Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

07.07.2011 Партыю БНФ гвалтоўна выселяць з офіса 14 ліпеня

Партыя БНФ атрымала афіцыйнае папярэджанне гаспадарчага суда аб высяленні з займаемага офіса праз тыдзень, паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" намеснік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

28.06.2011 У Мінску адкрыўся "Офіс па правах людзей з інваліднасцю"

28 чэрвеня ў Мінску адбылася прэзентацыя новай асветніцкай праваабарончай установы "Офіс па правах людзей з інваліднасцю".

28.06.2011 У Магілёве звальняюць прафсаюзнага актывіста

У Магілёве адміністрацыя вагонабудаўнічага заводу спыняе працоўныя адносіны з актывістам незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Валадаром Цурпанавым.

28.06.2011 У Беларусі пачалася пазачарговая атэстацыя адвакатаў

Як паведамляе сайт Міністэрства юстыцыі, галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі зацверджаны склады атэстацыйных камісій. У іх уключаны кіраўнікі ўпраўленняў юстыцыі, калегій адвакатаў, суддзі, дэпутаты, прадстаўнікі юрыдычнай навукі.

27.06.2011 Міліцыя хацела патрапіць у мінскі офіс Радыё Рацыя

У офіс Радыё Рацыя, дзе знаходзіўся карэспандэнт Рыгор Сапяжынскі, прыходзілі міліцыянты і правёўшы каля дзвярэй з дзесятак хвілін, сышлі.

Канферэнцыя міжнародных НДА занепакоеная абмежаваннямі свабоды асацыяцыяў у Беларусі

27.06.2011 Канферэнцыя міжнародных НДА занепакоеная абмежаваннямі свабоды асацыяцыяў у Беларусі

22 чэрвеня ў Страсбургу (Францыя) на сесіі Канферэнцыі міжнародных НДА Савета Еўропы была прынятая Рэзалюцыя аб свабодзе асацыяцый у Рэспубліцы Беларусь. Праект рэзалюцыі быў вылучаны прадстаўнікамі міжнароднага Моладзевага Праваабарончага Руху і Беларускага Хельсінскага Камітэта.

24.06.2011 "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" заклікае да адстаўкі міністра Куляшова

Суполка "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" распаўсюдзіла адкрыты зварот да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з заклікам адправіць у адстаўку міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова.

Аль-Джазіра пра Беларусь (відэа)

22.06.2011 Аль-Джазіра пра Беларусь (відэа)

Тэлеканал Аль-Джазіра сёння распавядаў аб апошніх падзеях у Беларусі і, у прыватнасьці аб ролі сацыяльных сетак у якасьці сродкаў масавай інфармацыі для арганізацыі вулічных акцый пратэсту па ўсёй краіне.

Замежныя дыпламаты павіншавалі "Вясну" з 15-годдзем

16.06.2011 Замежныя дыпламаты павіншавалі "Вясну" з 15-годдзем

На сустрэчу з нагоды 15-годдзя дзейнасці "Вясны" 15 чэрвеня ў офісе праваабарончага цэнтра сабраліся прадстаўнікі амбасадаў такіх дзяржаў, як Вялікабрытанія, ЗША, Германія, Нідэрланды, Венгрыя, Славакія і кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі. Праваабаронцы распавялі высокім гасцям аб асноўных вехах ў гісторыі арганізацыі, прадставілі сваю ацэнку бягучай сітуацыі ў краіне і падзяліліся прагнозамі на будучыню. Дыпламаты адзначылі, што лічаць "Вясну" сваім саюзнікам у праваабарончай дзейнасці.

09.06.2011 "Залатому ільву" адмовілі ў рэгістрацыі

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу слонімскіх актывістаў да абласнога ўпраўленьня юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня "Залаты леў".

07.06.2011 БХК атрымаў другое папярэджаньне за год

Міністэрства юстыцыі вынесла другое ў гэтым годзе пісьмовае папярэджаньне Беларускаму Хэльсынскаму камітэту. Падставай для яго сталі "парушэньні падатковага заканадаўства, якія маюць працяглы характар".

Павел Сапелка: Пасля працэсаў па справе 19 снежня Мінюст напэўна хоча аддаць адвакатам “па заслугах”

06.06.2011 Павел Сапелка: Пасля працэсаў па справе 19 снежня Мінюст напэўна хоча аддаць адвакатам “па заслугах”

Павел Сапелка накіраваў у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь зварот з нагоды Загаду Міністэрства юстыцыі пра пазачарговую атэстацыю адвакатаў. Ён указвае, што гэты дакумент парушае і міжнародныя прававыя нормы і палажэнні нацыянальнага заканадаўства. Былы адвакат лічыць гэты крок Мінюста чарговай спробай умяшальніцтва ў дзейнасць незалежнага інстытута адвакатуры і расправы з адвакатамі, якія прыйшліся не да спадобы.

06.06.2011 Паўлюкевіча затрымалі за створаную суполку "Вконтакте"

Супрацоўнікі спецслужбаў выдалілі суполку "Вконтакте" «Мы За Вялікую Беларусь!», якая заклікала на «Марш мільёнаў» за адстаўку Лукашэнкі. Аб гэтым Рацыі паведаміў сустаршыня аргкамітэта Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец са спасылкай на словы сяброў інтэрнэт-суполкі.

06.06.2011 Затрымалі за дзейнасьць у Інтэрнэце

Берасьцейскага грамадзкага актывіста Івана Стасюка затрымалі на беларуска-польскай мяжы ды адвялі ў мясцовае аддзяленьне КДБ. Беларускія памежнікі забралі пашпарт на мяжы і патлумачылі актывісту, што пашпарт яму вернуць толькі пасьля прафіляктычнай гутаркі, паведамляе Радыё Рацыя.

06.06.2011 Гаспадарчы суд Менску разгледзіць скаргу БНФ

Апэляцыйная інстанцыя Гаспадарчага суду 9 чэрвеня разгледзіць скаргу партыі БНФ на рашэньне гэтага ж суду аб высяленьні партыі з офісу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства