Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
11.07.2013 У Магілёве суд не задаволіў скаргу актывіста БХД Алега Аксёнава на КДБ
Учора, 10 ліпеня, суд Ленінскага раёна Магілёва пакінуў без задавальнення скаргу актывіста аргкамітэту партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Алега Аксёнава. Актывіст абскарджваў папярэджанне, якое яму вынесла КДБ 19 красавіка за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
10.07.2013 Прайшло першае судовае паседжанне па справе звольненага “гранітаўца” Леаніда Дубаносава
У судзе Лунінецкага раёна адбылося папярэдняе паседжанне па іску былога рабочага прадпрыемства “Граніт”, актывіста Беларускага незалежнага прафсаюза Леаніда Дубаносава аб прызнанні яго звальнення незаконным і ўзнаўленні на працы.
10.07.2013 Брэст: прыхільнікі БХД хочуць зарэгістравацца ў якасці грамадскага аб’яднання
На адрас упраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама пададзены дакументы на рэгістрацыю грамадскага аб'яднання “Брэсцкія хрысціянскія дэмакраты”. Такім чынам мясцовыя прыхільнікі стварэння партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (БХД) спрабуюць легалізаваць сваю дзейнасць.
09.07.2013 Папярэджанне актывісту кампаніі “Гавары праўду” пакінута ў сіле
Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска атрымаў адказ на сваю скаргу з пракуратуры Брэсцкай вобласці за подпісам намесніка пракурора, старэйшага дарадцы юстыцыі Аляксандра Точка.
05.07.2013 9 ліпеня – суд па справе звольненага “гранітаўца” Леаніда Дубаносава
Актывіст “гранітаўскай” суполкі незалежнага прафсаюза Леанід Дубаносаў абскарджвае рашэнне адміністрацыі “Граніта” аб яго звальненні. Па словах рабочага, ён ведаў, што яго звольняць, але не чакаў, што адразу пасля адпачынку, без папярэджання.
20.06.2013 У Беларусі новая “палітычная” крымінальная справа па артыкуле 193.1
У Шчучынскім раёне распачатая крымінальная справа паводле артыкулу 193.1 Крымінальнага кодэксу – дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
12.06.2013 Магілёў: Алег Аксёнаў скардзіцца на дзейнасць КДБ у суд
Праз суд актывіст аркамітэта партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя хоча адмяніць вынесенае яму папярэджанне КДБ, а таксама прызнаць незаконнай і неабгрунтаванай праведзенную з ім супрацоўнікам спецслужбы прафілактычную размову.
10.06.2013 Тамара Сяргей: Генпракуратура не адмяніла афіцыйнае папярэджанне
23 красавіка намеснік Генпракурора Аляксандр Лашын вынес юрысту Тамары Сяргей афіцыйнае папярэджанне аб крымінальнай адказнасці па артыкуле 193.1 КК РБ за арганізацыю дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб'яднання - Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры.
03.06.2013 Улады сарвалі віцебскі абласны сход БХД
З'езд аб'яднання сябраў аргкамітэта па стварэнню партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віцебшчыны быў фактычна сарваны, пасля таго як прадстаўнікі з вобласці не змаглі даехаць у Віцебск. Іх выклікалі на працу ў выходны дзень, паведаміў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
31.05.2013 Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска абскарджвае папярэджанне па арт. 193.1 КК
Кузьмін просіць абласную пракуратуру адмяніць афіцыйнае папярэджанне, вынесенае пракурорам Бярозаўскага раёна Дзмітрыем Дзерабіным, паколькі справы па пэўных кампаніях у рамках “Гавары праўду” актывіст не адносіць да дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
27.05.2013 Лукашэнка даў ордэн судзьдзі, якая ліквідавала «Вясну»
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны судзьдзю Вярхоўнага Суда Беларусі Валянціну Кулік, якая разглядала справу аб ліквідацыі праваабарончага цэнтра «Вясна».
22.05.2013 З актывістам незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” не працягнуты кантракт
Сам экскаватаршчык Леанід Дубаносаў даведаўся пра гэта ўвечары 21 траўня, калі ўпершыню выйшаў на працу пасля адпачынку, аднак не быў дапушчаны на сваё месца для выканання службовых абавязкаў у начную змену.
08.05.2013 Аб’яднаньне “Сустрэча” пад пагрозай ліквідацыі
Галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне пры прэзыдэнце Беларусі распачало кампанію па экстраным скасаваньня дамоваў арэнды і высяленьні з памяшканьня Рэспубліканскага моладзевага грамадзкага аб’яднаьня “Сустрэча” .
06.05.2013 Пералік некамэрцыйных арганізацыяў, якія карыстаюцца ільготамі па арэндзе, скарочаны больш як у два разы
Згодна з новай пастановай ураду пра выкарыстаньне паніжальнага каэфіцыенту аплаты за арэнду памяшканьняў, ільготных ставак арэнды пазбаўленыя 256 некамэрцыйных арганізацыяў Беларусі.
02.05.2013 “Вясна” заклікае спыніць практыку ціску на грамадскіх актывістаў і прыняць меры да адмены арт. 193.1 КК
На працягу апошніх двух месацаў Праваабарончым цэнтрам “Вясна” было зафіксавана павелічэнне выпадкаў вынясення органамі пракуратуры і КДБ афіцыйных пісьмовых папярэджанняў аб недапушчальнасці дзейнасці ад імя незарэгістраваных арганізацый у адносінах да шэрагу грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў.










