Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
16.12.2010 Праект закона аб некамерцыйных арганізацыях ня ўлічвае пазіцыю грамадскіх аб’яднанняў
Праект Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях”, які распрацоўваецца Міністэрствам юстыцыі і Цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў, ня ўлічвае пазіцыю беларускіх грамадскіх аб’яднанняў.
03.12.2010 Хочаш ці ня хочаш — дзяржаўную газэту выпісвай
Пачалася падпісная кампанія. Зноў ідэалягічныя аддзелы райвыканкамаў рассылаюць «Пляны арганізацыйных мерапрыемстваў правядзеньня падпіскі на друкаваныя СМІ», даводзяць лічбы да прадпрыемстваў, арганізацыяў і ўстановаў.
01.12.2010 Суд не задаволіў скаргу на адмову ў дзяржрэгістрацыі аб'яднання "За Аўто"
Мінскі гарадскі суд 30 лістапада не задаволіў скаргу прадстаўніка стваранага ГА "За Аўто" Арцёма Шаркова наконт адмовы Мінгарвыканкама ў рэгістрацыі аб'яднання. Суд згадзіўся з меркаваннем упраўлення юстыцыі ў тым, што ў статуце аб'яднання адсутнічаюць мэты яго стварэння. Шаркоў сцвярджае, што мэты ёсць.
26.11.2010 МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» святкуе 20-гадовы юбілей
26 лістапада ў Менску адбудзецца ўрачыстая вечарына з нагоды 20-годзьдзя Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.
19.11.2010 Гіда Вэстэрвэле: эканамічны абмен і грамадскія змены звычайна праходзяць разам
18-19 лістапада ў Берліне праходзіць Другі Форум Грамадзянскай супольнасці ў рамках Усходняга партнёрства. Удзел у мерапрыемстве бяруць прадстаўнікі каля 200 няўрадавых арганізацый з шасці краінаў — удзельніц праграмы Усходняга партнёрства: Украіны, Малдовы, Беларусі, Грузіі, Арменіі і Азербайджана. Агульная мэта мерапрыемства – спрыяць кантактам паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці і іх дыялогу з дзяржаўнай уладай у сваіх краінах.
19.11.2010 Алесь Бяляцкі: дзяржава не павінна праводзіць палітыку пугі і перніка
Грамадзянская супольнасць Беларусі ў апошні час робіць спробы аб’яднаць намаганні, скіраваныя на кансалідацыю грамадства, дэмакратызацыю грамадскага жыцця, паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека.
18.11.2010 Намесніку старшыні МФ вынесена папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі
Намесніку старшыні міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт"21-гадоваму Алесю Кіркевічу вынесена папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Гродзенская пракуратура 18 лістапада папярэдзіла актывіста, што ў выпадку працягу дзейнасці ад імя «Маладога фронту» ён будзе прыцягнуты да адказнасці па артыкуле 193–1 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
17.11.2010 Грамадскі камітэт за вяртанне Касцёла святога Язэпа вернікам
У Мінску створаны грамадскі камітэт за вяртанне Касцёла святога Язэпа вернікам. Актывісты, якія ўвайшлі ў склад структуры выступілі з намерам правесці шырокае інфармаванне грамадскасці аб сітуацыі ў гістарычным цэнтры Мінску, ініцыяваць судовае разбіральніцтва па фактах злоўжывання заканадаўствам з боку прадпрыемства “Мінская спадчына”, а таксама арганізаваць адкрытае грамадскае абмеркаванне праблемы перабудовы цэнтру беларускай сталіцы з удзелам усіх зацікаўленых бакоў.
16.11.2010 Вярхоўны суд Беларусі не дапамог “Брэсцкай вясне” зарэгістравацца
Вярхоўны суд Беларусі ў панядзелак адхіліў скаргу праваабарончай арганізацыі “Брэсцкая вясна” на нерэгістрацыю з-за тэхнічнай памылкі ўладаў. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё праваабаронца і юрыст Уладзімір Малей:
10.11.2010 "Рух наперад" ліквідавалі хутка, каб зняць Някляева з прэзідэнцкай гонкі?
Апеляцыйныя калегія Мінскага гаспадарчага суда адхіліла скаргу на папярэдняе рашэнне ліквідаваць даследча-асветніцкую ўстанову "Рух наперад". Такое рашэнне калегія прыняла 10 лістапада.
10.11.2010 "Рух наперад" зноў у судзе
10 лістапада ў Менскім гаспадарчым судзе будзе разглядацца скарга ўстановы "Рух наперад" на рашэньне суду аб ануляваньні рэгістрацыі ўстановы з прычыны несапраўднасьці дамовы з арэндадаўцам.
09.11.2010 У Воршы - новы незалежны інтэрнэт-рэсурс
Старонка http://orsha.eu працуе з 5-га лістапада. Рэдактар сайта Ігар Казмярчак распавядае пра мэты і планы новага інтэрнэт-рэсурсу.
01.11.2010 БХК — 15 гадоў
Сёння спаўняецца 15 гадоў з дня заснавання Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК).
28.10.2010 Палітычныя партыі не пускаюць на Усебеларускі сход
Вылучаць упаўнаважаных для абрання дэлегатамі на IV Усебеларускі народны сход могуць толькі тыя палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні, у складзе якіх не меней 100 тысяч чалавек.
26.10.2010 Партыі БХД чарговы раз адмовілі ў рэгістрацыі
Міністэрства юстыцыі чарговы раз адмовіла актывістам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў рэгістрацыі палітычнай партыі.










