Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў

Брэсцкая раённая “Белая Русь” нацэлена на выбары

06.06.2012 Брэсцкая раённая “Белая Русь” нацэлена на выбары

Сябры арганізацыі ўвойдуць ў выбарчыя камісіі, будуць вылучаць і падтрымліваць сваіх кандыдатаў, у офісах “Белай Русі” будуць арганізаваны грамадскія прыёмныя для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі.

Бабруйск: Чарговае паседжанне па справе прафсаюзнага лідэра адбудзецца 8 чэрвеня

05.06.2012 Бабруйск: Чарговае паседжанне па справе прафсаюзнага лідэра адбудзецца 8 чэрвеня

5 чэрвеня ў Бабруйску адбылося судовае паседжанне па справе Міхаіла Кавалькова -- лідэра пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе ТДіА, які судзіцца за права мець вольны доступ на тэрыторыю прадпрыемства.

Незалежнага прафсаюза для дырэкцыі “Граніта” не існуе

05.06.2012 Незалежнага прафсаюза для дырэкцыі “Граніта” не існуе

Суполцы незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах дырэкцыя прадпрыемства адмовіла ў выдзяленні памяшкання. Рабочыя па дапамогу ў вырашэнні гэтага пытання звярталіся да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ларысы Вершаловіч, і яна напісала ліст да выканаўцы абавязкаў генеральнага дырэктара «Граніту».

Бабруйск: Міхаіл Кавалькоў судзіцца з кіраўніцтвам заводу

04.06.2012 Бабруйск: Міхаіл Кавалькоў судзіцца з кіраўніцтвам заводу

Лідэр пярвічкі Свабоднага прафсаюза Беларускага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТдіА) Міхаіл Кавалькоў судзіцца за права без перашкодаў выконваць свае абавязкі. "Заўтра, 5 чэрвеня, бабруйская суддзя Тамара Карпоўская заслухае спрэчкі бакоў і павінна вынесці рашэнне па маёй справе".

Гарадзенскае аддзяленне Партыі БНФ зноў спрабуе зарэгістравацца

29.05.2012 Гарадзенскае аддзяленне Партыі БНФ зноў спрабуе зарэгістравацца

Тры гады таму была ўжо спроба зарэгістраваць абласную структуру Партыі БНФ, але яна скончылася няўдачай. Чыноўнікі не зарэгістравалі арганізацыю паводле надуманай бюракратычнай прычыны – шрыфт, якім былі выкананы дакументы, быў 12-га памеру, а не 14-га.

Скарга грамадскага аб’яднання “За справядлівыя выбары” зарэгістраваная ў ААН

24.05.2012 Скарга грамадскага аб’яднання “За справядлівыя выбары” зарэгістраваная ў ААН

У сярэдзіне мінулага года Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла заснавальнікам Сяргею Калякіну, Валерыю Ухналёву і Віктару Карняенку ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання “За справядлівыя выбары”. Вярхоўны суд пацвердзіў высновы рэгіструючага органа, тым самым паставіўшы сябраў аб'яднання ў нелегальнае становішча.

23.05.2012 Вярхоўны Суд адмовіў у разглядзе скаргі на нерэгістрацыю БХД: наперадзе зварот у ААН

Кіраўніцтва аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" атрымала адказ з Вярхоўнага Суду на скаргу на адмову ў разглядзе Вярхоўным судом скаргі на Міністэрства юстыцыі за адмову ў рэгістрацыі БХД. Адказ з ВС – адмоўны.

Чыноўнік Сумар паставіў актывісту Чарнавусу невыканальныя ўмовы

22.05.2012 Чыноўнік Сумар паставіў актывісту Чарнавусу невыканальныя ўмовы

Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус з Баранавіч ужо два гады абівае парогі кабінетаў розных чыноўнікаў, каб атрымаць у арэнду памяшканне для рэгістрацыі грамадскага аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар”.

 “Магілёўскі моладзевы цэнтр” ізноў пад увагай падаткавікоў

22.05.2012 “Магілёўскі моладзевы цэнтр” ізноў пад увагай падаткавікоў

У лютым гэтага года падаткавікі хацелі зачыніць цэнтр за тое, што ён не вядзе гаспадарчую працу. Гэтым разам грамадскую ўстанову абвінавацілі ў тым, што яе чальцы не падалі дэкларацыю аб прыбытках.

04.05.2012 Асамблея НДА адмяніла кангрэс

Так і не ўдалося аргкамітэту Кангрэсу Асамблеі НДА дамовіцца зь Міжнародным адукацыйным цэнтрам (IBB), які адмовіў у памяшканьні для правядзеньня ў Менску 5-6 траўня Асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў (VII Кангрэс Асамблеі НДА). Арэндадаўца спаслаўся на ўказаньне зь Менскага гарвыканкамe і за два дні да мерапрыемства скасаваў ранейшыя дамоўленасьці.

03.05.2012 Асамблеі НДА не даюць памяшканьне для кангрэсу ў IBB

Пад пагрозай правядзеньня чарговы, сёмы па ліку, справаздачна-выбарны кангрэс Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый.

26.04.2012 Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека занепакоена абмежаваннем свабоды беларускіх НДА

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наві Пілэй выказала 25 красавіка ў Жэневе сур'ёзную занепакоенасць мерамі па абмежаванні свабоды няўрадавых арганізацый (НДА) у шэрагу краін, у тым ліку ў Беларусі.

“Вясна” адзначае 16-ю гадавіну дзейнасці

26.04.2012 “Вясна” адзначае 16-ю гадавіну дзейнасці

16 год таму, пасля брутальных затрыманняў падчас “Чарнобыльскага Шляху”, пачыналася праца групы людзей, якая занялася зборам і распаўсюдам інфармацыі пра затрыманых, а таксама спрабавала аказаць ім матэрыяльную дапамогу. Так узнікла праваабарончая арганізацыя “Вясна-96”, цэнтральным накірункам працы якой стала дапамога ахвярам палітычных рэпрэсій і інфармаванне грамадскасці пра гэтыя рэпрэсіі.

Падтрымка актывістам незалежнага прафсаюза “Граніта”

23.04.2012 Падтрымка актывістам незалежнага прафсаюза “Граніта”

Сярод тых, хто ў апошнія дні абвесціў пра салідарнасць з рабочымі РУПП “Граніт”, што адчуваюць ціск з боку ўладаў і адміністрацыі прадпрыемства за намер стварыць незалежную прафсаюзную суполку, былі і прадстаўнікі Беларускай партыі “Зялёныя”.

Мікашэвічы: Плануецца мітынг у падтрымку незалежнага прафсаюза на “Граніце”

19.04.2012 Мікашэвічы: Плануецца мітынг у падтрымку незалежнага прафсаюза на “Граніце”

Актывісты Беларускага незалежнага прафсаюза падалі ў Мікашэвіцкі гарвыканкам заяўку на правядзенне 1 траўня мітынгу – яны спрабуюць дамагчыся прызнання новастворанай прафсаюзнай суполкі на рэспубліканскім прадпрыемстве “Граніт”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства