Навіны на тэму: акцыі
12.11.2011 Народны сход 12 лістапада: хроніка перасьледу
Найбольшая колькасьць затрыманых удзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі - 15 чалавек. Затрыманьні ў Менску і Баранавічах
11.11.2011 Бабруйск: Локцеў атрымаў трое сутак, Смірнова – пяць
Сёння ў Бабруйску адбылося другое пасяджэнне па справе сябраў аркамітэта Народнага сходу. Канстанціну Локцеву суддзя Шэгеда прысудзіла трое сутак арышту, яго павезлі ў ІЧУ адразу з залі суда. Разгляд справа Галіны Смірновай скончыўся арыштам на пяць сутак.
11.11.2011 Акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага
6 лістапада актывісты кампаніі “Гавары праўду” правялі акцыі ў падтрымку старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Расцяжкі з патрабаванямі вызваліць Алеся Бяляцкага былі вывешаныя на ўваходзе стадыёна “Дынама” і Ракаўскага кірмаша.
11.11.2011 Уладзіміра Шанцава судзяць за Народны сход
Суд Ленінскага раёну Магілёва разглядае адміністрацыйную справу супраць старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава. Яго вінавацяць у тым, што арганізаваў несанкцыянаванае мерапрыемства.
11.11.2011 Варшава патрабуе вызваліць палітвязняў
10 лістапада перад будынкам амбасады Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча ў Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Яе арганізатарам выступіў офіс дэпутата Еўрапейскага парламэнта Марэка Мігальскага. У акцыі прынялі ўдзел актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», а таксама беларусы, якія пражываюць у Польшчы.
10.11.2011 Студэнтаў МДЛУ пасля арыштаў за акцыю выклікаюць у дэканат
Актывстаў “ЕўрапейскайБеларусі” Аляксандра Салдаценку і Мікіту Каваленку, асуджаных да арыштаў за ўдзел у акцы салідарнасьці з палітзняволенымі 25 кастрычніка, выклікалі ў дэканат па месцы вучобы. Актывісты навучаюцца ў Менскім дзяржаўным лінгвістым універсітэце (МДЛУ).
09.11.2011 Бабруйск: Затрыманых на Дзяды бабруйчан зноў дапыталі
9 лістапада чатырох затрыманых за запаленыя на Дзяды свечкі зноў выклікалі ў аддзяленне міліцыі на размову. Алена Тоўсцік паведаміла, што яна з мужам адмовіліся ісці без позвы, а Арцём Мархасёў і Марына Іванова пайшлі на сустрэчу з капітанам міліцыі Аляксеем Ганчаровым.
09.11.2011 Судовыя рашэнні бабруйскім арганізатарам Народнага сходу будуць агучаны ў пятніцу
Сёння ў бабруйскім судзе разглядалася справа сябраў аргкамітэта Народнага сходу Галіны Смірновай і Канстанціна Локцева. Як і ў выпадку з Віктарам Бузінаевым, суддзёй на працэсе выступіла Наталля Шэгеда.
09.11.2011 Народны сход у Брэсце перанесены на Міжнародны дзень правоў чалавека
Як паведаміла намесніца старшыні незалежнага прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк, якая з’яўляецца адным з ініцыятараў правядзення Народнага сходу ў Брэсце, аргкамітэт вырашыў перанесці яго з 12 лістапада на 10 снежня.
09.11.2011 У Брэсце ўлады не дазволілі пікет супраць забароны пікетаў
Намеснік старшыні грамадскай арганізацыі “Перспектыва” Віктар Чайкоўскі падаў у суд Ленінскага раёна Брэста скаргу на дзеянні прадстаўнікоў мясцовай улады. Нагодай для складання скаргі з’явілася чарговае рашэнне гарвыканкама забараніць правядзенне пікету.
09.11.2011 Васіля Палякова будуць судзіць за падрыхоўку да Народнага сходу
Васіль Палякоў паспеў паведаміць паплечнікам, што яму інкрымінуюць артыкул 23.34 КаАП — парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства.
08.11.2011 Міліцыя “не дапрацавала”, складаючы пратакол на арганізатарку “Народнага сходу”
Ірына Яскевіч, арганізатарка Народнага сходу ў Віцебску, даведалася, што суду над ёй пакуль не будзе. Суддзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская не ўгледзела складу правапарушэння ў матэрыялах, якія ёй перадалі з міліцыі.
08.11.2011 Бабруйск: Яшчэ два суды за Народны сход
Бабруйскія суддзі вырашылі не марнаваць дарэмна час і асудзіць двух удзельнікаў Народнага схода ў адзін дзень – 9 лістапада. Нагадаем, што на мінулым тыдні сябра аргкамітэта і бабруйскі лідэр АГП Віктар Бузінаеў атрымаў 10 сутак арышту.
08.11.2011 Удзельнікі акцыі каля помніка Леніна ў Менску атрымалі на траіх 24 суткі арышту
У судзе Маскоўскага раёна Менска пачынаецца разгляд адміністратыўных спраў “маладафронтаўцаў” Міхаіла Мускага, Сяргея Павала і Рамана Васільева. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ), а менавіта ў спробе закідаць помнік Леніна яйкамі пад лёзунгі «Камунізм пад трыбунал» і «Спыніць камунізм».
07.11.2011 Рыгору Грыку сёмы раз забаранілі правядзенне пікету
Рыгор Грык планаваў правесці пікет 12 лістапада. Заяўнік лічыць, што Баранавіцкі гарвыканкам, гарадскі суд і міліцыя не выканваюць Закон “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”, таму хацеў прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай праблемы.










