Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

У Кобрыне працаўніка звольнілі за тое, што не ўступіў у “Белую Русь”

07.07.2009 У Кобрыне працаўніка звольнілі за тое, што не ўступіў у “Белую Русь”

Алесь Страчук, студэнт-завочнік і адначасова супрацоўнік аднаго з прадпрыемстваў Кобрына, застаўся без працы. Паводле яго слоў, прэтэнзій да яго не было да таго часу, пакуль ён не адмовіўся ўступіць у праўладную арганізацыю "Белая Русь".

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне Мінюста пра нерэгістрацыю “Маладых дэмакратаў”

02.07.2009 Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне Мінюста пра нерэгістрацыю “Маладых дэмакратаў”

Вярхоўны суд падтрымаў пазіцыю Мінюста, палічыўшы дастатковай прычынай для адмовы ў рэгістрацыі арганізацыі наяўнасць абдруковак у адрасах заснавальнікаў.

01.07.2009 Маніторынг выкананьня беларускімі ўладамі прапановаў эўрапейскіх структураў у сфэры нармалізацыі стану няўрадавых арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў

Падрыхтавана Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі. Пэрыяд маніторынгу: 25.03.2009 - 24.06.2009

Вярхоўны Суд разгледзіць скаргу “Маладых дэмакратаў” да Мінюста

30.06.2009 Вярхоўны Суд разгледзіць скаргу “Маладых дэмакратаў” да Мінюста

У сераду, 1 ліпеня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь будзе разгледжаная скарга на рашэньне Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднаньня "МХСС Маладыя дэмакраты", устаноўчы з'езд якога прайшоў 22 лютага ў Мінскім Міжнародным Адукацыйным цэнтры.

Партыя Свабоды і Прагрэсу абскардзіць нерэгістрацыю ў Вярхоўным судзе

30.06.2009 Партыя Свабоды і Прагрэсу абскардзіць нерэгістрацыю ў Вярхоўным судзе

Рашэнне пра гэта прынятае не паседжанні палітрады Партыі, якое адбылося 27 чэрвеня ў Магілёве.

Напішы сцэнар для мультфільма!

26.06.2009 Напішы сцэнар для мультфільма!

Кампанія “Стоп 193.1” абвяшчае конкурс на сцэнар да мультфільма, прысьвечанага ўжываньню артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь да грамадзкіх актывістаў.

Алесь Бяляцкі: Патрабаванне ПАРЕ - дадатковы стымул для сяброў “Вясны” працягваць сваю працу

25.06.2009 Алесь Бяляцкі: Патрабаванне ПАРЕ - дадатковы стымул для сяброў “Вясны” працягваць сваю працу

Пытанне пра рэгістрацыю праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна” стаіць асобным пунктам у рэзалюцыі ПАРЕ, што прадугледжвае вяртанне беларускаму парламенту статуса спецзапрошанага.

“Спадчыне” адмоўлена ў рэгістрацыі

25.06.2009 “Спадчыне” адмоўлена ў рэгістрацыі

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскаму культурніцка-асветніцкаму аб’яднаню “Спадчына” з Бярозаўкі.

Міжнародны Фонд па абароне праваабаронцаў Front Line далучыўся да кампаніі "Стоп артыкулу 193.1!"

24.06.2009 Міжнародны Фонд па абароне праваабаронцаў Front Line далучыўся да кампаніі "Стоп артыкулу 193.1!"

Міжнародны Фонд па абароне праваабаронцаў Front Line 24 чэрвеня выступіў з заявай пра падтрымку кампаніі "Не артыкулу 193.1!", якую ў Беларусі праводзіць Асамблея НДА. Front Line заклікае адмяніць артыкул 193.1 КК Рэспублікі Беларусь, паколькі ён абмяжоўвае дзейнасць законных праваабарончых арганізацыяў і супярэчыць палажэнням Усеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека і Міжнароднаму пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы, у якім Беларусь бярэ ўдзел.

“Берасцейская Вясна” абскардзіць сваю трэцюю нерэгістрацыю ў судзе

23.06.2009 “Берасцейская Вясна” абскардзіць сваю трэцюю нерэгістрацыю ў судзе

22 чэрвеня заснавальнікамі праваабарончага грамадскага аб’яднаньня “Берасцейская Вясна” пададзеная скарга ў абласны суд на чарговую адмову ў рэгістрацыі.

Беніта Ферэра-Вальднер сустрэлася з кіраўнікамі беларускіх няўрадавых грамадскіх арганізацыяў

22.06.2009 Беніта Ферэра-Вальднер сустрэлася з кіраўнікамі беларускіх няўрадавых грамадскіх арганізацыяў

У панядзелак, 22 чэрвеня, камісар па замежных сувязях і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер, якая знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі, правяла рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі няўрадавых грамадскіх арганізацыяў.

“Правы альянс” зарэгістравалі

19.06.2009 “Правы альянс” зарэгістравалі

Як паведаміў лідэр арганізацыі Юры Карэтнікаў, “Правы альянс” зарэгістраваны адміністрацыяй Цэнтральнага раёну Менску як некамэрцыйная інфармацыйная ўстанова.

Паплечнікаў Анжалікі Борыс не пусцілі на сход афіцыйнага Саюза палякаў

18.06.2009 Паплечнікаў Анжалікі Борыс не пусцілі на сход афіцыйнага Саюза палякаў

У пятніцу а 19 гадзіне ў Гродне прадстаўнікі Саюза палякаў Беларусі на чале з Юзафам Лучнікам правялі сход у гарадскім доме культуры. Мэта — вызначыць дэлегатаў на з’езд, які павінен адбыцца ў верасні.

Заснавальнікі “Нашай Вясны” абскардзілі рашэнне мінюста аб нерэгістрацыі аб’яднання ў Вярхоўным судзе

16.06.2009 Заснавальнікі “Нашай Вясны” абскардзілі рашэнне мінюста аб нерэгістрацыі аб’яднання ў Вярхоўным судзе

16 чэрвеня заснавальнікі Грамадскага праваабарончага аб’яднання “Наша Вясна” (ГПА) Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч звярнуліся ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь са скаргай на рашэнне Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі.

Партыю Навасяда не зарэгістравалі

16.06.2009 Партыю Навасяда не зарэгістравалі

Міністэрства юстыцыі адмовілася рэгістраваць Партыю свабоды і прагрэсу, якую ўзначальвае Уладзімір Навасяд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства