Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
26.01.2011 Сясцёр Пашко пракуратура папярэдзіла і за Плошчу, і за ўдзел у БХД
Юля і Кацярына Пашко з Брэста 25 студзеня атрымалі афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчэньні парушэньня заканадаўства, падпісанае саветнікам юстыцыі Аляксандрам Точкам. Падставамі для папярэджаньня стала нібыта актыўная дзейнасьць у Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня 2010 года ў Мінску.
26.01.2011 Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду заяву аб парушэньні свабоды асацыяцый у Беларусі
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў і прыняў да разгляду паведамленьне вядомых беларускіх праваабаронцаў Алега Воўчака і Раісы Міхайлоўскай. Былыя кіраўнікі правабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Прававая дапамога насельніцтву” заявілі аб парушэньні свабоды асацыяцыяў, зьдзейсьненым беларускімі ўладамі ў 2003 годзе, калі гэтая праваабарончая арганізацыя была ліквідаваная судом.
24.01.2011 Менскіх адвакатаў «трасе» Мін’юст
Міністэрства юстыцыі праводзіць праверку кансультацый Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў. Назіральнікі не выключаюць, што праверка зьвязана з паводзінамі адвакатаў, якія абараняюць арыштаваных у справе 19 сьнежня.
19.01.2011 Сайт Маладога Фронту суткі не працуе
У аўторак прыкладна ў 14 гадзінаў быў заблакіраваны доступ да сайту "Маладога Фронту" mfront.net як наведнікам, так і адміністратарам: на старонцы ўпарта высьвечваецца допіс "У вас няма дазволу на доступ да гэтага сэрверу".
17.01.2011 Прафсаюз РЭП: Улады ня змогуць аслабіць актыўнасць нашай арганізацыі
Рэспубліканская Рада Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) выступіла з заявай, у якой адзначыла, што сваімі дзеяннямі ўлады ня змогуць запужаць грамадства, стварыць атмасферу падпарадкаванасці. Наадварот, актывісты ўпэўненыя, што гэта паспрыяе яшчэ большай салідарнасці сяброў арганізацыі, усіх працоўных людзей дзеля абароны сваіх правоў і найхутчэйшых дэмакратычных пераменаў у краіне.
13.01.2011 Мінюст вынес папярэджанне БХК
Міністэрства юстыцыі вынесла пісьмовае папярэджаньне Беларускаму Хэльсынскаму камітэту за «неаб’ектыўную» інфармацыю, накіраваную ў міжнародныя арганізацыі.
10.01.2011 Апазіцыя аб'ядналася ў Нацыянальную каардынацыйную раду
9 студзеня ў Менску на нарадзе прадстаўнікоў апазыцыі ў сядзібе БНФ была прынятая дэклярацыя аб сытуацыі ў Беларусі і рашэньне аб стварэньні Нацыянальнай каардынацыйнай Рады дэмакратычнай апазыцыі.
04.01.2011 ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ
4 студзеня (аўторак) у 14:00 адбудзецца прэс-канферэнцыя “Правы чалавека ў Беларусі - першыя вынікі працы Міжнароднай назіральнай місіі і рэакцыя расійскіх праваабаронцаў”. Месца правядзення: офіс Праваабарончага цэнтра "Вясна".
04.01.2011 КДБ супраць прэсавай канфэрэнцыі Рымашэўскага
Былы вязень «амэрыканкі» Віталь Рымашэўскі кажа, што вымушаны скасаваць сваю першую прэсавую канфэрэнцыю, якая была заплянаваная на раніцу 4 студзеня.
30.12.2010 У БАЖ прыйшоў чарговы «трывожны» ліст з Мінюсту
Міністэрства цікавіць, хто з журналістаў, за якіх публічна заступаецца арганізацыя, з’яўляюцца яе сябрамі.
29.12.2010 Мінюст папярэджвае СМІ
Міністэрства юстыцыі Беларусі заяўляе, што «некаторыя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку замежныя, часам тэндэнцыйна асьвятляюць грамадзкія падзеі ў Беларусі, дзеяньні праваахоўных органаў, якія накіраваны на ўсталяваньне належнага парадку, абарону правоў і свабодаў грамадзян, урадавых устаноў».
24.12.2010 Мінюст узяўся за Беларускі Хельсінкскі камітэт
Міністэрства юстыцыі даслаў ліст у праваабарончую арганізацыю "Беларускі Хельсінкскі камітэт". Чыноўнікі патрабуюць адказаць, ці прымала рада арганізацыі рашэнне прымаць удзел у акцыі 19 снежня.
23.12.2010 Адвакаты адзначыліся ў кнізе скаргаў КДБ і звярнуліся да генпракурора
Адвакаты арыштаваных лідэраў апазіцыі накіравалі скаргу генеральнаму пракурору Беларусі Рыгору Васілевічу.
23.12.2010 Спрабуюць знішчыць сайты Рымашэўскага і БХД
Невядомымі знішчаны сайты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і сайт кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Як паведаміў Дзяніс Садоўскі – давераная асоба Віталя Рымашэўскага дос-атака адбылася сёння раніцай.
21.12.2010 Мінюст патрабуе ў БАЖ тлумачэнняў
Запыт тычыцца заявы пратэсту, прынятай ГА «БАЖ» у звязку з падзеямі 19 снежня ў Мінску.










