Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
30.07.2012 Брэсцкі абласны суд таксама падтрымаў кіраўніцтва “Граніту”
У непрацягненні працоўнага кантракта з Мікалаем Карышавым абласны суд, як і раённы, не ўбачыў ніякіх парушэнняў з боку адміністрацыі прадпрыемства. Грамадскі актывіст мае намер працягнуць сваё змаганне ў вышэйстаячых судовых органах.
27.07.2012 Бабруйск: Дзверы офіса свабоднага прафсаюза замуравалі (фота)
Дзверы офіса Свабоднага прафсаюза Беларускага на заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА) замуравалі - нягледзячы на пастанову Гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці, які адмовіў заводу ў задавальненні іску аб прымусовым высяленні аб’яднання з памяшкання.
19.07.2012 Суд адмовіў прафсаюзнаму актывісту “Граніта” у аднаўленні на працы
Намеснік старшыні суполкі незалежнага прафсаюзу прадпрыемства “Граніт” Мікалай Карышаў спрабаваў праз суд аспрэчыць факт свайго звальнення і дамагчыся выплаты грашовай кампенсацыі.
17.07.2012 Суд не выселіў арганізацыю незалежнага прафсаюза з бабруйскага завода
17 ліпеня Магілёўскі гаспадарчы суд разглядаў пазоў адміністрацыі Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў да першаснай прафсаюзнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага, якая размясцілася на яго заводзе.
05.07.2012 Актывісты незалежнага прафсаюзу “Граніта” вызначыліся наконт выбараў
Многія сябры суполкі незалежнага прафсаюзу на РУВП “Граніт”, што ў Мікашэвічах, збіраюцца байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў, бо не маюць ілюзіяў, што гэтая палітычная кампанія пройдзе паводле дэмакратычных нормаў. Тым не менш, яны маюць намер сустрэцца з кандыдатамі ў дэпутаты.
04.07.2012 Праваабаронцу выдалілі з суду па справе звольненага актывіста “Граніта”
У Лунінцы распачаўся судовы працэс паводле заявы намесніка старшыні суполкі незалежнага прафсаюза прадпрыемства “Граніт” Мікалая Карышава, які дамагаецца аднаўленя на працы. Падчас паседжання з’явіліся новыя факты ў справе пра звальненне Карышава, таму судовае разбіральніцтва па аднаўленню яго на працы перанесена на 17 ліпеня.
30.06.2012 Чыноўнікі Гарадзенскага ўпраўлення юстыцыі не ведаюць беларускую мову?
Гарадзенская структура Партыі БНФ атрымала адказ адносна рэгістрацыі Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі. Чыноўнікі за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення абласной юстыцыі Аляксандра Сянькевіча патрабуюць прадставіць дадатковую інфармацыю.
27.06.2012 Распачаўся ператрус у «Крэсовіі»
Распачаўся ператрус у яшчэ адным офісе Саюзу палякаў «Крэсовія».
27.06.2012 Спроба правакацыі супраць рабочага “Граніта”
Кіраўніцтва РУВП “Граніт”, размешчанага ў Мікашэвічах, працягвае кампанію па дыскрэдытацыі дзеючага на прадпрыемстве незалежнага прафсаюза. Адміністрацыя прадпрыемства паспрабавала учыніць правакацыю ў дачыненні да роднага брата лідэра суполкі незалежнага прафсаюза Алега Стахаевіча.
22.06.2012 Адміністрацыя “Граніта” працягвае ціск на незалежны прафсаюз
З’явілася інфармацыя пра яшчэ адно звальненне актывіста незалежнай прафсаюзнай суполкі на РУПП “Граніт”, што знаходзіцца ў Мікашэвічах: 20 чэрвеня пазбавілі працы Віталя Пашэчку.
14.06.2012 Адміністрацыя “Граніту” ўсебакова ігнаруе незалежную прафсаюзную суполку
Бухгалтэрыя РУВП “Граніт” не робіць адлічэнні на карысць Беларускага незалежнага прафсаюза з заробкаў працоўных, якія з’яўляюцца сябрамі прафсаюза. Такім чынам парушаецца Пастанова Савета міністраў ад 2002 года №1282, згодна з якой такія адлічэнні павінны быць зроблены ў безнаяўным парадку.
14.06.2012 У чарговай "гранітаўскай" справе суд стаў на бок прадпрыемства
Намесніку старшыні “гранітаўскай” суполкі незалежнага прафсаюза Мікалаю Карышаву не ўдалося адстаяць сваё права на працу ў судзе Лунінецкага раёна.
11.06.2012 Сёння і заўтра Магілёўскага Праваабарончага Цэнтру (відэа)
Праваабарончых арганізацыяў ў Беларусі лічаныя адзінкі, да таго ж і легальны статус з іх маюць не ўсе. Адна з афіцыйна зарэгістраваных - "Магілёўскі праваабарончы цэнтр" - 5 чэрвеня правяла справаздачна-выбарчы сход, на якім падсумавала вынікі сваёй дзейнасці. Пра дасягненні, праблемы і будучыню арганізацыі распавядаюць новаабраныя кіраўнікі МПЦ.
08.06.2012 Кіраўніцтва Брэсцкага дзяржаўнага універсітэту працягвае ціск на незалежны прафсаюз
Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Валянцін Лазарэнкаў атрымаў ад рэктара БрДУ Мечыслава Часноўскага ліст, у якім патрабуецца прадставіць поўны спіс сяброў суполкі СПБ у гэтай навучальнай установе.
06.06.2012 Незалежная суполка “Граніта”: мы – не “пятая калона”
Незалежная суполка “Граніта” не прымае ўдзелу ў палітыцы. Такі зварот у беларускія СМІ накіравалі сябры незалежнай суполкі на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах. Справа ў тым, што дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі прадстаўляюць рабочых незалежнай суполкі як “пятую калону” і амаль агентамі замежных разведак.










