Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
11.11.2013 Брэст: абласны суд адхіліў скаргу прафсаюзнага актывіста “Граніта”
Сябра Беларускага незалежнага прафсаюза Леанід Дубаносаў спрабаваў аспрэчыць рашэнне суда Лунінецкага раёна, які не аднавіў яго на працы на прадпрыемстве “Граніт” і не прызнаў факт дыскрымінацыі з-за прафсаюзнай прыналежнасці.
07.11.2013 Сяргей Верамеенка: Калі нас не зарэгіструюць як партыю, будзем рэгістраваццца як грамадскае аб’яднанне
10 лістапада, у нядзелю, адбудзецца сход грамадскага аб'яднання "Гарадзенская хрысціянская дэмакратыя". Плануецца выступ сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Паўла Севярынца. Па словах сябра БХДСяргея Верамеенкі, таксама плануецца абраць кіраўнікоў абласной філіі БХД і легалізаваць дзейнасць партыі ў рэгіёне.
01.11.2013 Аб’яднанне украінцаў “Кабзар” будзе дабівацца памяшкання праз Брэсцкі абласны суд
Кіраўнік аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар” Мікалай Чарнавус 1 лістапада падаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд на рашэнне суддзі Мікалая Сельмановіча ад 24 кастрычніка 2013 года.
25.10.2013 Дабіцца памяшкання для аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар” не ўдалося нават праз суд
24 кастрычніка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адбыўся працяг разгляду скаргі Мікалая Чарнавуса на дзеянні гарвыканкама. Менавіта мясцовыя чыноўнікі, на думку грамадскага актывіста, адмаўляюцца прадставіць адно з вольных памяшканняў для грамадскага аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар”.
23.10.2013 Пракурорскае папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі Аляксандру Кузьміну не адменена
Скарга грамадскага актывіста Аляксандра Кузьміна з Белаазёрска на дзеянні пракурора Бярозаўскага раёна і пракурора Брэсцкай вобласці ў абласным судзе задаволена не была. Суддзя Алена Кавальчук падтрымала рашэнне пракурораў, якія вынеслі яму папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай апганізцыі -- кампаніі “Гавары праўду”.
16.10.2013 Баранавічы: Мікалай Чарнавус дабіваецца выдзялення памяшкання для арганізацыі праз суд
16 кастрычніка ў судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адбыўся папярэдні разгляд скаргі грамадскага актывіста Мікалая Чарнавуса на дзеянні начальніка ўпраўлення эканомікі Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Раісы Уласовіч.
15.10.2013 Галадоўка на Мазырскім НПЗ: новыя метады ціску з боку намесніка гендырэктара, былога кіраўніка гарадскога аддзелу КДБ?
Працаўнікі МНПЗ абвясцілі трохдзённую галадоўку пасля несправядлівага звальнення пяцёх актывістаў БНП, з якімі не прадоўжылі тэрміновыя працоўныя кантракты. Ціск на сябраў альтэрнатыўнага прафсаюзу з боку адміністрацыі не спыняецца з 2008 года.
15.10.2013 Лідар БКДП патрабуе ад міністра працы і сацабароны тэрмінова разабрацца ў канфліктнай сітуацыі на Мазырскім НПЗ
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук накіраваў зварот міністру працы і сацыяльнай абароны Марыяне Шчоткінай у сувязі з галадоўкай прафсаюзных актывістаў на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.
13.10.2013 Леаніда Дубаносава не хочуць браць на “Граніт” ні на якую пасаду
Сябра Беларускага незалежнага прафсаюза Леанід Дубаносаў падкрэслівае, што на “Граніце” зараз адчуваецца недахоп рабочых кадраў, таму адмову ў працаўладкаванні ён адназначна расцэньвае, як дыскрымінацыю ў сувязі з удзелам у незалежным прафсаюзным руху.
04.10.2013 Юры Чавусаў: Змены ў закон пра грамадскія аб’яднанні не да лепшага жыцця
На канферэнцыі АБСЕ абмяркоўвалі праблемы Беларусі. Дыскусія была вакол бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
01.10.2013 Крымінальная справа супраць Аляксея Шчадрова закрыта (дапоўнена)
Адпаведная пастанова была прынятая яшчэ 11 верасня. Аляксей Шчадроў атрымаў на рукі дакумент 24 верасня, згодна з пастановай яму на дадзены момант не пагражае адказнасць паводле артыкулу 193.1 Крымінальнага кодэксу (дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).
27.09.2013 Актывіст незалежнай прафсаюзнай суполкі скардзіцца ў Брэсцкі абласны суд
Леанід Дубаносаў не згодны з рашэннем суда Лунінецкага раёна, які прызнаў законным ягонае звальненне з прадпрыемства “Граніт”, і не выявіў факту дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці.
20.09.2013 Баранавічы: аб’яднанне баранавіцкіх украінцаў “Кабзар” судзіцца за магчымасць атрымаць памяшканне
Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус 19 верасня падаў ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы скаргу на дзеянні начальніка ўпраўлення эканомікі гарвыканкама Раісы Уласовіч.
18.09.2013 Аляксандр Кузьмін абскарджвае пракурорскае папярэджанне ў судзе
Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска абскарджае ў судзе папярэджанне, вынесенае яму за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі Бярозаўскай раённай пракуратурай (за подпісам Данілы Дзярабіна) і падтрыманае Брэсцкай абласной. У судзе Ленінскага раёна Брэста прайшоў першы судовы працэс.
18.09.2013 Бабруйск: сябры СПБ судзяцца з адміністрацыяй завода за нявыплату прэмій
17 верасня суд Бабруйскага раёна працягнуў разгляд справы аб нявыплаце грашовых прэмій сябрам пярвічкі СПБ на заводзе Трактарных дэталяў і агрэгатаў. Працоўныя дамагаюцца выплаты квартальнай прэміі – за высокую культуру вытворчасці. Яе, як сцвярджаюць пазоўнікі, не атрымалі толькі сябры СПБ.










