Навіны на тэму: акцыі

Віктара Сырыцу будуць судзіць за Народны сход

05.11.2011 Віктара Сырыцу будуць судзіць за Народны сход

Грамадскі актывіст абвінавачваецца ў здзяйсненні правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП -- за арганізацыю і ўдзел у Народным сходзе 8 кастрычніка ў старым парку горада.

Міліцыя і хуткая дапамога — супраць апазіцыйнага мітынгу ў Гомелі

04.11.2011 Міліцыя і хуткая дапамога — супраць апазіцыйнага мітынгу ў Гомелі

Мясцовыя сябры партыі левых «Справядлівы свет» вырашылі правесці 20 лістапада мітынг з мэтай абмеркавання сацыяльна-эканамічнага становішча ў Гомелі і краіне ў цэлым. Але «хуткая дапамога» і міліцыя проста адмовіліся заключыць дамовы.

04.11.2011 Кіраўніка баранавіцкай суполкі Руху “За свабоду” выклікаюць у РУУС

Сёння, 4 лістапада, супрацоўнік міліцыі Дзмітрый Мізгер патэлефанаваў старшыні Баранавіцкай гарадской суполкі Руху “За свабоду” Віктару Сырыцу і далікатна запрасіў яго на размову ў ГАУС. Грамадскі актывіст не выключае, што гэтае запрашэнне ў міліцыю звязана з правядзеннем у Баранавічах 12 лістапада Народнага сходу.

Нацбанк адказаў вялейчукам на рэзалюцыю Народнага сходу

04.11.2011 Нацбанк адказаў вялейчукам на рэзалюцыю Народнага сходу

Арганізатар Народнага сходу ў Вялейцы Ўладзімір Малярчук атрымаў першы адказ на рэзалюцыю Народнага сходу, якая была перададзена ў Савет міністраў. На адно са шматлікіх патрабаванняў рэзалюцыі паспрабаваў адказаць Нацыянальны банк.

Бабруйск: Затрымалі за запаленыя свечкі

03.11.2011 Бабруйск: Затрымалі за запаленыя свечкі

Бабруйчане планавалі ўшанаваць памяць продкаў ціха, сабрацца ля касцёла і праваслаўнай царквы, запаліць свечкі і рушыць да помніка ахвярам рэпрэсій. Але супрацоўнікі міліцыі загадзя ведалі, што і дзе будзе адбывацца, і палічылі запаленыя свечкі нагодай для затрымання.

У дзень суда над Алесем Бяляцкім магілёўскія актывісты нагадалі пра палітычных вязняў

02.11.2011 У дзень суда над Алесем Бяляцкім магілёўскія актывісты нагадалі пра палітычных вязняў

Сёння, 2 лістапада, магілёўскія актывісты кампаніі “Гавары праўду!" нагадалі гараджанам пра праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які пераследуецца ўладай па палітычных матывах.

Ірына Яскевіч адмовілася падпісваць дакумент, складзены міліцыянтамі напярэдадні сходу 12 лістапада

02.11.2011 Ірына Яскевіч адмовілася падпісваць дакумент, складзены міліцыянтамі напярэдадні сходу 12 лістапада

Арганізатарцы Народнага сходу ў Віцебску патэлефанавалі з міліцыі з прапановай падпісаць “папярэджанне пра адміністрацыйную адказнасць за правядзенне несанкцыянаванай акцыі 12 лістапада”. Ірына Яскевіч лічыць гэты дакумент неправамоцным і падпісваць адмаўляецца.

Бабруйск: Канстанціна Локцева будуць судзіць

02.11.2011 Бабруйск: Канстанціна Локцева будуць судзіць

Старшыню аргкамітэта Народнага схода, які прайшоў у Бабруйску 8 кастрычніка, дапыталі сёння ў УУС. Канстанцін Локцеў паведаміў, што на яго склалі пратакол аб адміністратыўным парушэнні.

Тацяну Севярынец папярэджваюць пра адказнасць

02.11.2011 Тацяну Севярынец папярэджваюць пра адказнасць

12 лістапада актывісты мяркуюць правесці сход жыхароў Віцебску, якія вылучалі свае патрабаванні на Народным сходзе 8 кастрычніка. За мінулае мерапрыемства на Тацяну Севярынец ужо складзены пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне.

Чыноўнікі магілёўскага аблвыканкама патрабуюць спісы людзей, якія падпісаліся за Народны сход

01.11.2011 Чыноўнікі магілёўскага аблвыканкама патрабуюць спісы людзей, якія падпісаліся за Народны сход

Сёння быў запрошаны на сустрэчу ў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі магілёўскага аблвыканкама адзін з арганізатараў Народнага сходу ў Магілёве Ўладзімір Шанцаў. Намеснік начальніка юстыцыі вобласці Канстанцін Крупенькін запатрабаваў ад яго спіс людзей, якія падпісаліся за правядзенне Народнага сходу ў Магілёве.

Баранавіцкаму прадпрымальніку спачатку не дазволілі велапрабег, а цяпер – марафонскую хадзьбу

01.11.2011 Баранавіцкаму прадпрымальніку спачатку не дазволілі велапрабег, а цяпер – марафонскую хадзьбу

Мікалай Чарнавус сваёй марафонскай хадзьбой хацеў праінфармаваць грамадскасць горада і раёна аб адмове Баранавіцкім райвыканкамам у прадастаўленні мясцовым прадпрымальнікам у арэнду калгасных фермаў, якія зусім не выкарыстоўваюцца.

У Свіслачы ўшанавалі паўстанцаў

31.10.2011 У Свіслачы ўшанавалі паўстанцаў

Дзень памяці паўстанцаў 1863 году сабраў каля 90 грамадска-палітычных актывістаў з розных рэгіёнаў Беларусі. Увесь час супрацоўнікі сілавых структураў у цывільным здымалі акцыю на відэа, удзельнікаў суправаджаў таксама картэж з некалькіх міліцэйскіх аўтамабіляў.

Баранавічы: акцыя ў падтрымку палітзняволеных

28.10.2011 Баранавічы: акцыя ў падтрымку палітзняволеных

Напярэдадні суда над кіраўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім у Баранавічах 28 кастрычніка адбылася інфармацыйная акцыя ў падтрымку палітычных зняволеных у Беларусі.

 Уладзіміра Лемеша дапыталі па справе пра падпал Дома правасуддзя

27.10.2011 Уладзіміра Лемеша дапыталі па справе пра падпал Дома правасуддзя

"Дзіўным чынам гэтая іх актыўнасць супала са стартам новай хвалі штодзённых акцый Салідарнасці з палітзняволеннымі, распачатай “Еўрапейскай Беларуссю”, - кажа Уладзімір Лемеш. - Новы допыт быў толькі фармальнасцю, бо на тыя ж пытанні я ўжо даваў адказы следству раней".

Брэст: акцыя ў падтрымку палітвязняў прайшла без затрыманняў

27.10.2011 Брэст: акцыя ў падтрымку палітвязняў прайшла без затрыманняў

Увечары 26 кастрычніка ў цэнтры Брэста на вуліцы Савецкай сабраліся людзі з партрэтамі Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца і Зміцера Дашкевіча, каб нагадаць гараджанам пра палітвязняў. Мерапрыемства працягвалася прыблізна 15 хвілін і скончылася без затрыманняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства