Навіны на тэму: акцыі

Уладзіславу Варанецкаму  адмовілі ў правядзенні пікету 19 снежня

15.12.2011 Уладзіславу Варанецкаму адмовілі ў правядзенні пікету 19 снежня

Паводле актывіста, ён хацеў прыцягнуць увагу грамадскаскасці да праблем утрымання палітвязняў у беларускіх турмах. У тым ліку да становішча Андрэя Саньнікава, які адбывае пакаранне ў віцебскай калоніі Віцьба -3, і да якога не дапускаюць адваката.

Украіна: Салідарнасць з палітвязнямі Беларусі (фота)

14.12.2011 Украіна: Салідарнасць з палітвязнямі Беларусі (фота)

Моладзь ладзіць акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў, а прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў Украіны прыцягваюць увагу грамадскасці да зняволення кіраўніка “Вясны” і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага.

Суд над Сяргеем Каваленкам чарговы раз перанесены

14.12.2011 Суд над Сяргеем Каваленкам чарговы раз перанесены

Віцебскага сябра КХП БНФ судзяць паводле відэа- і фотаматэрыялаў з інтэрнэту: паглядзеўшы відэаролік пра вывешваньне бел-чырвона-белага сцяга на даху крамы “5 элемент”, супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС склалі на Сяргея Каваленку адміністрацыйны пратакол. Прайшлі ўжо два судовыя пасяджэнні, чарговае адбудзецца 26 снежня.

Рабочыя Магілёўскага домабудаўнічага камбіната дамагліся саступак адміністрацыі

14.12.2011 Рабочыя Магілёўскага домабудаўнічага камбіната дамагліся саступак адміністрацыі

Нагадаем, што ў кастрычніку гэтага года быў створаны страйкам, у склад якога ўвайшло шэсць чалавек. Ачоліў страйкам сябра Свабоднага прафсаюза металістаў. Рабочыя высунулі кіраўніцтву шэраг патрабаванняў, накіраваных на падвышэнне заробку, паляпшэнне бытавых умоваў і ўмоваў тэхнікі бяспекі, арганізацыі ўмоваў працы.

У Віцебску забаранілі дзве акцыі на 19 снежня

14.12.2011 У Віцебску забаранілі дзве акцыі на 19 снежня

Мясцовыя актывісты меркавалі правесці акцыі салідарнасці з палітвязнямі, якія апынуліся ў зняволенні пасля падзеяў у Мінску год таму. Але віцебскі гарвыканкам не дазволіў ні сходу каля “Сіняга дому” на вуліцы Леніна, ні шэсця да плошчы Свабоды.

Акцыя ў падтрымку Бяляцкага на Еўрапейскім кангрэсе правоў чалавека (фота)

14.12.2011 Акцыя ў падтрымку Бяляцкага на Еўрапейскім кангрэсе правоў чалавека (фота)

Салігорскі маладафронтавец Іван Шыла правёў акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага на Кангрэсе правоў чалавека, які праходзіў у польскіх Катовіцах. Акцыю падтрымалі як шараговыя студэнты ўніверсітэту, так і вядомыя палітыкі і госці Кангрэсу з розных краін.

13.12.2011 Нацбола Дзяніса Сахара аштрафавалі на мільён рублёў

Актывіста нацыянал-бальшавікоў затрымалі раніцай у сябе дома сёння, 12 снежня.

12.12.2011 У Беларусі стартавала кампанія у падтрымку незалежнай музычнай культуры “Рок-салідарнасць”

10 снежня, у міжнародны дзень абароны правоў чалавека, у Беларусі стартавала грамадзкая кампанія “Рок-салідарнасць”, ініцыяваная Фан-клубам беларускай музыкі, аматарамі айчыннага року і актывістамі недзяржауных арганізацый.

Барысаў: зборшчык подпісаў аштрафаваны за правядзенне НС

12.12.2011 Барысаў: зборшчык подпісаў аштрафаваны за правядзенне НС

Сёння ў Барысаве адбылося трэцяе паседжанне суду над зборшчыкам подпісаў за правядзенне Народнага сходу Мікалаем Ільюшонкам. Суддзя Барысаўскага раённага суду Аляксандр Шутко вынес рашэнне аб прызначэнні Ільюшонку штрафу ў памеры 15 базавых велічынь за парушэнне заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Віцебскіх актывістаў судзілі за расцяжку “Свабоду палітвязням!”

12.12.2011 Віцебскіх актывістаў судзілі за расцяжку “Свабоду палітвязням!”

Затрыманыя ўвечары 11 снежня Уладзіслаў Варанецкі і Іван Салохін атрымалі судовае папярэджанне за тое, што вывесілі на мосце імя Блахіна расцяжку “Свабоду палітвязням!”. Абодва актывісты адзначаюць некарэктныя паводзіны супрацоўнікаў міліцыі падчас затрымання. Мінулую ноч ім давялося правесці ў віцебскім ізалятары часовага ўтрымання пад вартай.

165 тысяч петыцый за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі адпраўленыя ў Адміністрацыю прэзідэнта па пошце

09.12.2011 165 тысяч петыцый за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі адпраўленыя ў Адміністрацыю прэзідэнта па пошце

“Міжнародная амністыя” патрабуе ад Аляксандра Лукашэнкі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ад гэтым заявіла 9 снежня на адмысловай прэс-канферэнцыі даследчык гэтай арганізацыі Хэза Макгіл.

Акцыя ў Хоцімску да Дня правоў чалавека

09.12.2011 Акцыя ў Хоцімску да Дня правоў чалавека

У гарадскім пасёлку Хоцімск, што ў Магілёўскай вобласці, 9 снежня прайшла акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў чалавека. Мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду!” на працягу гадзіны раздавалі жыхарам Хоцімска брашуры с тэкстам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

09.12.2011 У Міжнародны дзень правоў чалавека ў Брэсце не будзе ні пікета, ні мітынга

Брэсцкі гарвыканкам адмовіў у правядзенні 10 снежня ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў пікета, заяўку на які падаваў каардынатар Праваабарончага цэнтра "Вясна" у рэгіёне Уладзімір Вялічкін.Нагадаем, што адмову ў правядзенні мітынгу ў гэты дзень атрымала і Зінаіда Міхнюк.

Баранавічы: чарговая забарона пікету

09.12.2011 Баранавічы: чарговая забарона пікету

Баранавіцкі гарвыканкам забараніў грамадскаму актывісту Рыгору Макарэвічу праводзіць пікет 17 снежня ў старым парку горада. Актывіст хацеў маральна падтрымаць грамадзян, якія апынуліся ў цяжкім эканамічным становішчы. Гэта ўжо 14-ты запар пікет, які забараняе Баранавіцкі гарвыканкам.

Збіццё пенсіянеркі міліцыяй не лічыцца супрацьпраўным

09.12.2011 Збіццё пенсіянеркі міліцыяй не лічыцца супрацьпраўным

Бярозаўская пенсіянерка Галіна Кавалевіч атрымала адказ на сваю скаргу на імя начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў. Жанчына прасіла даць прававую ацэнку дзеянням афіцэра Бярозаўскага РАУС Якава Самасюка і канвою аўтазака, які дзяжурыў 13 ліпеня, і адказаць, якім чынам пакараны непасрэдныя ўдзельнікі яе збіцця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства