Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
01.10.2011 ЗАПРАШАЕМ НА ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЮ
У панядзелак, 3 кастрычніка, лідары грамадзянскай супольнасці Беларусі праводзяць прэс-канферэнцыю, прысвечаную міжнароднай кампаніі ў абарону старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
27.09.2011 Асамблея НДА: Вызваленьне палітвязньяў гэта першы крок да магчымага дыялогу
Рабочая група Асамблеі НДА абмеркавала ўмовы дыялёгу з уладамі, неабходнасьць нарошчваньня грамадзка-палітычнай вагі грамадзянскай супольнасьці Беларусі і ўдзел Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве.
23.09.2011 Здзейснены напад на офіс РЭП, ініцыятараў «Народнага сходу»
Разбілі акно, дзверы заляпалі фарбай. Сёння ўначы адбыўся напад на офіс незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), што месціцца па адрасе Кульман, 4.
21.09.2011 Канфіскацыя буйной партыі ўлётак у Гомелі
Пяць з паловай тысячаў улётак былі канфіскаваныя ў абласнога кіраўніка партыі “Справядлівы Свет” Уладзіміра Сякеркі.
15.09.2011 Партыю БНФ спрабуюць выселіць і з новага офіса
Гаспадар будынку, дзе арэндуе офіс Партыя БНФ, папрасіў яе кіраўніцтва вызваліць памяшканне да 1 кастрычніка. Гаспадар, які з’яўляецца грамадзянінам Расіі, патлумачыў,.што ён хоча прадаць офіс.
14.09.2011 Генпракурор Васілевіч хоча ўпарадкаваць інтэрнэт праз ААН
Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч лічыць, што на ўзроўні ААН неабходна распрацаваць адзіныя правілы карыстаньня інтэрнэтам і сацыяльнымі сеткамі.
13.09.2011 «Група Замежжа» заклапочаная адказам польскай генпракуратуры
Рабочая група ў складзе недзяржаўных арганізацый згуртаваных у «Групе Замежжа» атрымала адказ з Генеральнай Пракуратуры на свой запыт у спараве магчымай выдачы Польшчай Беларусі дадзеных пра іншых, акрамя Алеся Бяляцкага, беларускіх апазіцыянэраў.
13.09.2011 Старшыню прафсаюза РЭП амаль тры гадзіны пратрымалі ў міліцыі
Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч 8 верасня, накіроўваючыся на сустрэчу з жыхарамі Салігорска, на пад'ездзе да горада быў спынены супрацоўнікамі мясцовага ДАІ і адпраўлены ў мясцовы РАУС.
12.09.2011 Мінюст працягвае папаўняць шэрагі апальных адвакатаў
Пасля таго як Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла прадстаўленне аб датэрміновым адкліканні старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанкі, 2 верасня ён напісаў заяву аб спыненні сваіх паўнамоцтваў на гэтай пасадзе. Абмеркаванне прадстаўлення Мінюста і заявы адваката адбудзецца на агульным сходзе сябраў калегіі, прызначаным на 24 верасня.
12.09.2011 Апазіцыйнаму мерапрыемству адключылі рубільнік
Улады не далі правесці да канца канферэнцыю “Незалежнасць: здабыткі і перспектывы”, прысвечаную 20-годдзю Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
09.09.2011 МТС заблакаваў незалежныя інтэрнэт-рэсурсы
Кампанія мабільнай сувязі МТС блакуе доступ карыстальнікаў да незалежных інтэрнэт-рэсурсаў.
23.08.2011 Мінюст адмовіў у рэгістрацыі аб'яднання “Гавары праўду”
Прычынай адмовы стала парушэнне “неадольнага характару”.
19.08.2011 У Брэсце партыі адмовілі ў юрыдычным адрасе па месцы жыхарства кіраўніка
Гэта зрабілі пасля таго, як былі атрыманыя ўсе папярэднія дазволы.
16.08.2011 Суд аштрафаваў жыхара Мазыра за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы аб акцыі маўклівага пратэсту
Суд Мазырскага раёна 16 жніўня прызнаў Міхаіла Караткевіча вінаватым на падставе арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і пакараў штрафам у тры базавыя велічыні. Жыхара Мазыра асудзілі за запіс на старонцы ў сацыяльнай сетцы аб правядзенні акцыі маўклівага пратэсту.
12.08.2011 Грамадскасць Польшчы інфармуюць пра сітуацыю з выдачай банкаўскіх рахункаў Алеся Бяляцкага
Дэпутат Еўрапарламенту і сябра-намесьнік Дэлегацыі па суадносінах Беларусь – Еўразвяз Марэк Мігальскі праводзіць сёньня ў Катовіцах прэсавую канферэнцыю, прысьвечаную арышту правабаронцы Алеся Бяляцкаму і прадстаўленню Генпракуратурай Польшчы інфармацыі Беларусі аб банкаўскіх рахунках старшыні ПЦ "Вясна".










