Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
15.06.2009 Заява Абсерваторыі па Абароне Праваабаронцаў з нагоды нерэгістрацыі “Нашай Вясны”
Адпаведны зварот адрасаваны Прэзідэнту Бларусі Аляксандру Лукашэнку, Старшыні Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзіміру Макею, Генеральнаму пракурору Рыгору Васілевічу, Міністру юстыцыі Віктару Галаванаву, Старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валянціну Сукалу. Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед праваабарончай арганізацыі і даць магчымасць яе заснавальнікам бесперашкодна ажццяўляць сваю дзейнасць у краіне.
12.06.2009 Аргкамітэт па стварэнні БПП не вызначыўся з устаноўчым з'ездам
Аргкамітэт па стварэнні Беларускай партыі працоўных (БПП) пакідае адкрытым пытанне аб тэрмінах правядзення ўстаноўчага з'езда.
11.06.2009 БХД абскарджвае адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе
10 чэрвеня кіраўніцтва “Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі” накіравала скаргу ў Вярхоўны Суд на дзеянні Міністэрства юстыцыі падчас працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі БХД. Хрысьціянскія дэмакраты праз ВС патрабуюць зарэгістраваць партыю.
09.06.2009 Андрэя Пачобута папярэдзіў пракурор
Сябра апальнага Саюза палякаў у Беларусі, журналіста Андрэя Пачобута выклікалі ў пракуратуру Гарадзенскай вобласці. Яму зачыталі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні парушэння заканадаўства Беларусі. Пачобута папярэдзілі аб тым, што ён не мае права прадстаўляцца старшынёй Галоўнай Рады «Саюза палякаў у Беларусі», а таксама афіцыйна забаранілі карыстацца сімволікай СПБ.
08.06.2009 Новая спроба легалізацыі ГА "Союз Чарнобыль-Беларусь"
Кіраўніцтва грамадскага аб'яднання "Союз Чарнобыль-Беларусь" (Кіеў) будзе спрабаваць паўторна зарэгістраваць арганізацыю ў Беларусі. Такое рашэнне прынята 8 чэрвеня на пасяджэнні праўлення аб'яднання.
05.06.2009 Праваабарончай арганізацыі "Брэсцкая вясна" адмовілі ў рэгістрацыі
Брэсцкі аблвыканкам у чарговы раз адмовіў у рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі "Брэсцкая вясна". Пра гэта "Еўрарадыё” паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы па стварэнні арганізацыі Ўладзімір Вялічкін
04.06.2009 Праваабаронцам нельга забараніць выконваць свае прафесійныя абавязкі
Супольная прэс-канфэрэнцыі заснавальнікаў ГПА “Наша Вясна” і Асамблеі НДА адбылася 3 чэрвеня ў Менску. Нагодай для яе паслужылі адмовы ў рэгістрацыі гэтых ды іншых грамадскіх аб’яднаньняў.
04.06.2009 Пазоў Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў да Мінюста не задаволены
Вярхоўны суд не задаволіў пазоў Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб'яднанняў да Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі гэтага грамадскага аб'яднання.
03.06.2009 Сістэматычныя адмовы ў рэгістрацыі “Нашай Вясны” сведчаць пра негатоўнасць беларускіх уладаў да правядзення дэмакратычных зменаў у краіне
Заява Заснавальнікаў Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча.
03.06.2009 Зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне ці партыю стане прасцей?
Працэдура рэгістрацыі палітычнай партыі альбо грамадскага аб’яднання можа стаць прасцейшай. У Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу трапілі папраўкі закону Беларусі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдураў.
02.06.2009 “Саюз Чарнобыль-Беларусь” у чарговы раз спрабуе зарэгістравацца ў краіне
Грамадскае аб’яднанне “Саюз Чарнобыль-Беларусь”, якое зарэгістравана ва Ўкраіне, рыхтуе паўторны ўстаноўчы сход у Беларусі. Плануецца, што ён пройдзе ў канцы жніўня — пачатку верасня.
01.06.2009 Швэды заступіліся за “Вясну”
Швэдзкая ініцыятыва Östgruppen, якая выступае за разьвіцьцё дэмакратыі і правоў чалавека ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, асудзіла адмову беларускіх уладаў зарэгістраваць праваабарончы цэнтар “Вясна”. Як вынікае з заявы Östgruppen для прэсы, швэдзкія праваабаронцы патрабуюць ад палітычнага кіраўніцтва сваёй краіны і ЭЗ рэагаваць на гэтую адмову больш энэргічна.
29.05.2009 Асамблея плянуе разьвіваць грамадзянскую супольнасьць канцэптуальна
Асацыяцыя грамадзкіх аб’яднаньняў Асамблея распрацавала Канцэпцыю разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці Беларусі (далей – Канцэпцыя). Плянуецца, што прыняты дакумэнт створыць аснову “супрацоўніцтва паміж грамадзкім сэктарам і ўладамі”.
28.05.2009 Мінюст не зарэгістраваў “Нашу Вясну” па незразумелых прычынах
28 траўня сузаснавальнікі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” атрымалі рашэнне Міністэрства юстыцыі “Аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб’яднання”. Праваабаронцы лічаць падставы для адмовы ў рэгістрацыі незаконнымі.
26.05.2009 “Наша Вясна” чакае – Мінюст маўчыць
25 траўня скончыўся месячны тэрмін, адведзены Законам “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, для прыняцця рашэння пра рэгістрацыю “Нашай Вясны”. Заснавальнікі праваабарончага аб’яднання адказу ад чыноўнікаў Міністэрства юстыцыі не атрымалі.










