Навіны на тэму: акцыі
29.11.2011 Партрэты Алеся Бяляцкага на менскіх вуліцах
Актывісты “Еўрапейскай Беларусі” правялі акцыю па развешванні партрэтаў Алеся Бяляцкага ў публічных месцах Мінска.
29.11.2011 Акцыя праваабаронцаў з Лацінскай Амерыкі ў падтрымку Алеся Бяляцкага (ФОТА)
28 лістапада ў Мехіка, падчас прэзентацыі гадавой справаздачы Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, калегі Алеся Бяляцкага зрабілі адмысловы здымак у ягоную падтрымку.
28.11.2011 Падпішыце петыцыю за вызваленне Алеся Бяляцкага!
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі, якія публічна выказалі рашучае абурэнне наконт незаконнага асуджэння праваабаронцы Алеся Бяляцкага, заклікаюць сваіх калег, простых грамадзянаў і міжнародную супольнасць выступіць у падтрымку зняволенага праваабаронцы і патрабаваць яго найхутчэйшага вызвалення.
28.11.2011 Баранавічы: глыбока дыхаць ля гарвыканкама таксама забараняецца
Баранавіцкі гарвыканкам не задаволіў заяўку індывідуальнага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса з просьбай падыхаць дзве гадзіны ў цэнтры горада. Гэта стала вядома з ліста за подпісам кіраўніка справамі гарвыканкама Мікалая Хітрыка, якое атрымаў заяўнік.
26.11.2011 У розных гарадах свету прайшлі акцыі супраць прысуду Алесю Бяляцкаму (ФОТА)
25 лістапада актывісты праваабарончых арганізацый з розных краінаў выйшлі на вуліцы, да будынкаў амбасадаў і консульстваў Беларусі ў сваіх гарадах, каб падтрымаць асуджанага кіраўніка «Вясны» і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага, а таксама выказаць сваё абурэнне на адрас беларускіх уладаў. Акцыі прайшлі ў такіх гарадах, як Парыж, Брусель, Стакгольм, Хельсінкі, Буэнас-Айрэс, Анкара, Санкт-Пецярбург, Ерэван, Бішкек, Тбілісі, Заграб...
26.11.2011 Каля будынка амбасады Беларусі ў Парыжы FIDH заклікала да вызвалення Алеся Бяляцкага
Сябры FIDH з усіх куткоў свету сабраліся 25 лістапада ля Амбасады Рэспублікі Беларусь, каб асудзіць прысуд вынесены напярэдадні Алесю Бяляцкаму. Пасол Беларусі ў Францыі адмовіўся прыняць дэлегацыю FIDH. Адкрыты ліст FIDH Прэзідэнту Лукашэнку таму быў перададзены праз паштовую скрыню амбасады, да якой дапусцілі толькі двух прадстаўнікоў FIDH.
26.11.2011 У Санкт-Пецярбургу затрымалі ўдзельнікаў пікетаў супраць асуджэння Алеся Бяляцкага (фотарэпартаж)
Затрыманых ля будынку консульства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу Ганну Удзьяраву і Філіпа Кастэнку з АДЦ «Мемарыял», дзякуючы ўмяшанню парыжскага офіса FIDH, намаганням калегаў і адвакатаў, бліжэй да ночы адпусцілі з аддзялення паліцыі. "Вясна" выказвае сваё шкадаванне з нагоды гэтага затрымання і шчыра дзякуе калегам за вельмі каштоўны для нас жэст салідарнасці.
25.11.2011 У Слоніме пададзена заяўка на пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага
Іван Шэга падаў заяву ў Слонімскі райвыканкам на дазвол аб правядзенні 3 снежня пікета ў Слоніме ў падтрымку Алеся Бяляцкага і аб інфармаванні слонімцаў пра дзейнасць Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
25.11.2011 У Менску затрымалі 4 актывістаў за расьцяжку “Свабоду Бяляцкаму”
Сёньня каля 14-й гадзіны каля адной са станцый метро ў Менску былі затрыманыя актывісты “Еўрапейскай Беларусі” Сяргей Ускоў, Арцём Валіулін, Вікторыя Рамашкевіч і Настясься Шулейка. Яны спрабавалі вывесіць расцяжку з надпісам “Свабоду Бяляцкаму”.
25.11.2011 Каля віцебскай калоніі – улёткі ў падтрымку Андрэя Саннікава (фота)
Мясцовыя актывісты “Еўрапейскай Беларусі” развесілі каля калоніі Віцьба-3 некалькі дзесяткаў улётак з партрэтам зняволенага палітыка і надпісам “Андрэй Саннікаў – наш прэзідэнт!”
25.11.2011 За запаленыя свечкі ў Бабруйску будуць судзіць 30 лістапада
30 лістапада адбудзецца суд над затрыманымі на Дзяды Аленай і Дзмітрыем Тоўсцікамі, Марынай Івановай і Арцёмам Мархасёвым. На сябраў “Маладых дэмакратаў” ужо некалькі разоў складалі пратакол як на ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі.
25.11.2011 Акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Ерэване (ФОТА)
Сёння ў сталіцы Арменіі Ерэване каля будынку беларускай амбасады прайшла акцыя ў падтрымку асуджанага старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
25.11.2011 Лаўрэаты прэміі Сахарава патрабуюць тэрміновага вызвалення і рэабілітацыі Бяляцкага
23 лістапада ў Бруселі на штогадовай канферэнцыі лаўрэатаў прэміі імя А. Сахарава ад Еўрапейскага парламента (Saharov Debate 2011) з ініцыятывы беларускіх удзельнікаў форуму — старшыні ГА «БАЖ» Жанны Літвіной і кіраўніка Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча — быў арганізаваны збор подпісаў пад адкрытым лістом з патрабаваннем тэрміновага вызвалення і поўнай рэабілітацыі Алеся Бяляцкага.
25.11.2011 Грамадскага актывіста Рыгора Грыка выклікаюць у пракуратуру
Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык 24 лістапада атрымаў позву, у якой паведамляецца, што яго ўжо другі раз запрашаюць для размовы ў гарадскую пракуратуру адносна яго ўдзелу ў мясцовым сходзе 8 кастрычніка.
25.11.2011 Удзельнікаў Народнага сходу ў Гомелі будуць судзіць
Праз больш чым паўтары месяцы пасля правядзення першага этапу Народнага сходу ў Гомелі ўлады вырашылі прыцягнуць да адказнасці яго ўдзельнікаў. Разгляды адміністрацыйных спраў пройдуць у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.










