Навіны на тэму: акцыі
08.12.2011 У Магілёве Ірыну Трыгубаву будуць судзіць за наклееную ўлётку
Актывістка Свабоднага прафсаюзу металістаў Ірына Трыгубава была затрымана каля трох тыдняў таму каля пад’езда аднаго з дамоў у мікрараёне Юбілейны. Суд прызначаны на 14 снежня.
08.12.2011 У Віцебску забаранілі ўжо другі пікет да Дня правоў чалавека
Заяўку на пікет, прымеркаваны да ўгодкаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, падаваў праваабаронца Леанід Свецік. Адмову прыйшла ад кіраўніка Чыгуначнай раённай адміністрацыі Юрыя Панфілава, нядаўна прызначанага на гэтую пасаду. І гэта ўжо другая забарона на пікет да 10 снежня, вынесеная спадаром Панфілавым.
08.12.2011 Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу арганізатара Народнага сходу ў Бабруйску
Сябра бабруйскай партыйнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Галіна Смірнова дамагалася адмены пастановы суда Бабруйскага раёна, аднак суддзя Уладзімір Навітанюк не знайшоў нагоды для адмены гэтага рашэння.
07.12.2011 Брэсцкія ўлады забаранілі мітынг у Міжнародны дзень правоў чалавека
Як паведаміла Зінаіда Міхнюк, якая накіроўвала ў мясцовы гарвывканкам заяўку на гэтае мерапрыемства, увечары 6 снежня яна атрымала па пошце адказ, дзе гаворыцца, што ладзіць мітынг у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў у вызначаны час забаронена, бо ў гэты дзень там будуць адбывацца “траурныя мерапрыемствы” з удзелам дэлегацыі з Ніжагародскай вобласці Расіі.
07.12.2011 Бабруйск: Судовае пасяджэнне не адбылося
7 снежня мусіла адбыцца другое пасяджэнне па справе “Маладых дэмакратаў” Алены і Дзмітрыя Тоўсцікаў, Марыны Івановай і Арцёма Мархасёва за запаленыя на Дзяды свечкі. Але суд не адбыўся, бо на яго з’явіўся толькі адзін з чацвёркі.
07.12.2011 30 тысяч іспанцаў выступілі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі
Яны патрабуюць адмяніць смяротнае пакаранне Канавалаву і Кавалёву і пачаць новае расследаванне.
06.12.2011 Шматдзетная маці ў цэнтры Мінску пратэставала супраць смяротнай кары
Своеасаблівы перфоманс зладзіла шматдзетная маці Таццяна Гацура разам з двума сваімі сынамі.
06.12.2011 У Менску палююць на нацболаў (абноўлена)
Пасьля складаньня пратакола па арт. 17.1 КаАП РБ ("Дробнае хуліганства") непаўнагадовага Уладзіслава Лобава змог забраць з пастарунку айчым. Яўгена Контуша судзяць у судзе Першамайскага раёна Мінска. Паседжаньне перанесенае на 14 гадзін 8 сьнежня.
06.12.2011 У Магілёве ў акцыі "Стоп-бензін" удзельнічаў адзін чалавек
ДАІ ўбачыла падазроную машыну, якая ехала з уключанай аварыйнай сігналізацыяй, і прыпыніла яе каля плошчы Леніна. На машыне была налепка "Мы супраць узвышэння коштаў на паліва". Кіроўца быў аштрафаваны. На яго адразу было складзена тры пратаколы.
02.12.2011 Грузінскія праваабаронцы патрабавалі ад Лукашэнкі вызвалення Алеся Бяляцкага (фота, відэа)
1 снежня ў Тбілісі сябры “Цэнтру правоў чалавека” (HRIDC), які ўваходзіць у Міжнародную Федэрацыю за правы чалавека, далучыліся да глабальнай акцыі. Грузінскія праваабаронцы патрабавалі вызвалення віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка “Вясны” Алеся Бяляцкага, гледзячы ў твар Лукашэнку.
01.12.2011 Аргентынскія праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага
Дэлегацыя Камітэта прававога дзеяння - сяброўскай арганізацыі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) у Аргенціне - правяла акцыю перад амбасадай Беларусі ў Буэнас-Айрэсе.
30.11.2011 Слонімскі райвыканкам не ведае сваіх жа рашэнняў?
Слонімскі райвыканкам не дазволіў пікет у падтрымку Алеся Бяляцкага па той прычыне, што не ведае месцаў, вызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў. Гэта вынікае з адказу старшыні Слонімскага райвыканкама Іосіфа Паўлюкевіча на заяўку на пікет, пададзеную Іванам Шэгам.
30.11.2011 Відэа з маніфестацыі за вызваленне Алеся Бяляцкага ля амбасады Беларусі ў Парыжы
Сябры FIDH сабраліся ля Амбасады Рэспублікі Беларусь, каб асудзіць прысуд беларускаму праваабаронцу, які з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Федэрацыі, Алесю Бяляцкаму. Амбасадар Беларусі ў Францыі адмовіўся прыняць дэлегацыю FIDH.
29.11.2011 Баранавічы: пратакол за акцыю салідарнасці з палітвязнямі
28 лістапада ў Баранавічах моладзевага актывіста Арцёма Бабея выклікалі ў міліцыю і абвінавацілі ў арганізацыі і правядзенні гучнай моладзевай акцыі салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі, якая праходзіла 24 кастрычніка на прыступках кінатэатра “Кастрычнік”. Гэтае мерапрыемства працягвалася каля 10 хвілінаў і скончылася без затрыманняў.
29.11.2011 У Брэсце прайшла акцыя “Спынім забойствы!”
Мясцовыя актывісты грамадскіх арганізацый і дэмакратычных партый 28 лістапада правялі гэтую акцыю, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да магчымага смяротнага прысуду ў справе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.










