Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
25.10.2011 НДА звярнуліся ў Канстытуцыйны Суд па справе спрэчных зменаў у заканадаўства
Прадметам зварота стала занепакоенасць грамадзкасці тымі зьменамі, якія былі ўнесеныя ў Крымінальны кодэкс і закон “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, а таксама ў закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” (славуты закон “аб бяздзеянні”).
21.10.2011 Міжнародныя праваабаронцы занепакоеныя будучыняй беларускіх няўрадавых арганізацый
Прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый звярнуліся да верхняй палаты беларускага парламента з настойлівым заклікам не ўхваляць нядаўнія папраўкі ў заканадаўства, што абмяжоўваюць свабоду сходаў і свабоду асацыяцыі і жорстка абмяжоўваюць дзейнасць беларускіх грамадзянскіх груп, асабліва тых, якія займаюцца правамі чалавека або сумежнымі пытаннямі.
21.10.2011 Наталля Манькоўская: “Мы імкнемся спарадзіць дыскусію ў грамадстве”
Намесніца старшыні праваабарончага праекту “ГейБеларусь” Наталля Манькоўская распавяла пра ўстаноўчы сход арганізацыі і сваю дзейнасць у арганізацыі, якая адстойвае правы ЛГБТ-супольнасці.
20.10.2011 Незалежныя экспэрты: Эмбарга на пастаўку лічбавых тэхналёгіяў можа стаць сыгналам салідарнасьці й мець маральнае значэньне
Праблема выкарыстаньня электронных і тэлекамунікацыйных тэхналёгіяў у краінах з аўтарытарным рэжымам дзеля парушэньня правоў грамадзянаў мае цяпер глябальнае значэньне. Ці павінны дэмакратычныя краіны ўвесьці поўнае эмбарга альбо неяк абмяжоўваць экспарт тэхналёгіяў і абсталяваньня, калі яны могуць быць выкарыстаныя як сродкі ўціску й парушаць правы чалавека?
19.10.2011 Грамадскія аб'яднанні звярнуліся ў Савет Рэспублікі ў сувязі з адыёзнымі законапраектамі
19 кастрычніка ў Савет Рэспублікі перададзены калектыўны зварот, падпісаны 25 грамадскімі аб’яднаннямі і іншымі некамерцыйнымі арганізацыямі. Прадметам зварота стала занепакоенасць грамадскасці адыёзнымі законапраектамі, скіраванымі на узмацненне ціску на грамадскія арганізацыі і пашырэнне паўнамоцтваў КДБ.
19.10.2011 Свабоднаму прафсаюзу ААТ «Полацк-Шкловалакно» не даюць падпісаць калектыўны дагавор
СПБ звязвае нежаданне дырэктарата бачыць іх подпіс з артыкулам № 24 Закона аб прафсаюзах, які гарантуе прафсаюзным актывістам пэўную абарону ад звальнення ў выпадку рознагалосся з кіраўніцтвам. Аднак дадзены артыкул прымяняецца толькі ў тым выпадку, калі пэўны прафсаюз з'яўляецца ўдзельнікам калектыўнага дагавора.
19.10.2011 Вярхоўны суд адхіліў пазоў прадстаўнікоў кампаніі «Гавары праўду»
Суддзя Мікалай Бабкоў не задаволіў хадайніцтва Уладзіміра Някляева і Сяргея Вазняка, якія аспрэчвалі рашэнне Міністэрства юстыцыі не рэгістраваць грамадскую арганізацыю. На рашэнне суда Уладзімір Някляеў зрэагаваў словамі: «Хто б сумняваўся!»
19.10.2011 Прадстаўніцтва ЕС заклікала Беларусь не прымаць шэраг «рэпрэсіўных праектаў заканадаўства»
Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза заклікала Беларусь не прымаць шэраг «рэпрэсіўных праектаў заканадаўства» і спрыяць дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці і палітычных партый. З такой заявай яно выступіла са згоды кіраўнікоў місій краін ЕС у Мінску, паведамілі БелаПАН у прэс-службе прадстаўніцтва Еўрасаюза.
19.10.2011 Мінюст спрабуе замяніць старшыню Мінскай гарадской калегіі адвакатаў
На 22 кастрычніка прызначаны агульны сход сябраў Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, які ёсць вышэйшым органам калегіі. На дадзеным сходзе плануецца разгляд прадстаўлення Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб датэрміновым адкліканні старшыні Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Аляксандра Пыльчанкі.
18.10.2011 “Гавары праўду" судзіцца зь Міністэрствам юстыцыі
18 кастрычніка Вярхоўны суд пачне разглядаць пазоў кампаніі "Гавары праўду" супраць Міністэрства юстыцыі.
18.10.2011 Брэст: гарвыканкам замінае дзейнасці апазіцыйнай партыі
Актывісты Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" паскардзіліся ў абласны выканаўчы камітэт на рашэнне мясцовага гарвыканкама адмовіць у прадстаўленні юрыдычнага адрасу партыйным структурам.
13.10.2011 Аб пагрозе значнага абмежавання правоў чалавека на ўзроўні заканадаўства
Заява лідэраў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі
13.10.2011 Прэс-канферэнцыя беларускіх праваабаронцаў!
Сёньня адбудзецца прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў беларускіх праваабарончых арганізацый з нагоды прыняцця Нацыянальным сходам зменаў у заканадаўства, якія істотна пашыаюць паўнамоцтвы КДБ і крыміналізуюць атрыманне замежнай дапамогі.
13.10.2011 ЖРЭА патрабуе 19 мільёнаў з Партыі БНФ
12 кастрычніка ў офіс Партыі БНФ у Менску (Крапоткіна,93а) прыходзіў участковы інспэктар Савецкага РУУС, які ўзяў тлумачэньні ў старшыні партыі Аляксея Янукевіча. Падставай стала скарга ЖРЭА, якое спаганяе з БНФ 19 мільёнаў рублёў.
04.10.2011 Дзяржаўная газета адмовілася друкаваць аб’яву суполкі АГП
Новы ў палітыцы старшыня Бярозаўскай раённай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў пасля рэгістрацыі офіса суполкі вырашыў у раённай газеце “Маяк” надрукаваць аб’яву пра стварэнне суполкі і адрас, па якім яна зарэгістравана.










