэгістрацыі Гарадзенскай абласной структуры БНФ
У Гарадзенскім абласным судзе адбылося слуханьне справы па скарзе на адмову ў рэгістрацыі Гарадзенскай абласной арганізацыі БНФ.
21.05.2009 Уладзімер Лабковіч: "Судзьдзя дапамагала прадстаўніку Міністэрства юстыцыі"
У Гарадзенскім абласным судзе адбылося слуханьне справы па скарзе на адмову ў рэгістрацыі Гарадзенскай абласной арганізацыі ГА БНФ "Адраджэньне".
21.05.2009 Суд патрабуе ў незалежнага прафсаюза падрабязную інфармацыю пра актывістаў
Гомельскі суд запатрабаваў падаць даведкі з месца працы і навучання ўдзельнікаў устаноўчага сходу першаснай арганізацыі працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці.
18.05.2009 Мінюст – у пошуках зачэпак
Сёння Зміцеру Салаўёву, уласніку юрыдычнага адраса ў Наваполацку, прадастаўленага для рэгістрацыі ГПА “Наша Вясна”, патэлефанавалі з мясцовага выканкама і паведамілі, што па запыце мінюста збіраюцца правесці праверку па дадзеным адрасе.
18.05.2009 ПКБ можа стаць «Радзімай»
18 траўня Мінгарвыканкам нарэшце выдзеліў Партыі камуністаў беларускай памяшканне для правядзення чарговага з’езду. Ён адбудзецца 23 траўня ў ДК Мінскага трактарнага заводу.
18.05.2009 Партыя свабоды і прагрэсу ў чацвёрты раз падала дакументы на рэгістрацыю
Партыя свабоды і прагрэсу ў чацвёрты раз падала дакументы на рэгістрацыю. Пра гэта паведаміў старшыня партыі Ўладзімір Навасяд.
15.05.2009 Менгарвыканкам не адказвае на просьбу ПКБ выдзеліць памяшканне для з'езда
Менгарвыканкам зацягвае з адказам на просьбу Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ) аб выдзяленні памяшкання для правядзення з'езда, паведаміў сакратар цэнтральнага камітэта партыі Валерый Ухналёў. Паводле яго слоў, дакумент у Менгарвыканкам з просьбай аб выдзяленні памяшкання накіроўваўся 12 красавіка.
14.05.2009 Інтэрнет-правайдэр засцерагае кліентаў ад распаўсюду «экстрэмісцкай інфармацыі»
Прыватны беларускі інтэрнет-правайдэр «Соло» папярэдзіў сваіх абанентаў «аб недапушчальнасці распаўсюду інфармацыі экстрэмісцкага і іншага супрацьпраўнага зместу».
13.05.2009 Уладзімір Лабковіч: Можна прагназаваць, што “Наша Вясна” ізноў не будзе зарэгістраваная
Сябры ГПА “Наша Вясна”, дакументы для рэгістрацыі якога ў чарговы раз пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі, паведамляюць, што па месцы іх працы прыходзяць запыты і тэлефанаванні з мінюста. У працадаўцаў цікавяцца ўсялякай інфармацыяй, датычнай жыцця і дзейнасці іх супрацоўнікаў, што сталі заснавальнікамі праваабарончага аб’яднання.
13.05.2009 БТ нацкоўвае бацькоў на дзяцей
Маладафронтаўцы тры тыдні таму паведамлялі “Свабодзе”, што БТ разам з КДБ рыхтуе фільм пра сяброў арганізацыі. Яны лічаць, што ўлады спрабуюць узьдзейнічаць на бацькоў патэнцыйных сяброў моладзевых арганізацый.
12.05.2009 Маладым сацыял-дэмакратам адмовiлi ў рэгістрацыі
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў рэгістрацыі грамадскаму аб’яднаню “Маладыя сацыял-дэмакраты - Маладая Грамада”.
12.05.2009 Ніна Шыдлоўская: “Такога адчування непрабіўной сцяны ніколі не было”
Арганізатары V З’езду беларусаў свету ўжо амаль страцілі надзею на тое, што яго ўдасца правесці ў Беларусі. Пра гэта карэспандэнту www.Euramost.org расказала кіраўнік аргкамітэту З’езда Ніна Шыдлоўская.
12.05.2009 Міністэрства юстыцыі адмовіла ў дзяржрэгістрацыі Партыі БХД
Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі Партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД). Рашэнне прынята па выніках вывучэння пададзеных БХД дакументаў, якія, сцвярджае Мінюст, утрымліваюць недакладныя звесткі.










