Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
17.03.2010 Аб'яднаная грамадзянская партыя мяркуе правесці з'езд 21 сакавіка ў ДК МТЗ
Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) мяркуе правесці чарговы 13-ы з'езд 21 сакавіка ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.
16.03.2010 Судовае паседжанне па скарзе БАЖ да Мінюста прызначаны на 17 сакавіка
Вярхоўны суд пачне разглядаць скаргу ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» на папярэджанне Міністэрства юстыцыі 17 сакавіка ў 10.00.
15.03.2010 З’езд АГП можа не адбыцца
Чарговы 13‑ы з’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП), які плануецца правесці 21 сакавіка, можа не адбыцца. Пра гэта паведаміў лідэр партыі Анатоль Лябедзька.
11.03.2010 Офіс Прадстаўніка па свабодзе СМІ АБСЕ падрыхтаваў экспертызу прэзідэнцкага ўказа аб рэгуляванні Інтэрнету
Дакумент ужо накіраваны беларускім уладам. У ім пералічаныя як станоўчыя, так і адмоўныя моманты ўказа з пункту гледжання міжнародных экспертаў у галіне свабоды выказвання.
10.03.2010 Эўрапарлямэнт – Менску: Зарэгіструйце СПБ, БХД і “Вясну”!
Палітычныя фракцыі Эўрапарлямэнту ўзгаднілі праект рэзалюцыі па Беларусі, якая, як чакаецца, будзе ўхваленая сёння апоўдні.
04.03.2010 Вярхоўны суд: адмова “Залатому льву” ў рэгістрацыі – законная
Вярхоўны суд падтрымаў рашэньне Гарадзенскага абласнога суда адносна нерэгістрацыі слонімскай арганізацыі “Залаты леў”. Касацыйную скаргу культурна-асьветніцкага аб’яднаньня 4 сакавіка разглядзела калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда пад старшыньствам судзьдзі Валерыя Самалюка. Касацыйная інстанцыя прызнала рашэньне Гарадзенскага абласнога суда абгрунтаваным, а адмову – законнай.
02.03.2010 Асамблея НДА: трэцяя спроба зарэгістравацца не ўдалася
Міністэрства юстыцыі ў трэці раз адмовіла “Асамблеі няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў” у рэгістрацыі. Чыноўнікі зь Мінюста вырашылі не арыгінальнічаць, паўтарыўшы тыя самыя, што і ў мінулы раз, прычыны адмовы.
02.03.2010 Пракуратура растлумачыла Данілевіч, чаму нельга чапаць настаўнікаў
Выконваючы абавязкі пракурора Мінскай вобласці М. Пілінкевіч адказаў на скаргу настаўніцы з Талькаўскай школы Наталлі Ільініч наконт яе пераследу з боку начальніцы ўпраўлення адукацыі Мінскай вобласці Т. Данілевіч за палітычныя перакананні.
01.03.2010 "Малады фронт" чарговы раз падаў у Мінюст дакумэнты на рэгістрацыю
28 лютага ў Міністэрства юстыцыі Беларусі былі пададзены дакумэнты на рэгістрацыю грамадзкага аб'яднаньня "Малады фронт". Дакумэнты, ня гледзячы на выходныя, прынялі.
23.02.2010 Чым бліжэй да мясцовых выбараў, тым болей адміністрацыйнага спрыяння "Белай Русі"
У той час калі для апазіцыйных палітычных партый і багата якіх іншых грамадскіх арганізацый знайсці памяшканне для сваіх мерапрыемстваў - вялікая праблема, аб'яднанню "Белая Русь" даецца зялёнае святло ў лепшыя будынкі краіны.
22.02.2010 На "Гродна Азоце" пачаўся ціск на сяброў незалежнага прафсаюза
Адміністрацыя прадпрыемства "Гродна Азот" ажыццяўляе ціск на сяброў суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза, якая легальна дзейнічае на заводзе і ажыццяўляе сваю дзейнасць згодна з Канстытуцыяй краіны.
18.02.2010 Вярхоўны суд адхіліў скаргу на нерэгістрацыю “Брэсцкай вясны”
Сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі разглядалася касацыйная скарга заснавальнікаў праваабарончага грамадскага аб’яднання “Брэсцкая вясна”. Скарга датычылася адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання галоўным ўпраўленнем юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, якое было пакінута бяз зменаў рашэннем Брэсцкага абласнога суда ад 29 снежня 2009 года.
18.02.2010 Вярхоўны суд адмовіў БХД
Сёння, 18 лютага, сустаршыням Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўлу Севярынцу і Віталю Рымашэўскаму, а таксама адказнаму сакратару БХД Дзянісу Садоўскаму адмовілі ў прысутнасці на абвяшчэнні прысуду па справе “БХД супраць Мін’юсту”.
17.02.2010 Літсаюз "Полоцкая ветвь" падаў скаргу ў пракуратуру
Кіраўніцтва Беларускага літаратурнага саюза "Полоцкая ветвь" паскардзілася ў Генпракуратуру ў сувязі з "неаднаразовымі фактамі шельмавання арганізацыі, шантажу і пагроз у адрас яе чальцоў па месцы іх асноўнай працы".
16.02.2010 Асамблея НДА выступае ў абарону польскай нацыянальнай меншасьці
Кіраўніцтва Асамблеі НДА выказвае салідарнасьць з грамадзянамі Беларусі польскага паходжаньня ў іх змаганьні за права на свабоду асацыяцыі.










