Навіны на тэму: свабода асацыяцыяў
29.08.2014 За "замежных агентаў" узяліся падаткавікі - праваабарончы сектар можа не вытрымаць ціску
У Расіі пачаўся новы наступ улады на некамерцыйныя арганізацыі, якія лічацца замежнымі агентамі. Гэтым разам "замежных агентаў" спрабуюць зрабіць яшчэ і падатковымі даўжнікамі.
27.08.2014 Азнаямленчы візыт па свабодзе асацыяцыяў
Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі запрашаюць да ўдзелу ў візыце ў Вільню і Будапэшт для азнаямленьня з сучаснымі стандартамі свабоды асацыяцыяў і прававымі ўмовамі дзейнасьці некамэрцыйных арганізацыяў.
27.08.2014 У сувязі з адмовай зарэгістраваць „Пакт” у Вярхоўны Суд пададзена скарга супраць Мінюста
26 жніўня заснавальнікі рэспубліканскага праваабарончага аб’яднання “Пакт”- Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах накіравалі ў Вярхоўны Суд скаргу на адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць створанае грамадскае аб’яднанне.
26.08.2014 У Віцебску ствараюць сацыяльна-прававую арганізацыю "Праметэй"
Аўтар ідэі, сябра Партыі БНФ Аляксандр Іл’інец, збірае дакументы для рэгістрацыі новага аб’яднання. Устаноўчы сход аднадумцы ўжо правялі і цяпер вызначаюцца з канкрэтнымі накірункамі працы.
18.08.2014 Новая спроба рэгістрацыі аб'яднання “Спадчына”
Бярозаўскія і лідзкія актывісты аднавілі спробу зарэгістраваць грамадзкае культурна-асьветніцкае аб’яднаньне “Спадчына”.
08.08.2014 Суд палічыў, што сябра незалежнага прафсаюзу не можа разлічваць на выплаты
Суд Ленінскага раёна Брэста не задаволіў іск Уладзіміра Андрашчука. Былы рабочы ААТ “Савушкін прадукт” Уладзімір Андрашчук з Брэста звярнуўся ў суд, каб панудзіць кіраўніцтва прадпрыемства выплаціць яму 15 мільёнаў рублёў, якія выплочваюцца па калектыўнай дамове пры выхадзе на пенсію.
06.08.2014 Лідэр суполкі Свабоднага прафсаюзу скардзіцца ў пракуратуру на падробку дакументаў
Віктар Стукаў мяркуе, што нехта з адказных асоб падрабіў дату ў кнізе скаргаў, дзе ёсць запіс ад ягонага імя. Тым часам адміністрацыя ААТ «Полацк-Шкловалакно» лічыць, што ён знарок шукае зачэпак, каб абвастрыць канфлікт паміж кіраўніцтвам і прафсаюзнай арганізацыяй. Гісторыя вакол кнігі скаргаў атрымалася амаль дэтэктыўная.
31.07.2014 “Молочный мир” рэкламуе “Белую Русь” (фота)
Гродзенскае прадпрыемства “Молочный мир” стала выпускаць сваю прадукцыю з сімволікай праўладнай арганізацыі “Белая Русь”. На бутэльках і пакетах з кефірам і малаком можна пабачыць сімволіку гэтай арганізацыі.
21.07.2014 Маніторынг: студэнтам раяць адмаўляцца ад дзейнасьці у грамадзкіх арганізацыях
У Беларусі ўзмацніўся ціск на студэнтаў за ўдзел у дзейнасьці арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці, паведамляюць каардынатары маніторынгу парушэньня правоў і акадэмічных свабодаў студэнтаў, які праводзіўся “Студэнцкай радай” у рамках дзейнасьці Грамадзкага Балёнскага камітэту.
18.07.2014 Папярэджанне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска абскарджвае ў Вярхоўным судзе
Грамадскі актывіст Аляксандр Кузьмін з Белаазёрска пасля атрымання адмовы ў задавальненні скаргі адносна адмовы пісьмовага папярэджання за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Гавары праўду”з Брэсцкага абласнога суда, падаў скаргу ў Вярхоўны суд.
16.07.2014 Заснавальнік прытулку для бяздомных Аляксей Шчадроў выехаў да Папы Францішка
Заснавальнік прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксей Шчадроў, які пераследваўся ўладамі, выехаў з Гродна на сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам.
16.07.2014 Асамблея НДА працягвае кампанію “Зробім лепш!”
Стартавала новая хваля кампаніі “Зробім лепш!−2014”. Дзейнасьць у межах кампаніі ахопіць усю Беларусь і будзе арыентаваная на патрэбы грамадзтва.
11.07.2014 Брэст: былы рабочы ААТ “Савушкін прадукт” пазбаўлены выплат да пенсіі за сяброўства ў незалежным прафсаюзе
Актывіст незалежнага прафсаюза РЭП Уладзімір Андрашчук хоча праз суд дамагчыся выплаты 15 мільёнаў рублёў ад кіраўніцтва прадпрыемства “Савушкін прадукт”. Гэтыя грошы кампрэсаршчык аміячных установак 6 разраду Уладзімір Андрашчук павінен быў атрымаць пры выхадзе на пенсію згодна калектыўнай дамовы.
11.07.2014 Бабруйск: Прафсаюзы аб'ядналіся дзеля асветніцкай дзейнасці
У Бабруйску стартавала кампанія "Нашы правы", дзеля рэалізацыі якой аб'ядналіся мясцовыя прадстаўнікі Свабоднага прафсаюза Беларускага, прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці, моладзевай сеткі РЭП, Беларускай асацыяцыі журналістаў, жаночай сеткі Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў і Беларускага аб'яднання працоўных жанчын.
30.05.2014 Праваабаронцы папярэджваюць расійскія ўлады пра непазбежныя наступствы палявання за «агентамі»
30 траўня Праваабарончы Савет Расіі выступіў з заявай з нагоды імкнення ўладаў паставіць кляймо «замежнага агента» на любой незалежнай грамадскай актыўнасці.










