Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

27.07.2009 Няўрадавыя арганізацыі Магілёўшчыны ўхвалілі праект Канцэпцыі разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці

84 дэлегаты ад няўрадавых арганізацыяў Магілёўшчыны ўхвалілі распрацаваны Асамблеяй НДА праект Канцэпцыі разьвіцьця Грамадзянскае супольнасьці. Адпаведная рэзалюцыя была прынятая на абласным Форуме грамадзкіх арганізацыяў, зладжаным магілёўскай філіяй Асамблеі.

Сяргей Мацкевіч: лібэралізацыя на ўзроўні рыторыкі

27.07.2009 Сяргей Мацкевіч: лібэралізацыя на ўзроўні рыторыкі

Кампанія Асамблеі НДА “Стоп 193-1” за адмену артыкула Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае адказнасьць за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, цягнецца два месяцы. За гэты час да ініцыятывы далучыліся дзясяткі беларускіх і замежных аб’яднаньняў. Якіх яшчэ вынікаў удалося дасягнуць? Чаму ініцыятыва “Стоп 193-1” стартавала цяпер? Наколькі інфармаваная міжнародная супольнасьць наконт існаваньня ў Беларусі заканадаўчых перашкодаў грамадзянскага актывізму? Над гэтымі і іншымі пытаньнямі разважае старшыня Рабочай групы Асамблеі Сяргей Мацкевіч.

Да ўвагі журналістаў і прадстаўнікоў грамадзкасці: разгляд скаргі праваабаронцаў пераносіцца

25.07.2009 Да ўвагі журналістаў і прадстаўнікоў грамадзкасці: разгляд скаргі праваабаронцаў пераносіцца

На 27 ліпеня ў Вярхоўным судзе быў прызначаны разгляд скаргі заснавальнікаў ГПА "Наша Вясна" на адмову ў дзяржрэгістрацыі, аднак у сувязі з ад'ездам прадстаўнікоў грамадзкага аб'яднання паседжанне не адбудзецца.

Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу партыі БХД на Міністэрства юстыцыі

22.07.2009 Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў скаргу партыі БХД на Міністэрства юстыцыі

Суддзя Вярхоўнага Суда Валерый Самалюк агучыў сёння сваё рашэнне па скарзе БХД на Міністэрства юстыцыі. Суд вырашыў “не задавальняць скаргу партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.” “Рашэнне канчатковае і абскарджванню ў Канстытуцыйным Судзе не падлягае”, - дадаў Самалюк.

Берасцейскі абласны суд не бачыць падставаў для рэгістрацыі “Берасцейскай вясны”

21.07.2009 Берасцейскі абласны суд не бачыць падставаў для рэгістрацыі “Берасцейскай вясны”

У Берасцейскім абласным судзе адбылося паседжанне па скарзе праваабаронцаў на адмову ў рэгістрацыі Берасцейскім аблвыканкамам абласнога праваабарончага цэнтра “Берасцейская вясна”. Абласны суд сваім рашэннем падтрымаў адмову аблвыканкама.

Што хвалюе беларусаў свету?

21.07.2009 Што хвалюе беларусаў свету?

Куды толькi не закiнуў лёс нашых суайчыннiкаў у свеце! Iх сустрэнеш на ўсiх кантынентах. Як яны там жывуць? Што iх яднае i непакоiць? Адказы на гэтыя і iншыя падобныя пытаннi прагучалi на пятым з’ездзе беларусаў свету, якi прайшоў у мiнулыя выхадныя.

21.07.2009 Сёньня ў Вярхоўным судзе працяг разгляду скаргі БХД

20 ліпеня Вярхоўны Суд пачаў слуханні па скарзе партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя да Міністэрства юстыцыі на рашэнне ў адмове партыі ў дзяржаўнай рэгістрацыі. Цягам першага дня паседжання суд паспеў выслухаць выступы бакоў, а таксама частку сведкаў, выкліканых БХД. Сёння слуханні працягнуцца.

Рэгіянальныя выдаўцы аб’ядналіся ў асацыяцыю

20.07.2009 Рэгіянальныя выдаўцы аб’ядналіся ў асацыяцыю

У Беларусі афіцыяльна зарэгістраваная Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыя».

АБСЕ лічыць неабгрунтаванай адмову ў рэгістрацыі “Нашай Вясне”

16.07.2009 АБСЕ лічыць неабгрунтаванай адмову ў рэгістрацыі “Нашай Вясне”

16 ліпеня, у Дзень салідарнасці, на паседжанні Пастаяннай рады АБСЕ у Вене была зроблена заява Еўразвяза па сітуацыі ў Беларусі. У заяве, агучанай прадстаўніком Еўрапейскага Звяза, асуджаецца ў тым ліку і адмова ў рэгістрацыі праваабарончай арганізацыі “Наша Вясна”.

Вярхоўны суд разгледзіць скаргу праваабаронцаў 27 ліпеня

16.07.2009 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу праваабаронцаў 27 ліпеня

Сёння адбылася папярэдняя гутарка па пададзенай у Вярхоўны суд заснавальнікамі ГПА “Наша Вясна” скарзе на рашэне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржрэгістрацыі. Інтарэсы праваабаронцаў прадстаўляў Уладзімір Лабковіч

“Нашай Вясне” прызначаць дату разгляду скаргі ў Вярхоўным Судзе

13.07.2009 “Нашай Вясне” прызначаць дату разгляду скаргі ў Вярхоўным Судзе

Распарадчае паседжаньне па скарзе заяўнікаў грамадскага праваабарончага аб’яднаньня “Наша Вясна” на адмову ў рэгістрацыі Міністэрствам юстыцыі прызначанае на 16 ліпеня.

У Вярхоўным Судзе прадстаўніку БХД адмовілі ў азнаямленні з прэтэнзіямі Мінюсту

13.07.2009 У Вярхоўным Судзе прадстаўніку БХД адмовілі ў азнаямленні з прэтэнзіямі Мінюсту

Падчас візіту адказнага сакратара Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніса Садоўскага ў Вярхоўны Суд, прадстаўніку БХД было адмоўлена ў азнаямленні з дакумантамі, якія складаюць сустнасць прэтэнзіяў Мінюсту.

Магілёў: кошты за арэнду падняліся ў 10 разоў, але не для ўсіх

08.07.2009 Магілёў: кошты за арэнду падняліся ў 10 разоў, але не для ўсіх

Магілёўскія ўлады адмянілі ільготны каэфіцыент для ставак арэндных плацяжоў офісаў праваабарончых арганізацый “Магілёўскі праваабарончы цэнтр”, рэгіянальнага аддзялення Беларускага Хельсінскага камітэта, а таксама гарадскога дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Отклик”.

«Белсату» зноў не хапае для рэгістрацыі аднаго дакумента

07.07.2009 «Белсату» зноў не хапае для рэгістрацыі аднаго дакумента

Міністэрства замежных спраў Беларусі зноў не можа зарэгістраваць у краіне прадстаўніцтва спадарожнікавага тэлеканала «Белсат», спасылаючыся на адсутнасць аднаго дакумента.

Спецслужбы вялі “Правы альянс” з Мінска да Крупак

07.07.2009 Спецслужбы вялі “Правы альянс” з Мінска да Крупак

Спроба зарэгістраванай у Мінску грамадскай арганізацыі “Правы альянс” па-свойму адзначыць гадавіну вызвалення сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ператварылася ў дэтэктыўную гісторыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства