Навіны на тэму: цэнзура

01.10.2008 Для Мінкульту «Тутэйшыя» — праява шавінізму

Упраўленне рэгістрацыі і класіфікацыі кіна- і відэапрадукцыі пры Міністэрстве культуры адмовіла ў рэгістрацыі тэлеспектаклю «Тутэйшыя», знятага на замову тэлеканалу «Белсат».

Кандыдаты па Віцебскай вобласці заяўляюць, што дзяржаўныя СМІ цэнзуравалі іх праграмы

27.09.2008 Кандыдаты па Віцебскай вобласці заяўляюць, што дзяржаўныя СМІ цэнзуравалі іх праграмы

­Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыняльнага сходу Беларусі з так званага «Еўрапейскага спісу»­, якія балатуюцца ў Віцебскай воблаці, заявілі, што мясцовыя дзяржаўныя газеты – «Віцьбічы», «Народнае слова», «Віцебскі рабочы», а таксама некаторыя раённыя выданні выкарыстоўвалі цэнзуру, калі друкавалі іх перадвыбарныя праграмы. Пра гэта кандыдаты паведамілі падчас сённяшняй прэс-канферэнцыі, якія адбылася ў сядзібе Партыі БНФ.

19.05.2008 “Гісторыя Беларусі” знікне са школьнай праграмы ўжо з наступнага года

Гэта чарговы лагічны крок пасля таго, як прадмет пачалі выкладаць па-руску. Курс “Гісторыі Беларусі” ў нашых школах выкладацца больш не будзе. У праекце вучэбнага плана на наступны год напісана проста – “гісторыя”. Для новага прадмета рыхтуецца і адмысловы падручнік.

КДБ не адмаўляе фільтрацыю Інтэрнэту

13.03.2008 КДБ не адмаўляе фільтрацыю Інтэрнэту

Камітэт дзяржбяспекі пацвярджае, што ў Беларусі праводзіцца праца па фільтрацыі доступу насельніцтва да сайтаў

Сітніцу не далі выставіць твор з нацыянальным сьцягам

13.03.2008 Сітніцу не далі выставіць твор з нацыянальным сьцягам

“Гаспода” – так называецца выстава графікі Рыгора Сітніцы, якая сёньня ўвечары адчынілася ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі. Яна прымеркаваная да нядаўняга пяцідзесяцігодзьдзя мастака. Сам спадар Сітніца кажа, што прысьвяціў сваю выставу не асабістаму юбілею, а агульнанацыянальнаму – 90-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі

27.02.2008 Міністэрства інфармацыі не знайшло цэнзуры ў кнізе пра Селешчука

Беларускі ПЭН‑цэнтар атрымаў адказ зь Міністэрства інфармацыі адносна выданьня кнігі «Мiкола Селяшчук. Гучаньне музыкi нябёсаў».

11.09.2007 Школьнікаў, якія наведвалі «Свабодны тэатр», выклікаюць у КДБ

Ужо трох наведвальнікаў спектаклю 22 жніўня, затрыманых міліцыяй, выклікалі ва Ўпраўленьне ўнутраных спраў і КДБ, паведаміла дырэктарка «Свабоднага тэатру» Натальля Каляда, . Усе выкліканыя — непаўналетнія навучэнцы менскіх школаў. Падчас «размоў» іх упэўнілі, што яны ня змогуць паступіць у ВНУ Беларусі, а пры паўторным наведваньні «Свабоднага тэатру» будуць “адлічаныя са школ”.

БАЖ патрабуе адмяніць папярэджанне, вынесенае 9 студзеня намесніку галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты “Ганцавіцкі час” Пятру Гузаеўскаму

08.02.2007 БАЖ патрабуе адмяніць папярэджанне, вынесенае 9 студзеня намесніку галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты “Ганцавіцкі час” Пятру Гузаеўскаму

БАЖ патрабуе адмяніць папярэджанне, вынесенае 9 студзеня намесніку галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты “Ганцавіцкі час” Пятру Гузаеўскаму

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства