Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
30.04.2013 Сябру кампаніі “Гавары праўду” Аляксандру Кузьміну не даюць азнаёміцца з дакументамі па ягонай справе
Грамадскі актывіст з Белаазёрску Аляксандр Кузьмін на сваю заяву ў Бярозаўскі РАУС аб жаданні азнаёміцца з матэрыламі дазнання ў адносінах да яго па арт. 193 Крымінальнага кодэкса (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) атрымаў адказ, што да гэтага часу справу з пракуратуры ў РАУС не атрымалі.
25.04.2013 Алесь Бяляцкі: “Нашая праўдзівая вясна — яшчэ наперадзе”
Такімі радкамі ў “лімаўскай” калонцы Алесь Бяляцкі выказваў сваю веру ў лепшыя часы вясной 1996 года, калі ў Беларусі пачаліся рэпрэсіі, якія працягваюцца дагэтуль. Тады ж распачалі сваю дзейнасць заснавальнікі “Вясны”, якой гэтымі днямі спаўняецца 17 гадоў.
24.04.2013 Пракуратура папярэдзіла праваабаронцу Тамару Сяргей
Паводле артыкула 193-прым Крымінальнага Кодэксу РБ праваабаронцы можа пагражаць да 2 гадоў зьняволеньня.
18.04.2013 Полацкі суд адмовіў у аднаўленні на працы актывісту СПБ Віктару Стукаву
12 судовых пасяджэнняў давялося прайсці звольненаму з "Полацк-Шкловалакна" лідару "пярвічкі" СПБ, але гэта аказалася безвыніковым. Суддзя Ірына Даротка стала на бок наймальніка, які звольніў прафсаюзнага лідара нібыта за парушэнні тэхнікі бяспекі і рэжыму працы.
18.04.2013 Amnesty International: Як у Беларусі затыкаюць рот грамадзянскай супольнасці
Грамадзянская супольнасць Беларусі падвяргаецца рэпрэсіям з боку ўладаў, нецярпімых да любой формы крытыкі. Такая выснова ўтрымліваецца ў дакладзе "Што не дазволена, тое забаронена: Як у Беларусі затыкаюць рот грамадзянскай супольнасці", апублікаваным Amnesty International 18 красавіка.
18.04.2013 У Бялыніцкім раёне ўся мясцовая ўлада належыць сябрам “Белай Русі”
Усе старшыні сельвыканкамаў Бялыніцкага раёна ўступілі ў шэрагі раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. "Кожны сябра аб’яднання мае шырокія магчымасці для свабоднага развіцця, задавальнення запатрабаванняў і паляпшэння якасці жыцця”.
17.04.2013 Калінкавічы: «Белая Русь» зоймецца ананімным кадзіраваннем вяскоўцаў
Новы накірунак дзейнасці асвойвае грамадскае аб'яданне «Белая Русь». Напрыклад, Калінкавіцкая арганізацыя «Белай Русі» з 10 красавіка па 10 мая праводзіць акцыю ў сельскай мясцовасці «з выездам на месца пражывання жыхароў па бясплатнаму ананімнаму кадзіраванню».
11.04.2013 Вярхоўны суд адмовіў "Маладым дэмакратам"
Вярхоўны суд 10 красавіка прыняў рашэнне не задавальняць скаргу "Маладых хрысціянскіх дэмакратаў" на рашэнне Міністэрства юстыцыі, якое адмовіла арганізацыі ў афіцыйнай рэгістрацыі, паведаміла лідар грамадскага аб'яднання Марына Хоміч.
10.04.2013 Мінюст прызнаў, што зьезд МХД быў
У Менску 9 красавіка адбылося паседжанне Вярхоўнага суду Беларусі па пазове аргкамітэту па стварэнні ГА "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты" да Мінюста ў сувязі з адмовай у рэгістрацыі.
09.04.2013 Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты супраць Мінюсту
У Вярхоўным судзе Беларусі 9 красавіка будзе абскарджвацца адмова Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі ГА "Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты".
04.04.2013 Абмежаванні на доступ праваабаронцаў да фінансавання спрыяюць беспакаранасці
У нядаўна апублікаванай гадавой справаздачы Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў звярнула ўвагу на новыя негатыўныя тэндэнцыі, якія перашкаджаюць эфектыўнай працы праваабаронцаў.
03.04.2013 Міністэрства юстыцыі ліквідуе «Добрую волю»
1 красавіка Вярхоўны суд пачаў разглядаць іск Міністэрства юстыцыі супраць міжнароднага грамадскага аб’яднання «Добрая воля». «Спачатку вынеслі папярэджванне, потым прыпынілі дзейнасць арганізацыі, а цяпер ліквідуюць», — расказаў «Нашай Ніве» старшыня арганізацыі Леанід Скарабагаты.
01.04.2013 Праваабарончы цэнтр “Вясна” распачаў працу ў новым офісе
У дзень адкрыцця новага офісу “Вясны”, 1 красавіка, праваабаронцы прэзентавалі новыя аналітычныя выданні, акрэслілі планы на будучыню і расставілі прыярытэты ў сваёй дзейнасці на бягучы момант.
01.04.2013 На “Граніце” звольнілі яшчэ аднаго актывіста незалежнага прафсаюза
Загадам генеральнага дырэктара РУВП “Граніт” Эдуарда Гаўрылковіча з прадпрыемства, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, звольнены Анатоль Літвінка, які быў адным з ініцыятараў стварэння незалежнай прафсаюзнай суполкі.
26.03.2013 Бабруйск: Адміністрацыя завода падтрымлівае толькі афіцыйны прафсаюз
На бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў (ТДіА) працягваюць маральна ціснуць на сябраў незалежнага прафсаюза. Апошнім часам працоўных вырашылі прывабліваць фінансавымі бонусамі.










