Навіны на тэму: акцыі

Libereco пачынае акцыю фота-петыцый у падтрымку Алеся Бяляцкага

25.11.2011 Libereco пачынае акцыю фота-петыцый у падтрымку Алеся Бяляцкага

Праваабарончая арганізацыя Libereco-Partnership for Human Rights асудзіла вынясенне прысуду старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесю Бяляцкаму. Сумесна з беларускімі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі Libereco патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага, які быў затрыманы і асуджаны выключна па палітычных матывах.

Бабруйчане патрабуюць свабоду Бяляцкаму і палітвязням

24.11.2011 Бабруйчане патрабуюць свабоду Бяляцкаму і палітвязням

У Бабруйску ў апошнія часы даволі часта праходзяць стыхійныя міні-акцыі ў падтрымку палітвязняў. У розных раёнах горада, у асноўным на жылых дамах з’яўляюцца партрэты вязняў сумлення. Сябры “Маладых дэмакратаў” не пабаяліся выйсці на вуліцу з нацыянальным сцягам і партрэтамі Алеся Бяляцкага, Андрэя Саннікава і Яўгена Васьковіча.

У Салігорску міліцыя шукае распаўсюднікаў інфармацыі аб палітвязнях

24.11.2011 У Салігорску міліцыя шукае распаўсюднікаў інфармацыі аб палітвязнях

Пасля публікацыі ў сеціве інфармацыі аб правядзенні пікета пад вокнамі суда Алега Бахту пачала расшукваць мясцовая міліцыя. На дадзены момант сувязь з самім актывістам адсутнічае, але, па словах яго паплечнікаў, ён не быў затрыманы.

У Магілёве арганізатар Народнага схода абскарджвае адміністрацыйнае пакаранне

22.11.2011 У Магілёве арганізатар Народнага схода абскарджвае адміністрацыйнае пакаранне

Кіраўнік магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў падаў скаргу на пастанову суддзі Ленінскага раёна Магілёва Аксаны Ратнікавай у Магілёўскі абласны суд у сувязі з вынесеным яму штрафам за арганізацыю Народнага сходу.

На Кастрычніцкай плошчы забаронена збірацца ўжо больш за двое

22.11.2011 На Кастрычніцкай плошчы забаронена збірацца ўжо больш за двое

Увечары, 21 лістапада пры спробе сабрацца на Кастрычніцкай плошчы Менска на штодзённую малітву па палітычных зняволеных, супрацоўнікі праваахоўных органаў "разагналі" двух прысутных - Юлію Фралову і Таццяну Зялко.

Полацкія актывісты выказалі салідарнасць з Алесем Бяляцкім

21.11.2011 Полацкія актывісты выказалі салідарнасць з Алесем Бяляцкім

На афішных тумбах і дошках аб'яў у Полацку з'явіліся плакаты з заклікам «Свабоду Алесю Бяляцкаму». Плакаты сталі адказам актывістаў на перадрук ў раённай і гарадской газеце «Полацкі веснік» сумна вядомага артыкула Д. Паліванава «Не в ладу с законом».

Паспець выратаваць жыццё

18.11.2011 Паспець выратаваць жыццё

У інтэрнэце арганізаваны збор подпісаў за выратаванне жыццяў абвінавачаных ў выбуху ў мінскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Петыцыя адрасавана ААН і праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

Акцыя ў падтрымку Яўгена Васьковіча ў Бабруйску

18.11.2011 Акцыя ў падтрымку Яўгена Васьковіча ў Бабруйску

16 лістапада ў Бабаруйску, у двары, дзе пражывае бабуля Яўгена Васьковіча, асуджанага за напад на будынак мясцовага КДБ, актывісты правялі акцыю салідарнасці. Яны трымалі ў руках партрэты Яўгена Васьковіча, Алеся Бяляцкага і Андрэя Саннікава.

"Ні дня без заяўкі ў абарону Бяляцкага!»

18.11.2011 "Ні дня без заяўкі ў абарону Бяляцкага!»

Праваабаронцы працягваюць бестэрміновую акцыю «Ні дня без заяўкі ў абарону Бяляцкага!», арганізаваную выпускнікамі «Адукацыйнага курсу па правах чалавека».

17.11.2011 На Кастрычніцкай плошчы затрымалі ўдзельнікаў малітвы за палітвязьняў

На Кастрычніцкай плошчы Менску затрымалі пяць грамадзкіх актывістаў, якія спрабавалі правесьці малітву за палітвязьняў. Сярод іншых — Ганну Шапуцьку, Ніну Багінскую, Тацяну Кім, Аляксандра Макаева.

У Хоцімску прайшла акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім

16.11.2011 У Хоцімску прайшла акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім

У гарадскім пасёлку Хоцімск Магілёўскай вобласці 15 лістапада адбылася акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім. Мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду” выставілі інфармацыйныя стэнды з партрэтамі Алеся Бяляцкага на мясцовым рынку і на аўтастанцыі гарадскога пасёлка.

Пракурор падтрымаў адмову выканкама аб забароне марафонскай хадзьбы

16.11.2011 Пракурор падтрымаў адмову выканкама аб забароне марафонскай хадзьбы

15 лістапада баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус атрымаў адказ з раённай пракуратуры на сваю заяву ў сувязі з адмовай райвыканкаму ў дазволе на правядзенне марафонскай хадзьбы па вуліцах вёскі Вялікая Каўпеніца.

Суткі за ўдзел у “Народным сходзе”

15.11.2011 Суткі за ўдзел у “Народным сходзе”

Затрыманы пасьля “Народнага сходу“ 12 лістапада Аляксандр Пятніцкі асуджаны судом Савецкага раёну Мінска да 10 сутак арышту. Яго звінавацілі ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі (арт. 23.4 КоАП РБ).

На ўдзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі склалі па два пратаколы

14.11.2011 На ўдзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі склалі па два пратаколы

Пратаколы склалі ў адносінах да Зміцера Карашкова і Ксеніі Яраслаўцавай. Адметнасць у тым, што на іх у міліцыі былі складзены па два пратаколы: за ўдзел у Народных сходах 8 кастрычніка і 12 лістапада. Пакуль невядома, калі будзе суд.

На Тацяну Севярынец склалі новы пратакол за Народны сход

14.11.2011 На Тацяну Севярынец склалі новы пратакол за Народны сход

8 кастрычніка актывістка вяла Народны сход у Віцебску. Паводле пратаколу, складзенага на яе 26 кастрычніка, міліцыянты палічылі яе арганізатаркай несанкцыянаванай акцыі. Яшчэ праз два тыдні яны раптам узгадалі, што гэтае правапарушэньне яна здзейсніла паўторна. І прыйшлі да яе 11 лістапада дахаты, каб перапісаць пратакол наноў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства