Навіны на тэму: акцыі
20.12.2011 У Бярозе запалілі “свечкі надзеі”
У Бярозе ля пад’ездаў аднаго са шматкватэрных дамоў былі заўважаны аб’явы ад рукі на беларускай і рускай мовах: “Страна во тьме, зажги свечу надежды 19.12 – 19.00”. И роўна а 19-ай у двух вокнах загарэліся свечкі. У трэцім акне загарэлася свечка пазней. Свечкі гарэлі роўна гадзіну.
20.12.2011 У калонію да Саннікава прыязжалі з кнігамі і свечкамі
Начальнік калоніі Віталь Агністыкаў паведаміў віцебскім актывістам Сяргею Парсюкевічу і Ўладзіславу Варанецкаму, што асабіста прыняў рашэнне ізаляваць зняволенага Саннікава ад любых зносінаў, у тым ліку і з адвакатамі.
19.12.2011 Ізноў 19 сьнежня: хроніка падзеяў (аднаўляецца)
22-00. Апошнія затрыманыя ў гэты дзень - актывісты Руху "За свабоду" - Арцём Лява і Юрась Шпак-Рыжкоў. Яны былі затрыманыя ў Серабранцы і дастаўленыя ў Ленінскі РУУС.
19.12.2011 У Слоніме прыгадалі Плошчу
Сябры згуртавання дэмакратычных сіл Слоніма, куды ўваходзяць кіраўнікі слонімскіх дэмакратычных партый і арганізацый, сёння сабраліся на сваю чарговую сустрэчу. Мерапрыемства яны цалкам прысвяцілі аналізу падзеяў, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010 года.
19.12.2011 Актывісткі FEMEN распрануліся каля беларускага КДБ
19 снежня ў Мінску каля будынка КДБ актывісткі FEMEN правялі акцыю, прымеркаваную да гадавіны падзей Плошчы. Яны раздзеліся і разгарнулі плакаты з надпісамі «Жыве Беларусь!»
19.12.2011 Хоцімскія актывісты выказалі салідарнасць з палітвязнямі
У самым усходнім рэгіёне Рэспублікі Беларусь - Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці - у суботу, 17 снежня, адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі, якія зараз знаходзяцца за кратамі ў нашай краіне. Мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду!” прымеркавалі правядзенне мерапрыемства да гадавіны з дня разгону Плошчы ў Мінску 19 снежня 2010 года.
19.12.2011 Асуджаных за Плошчу-2010 выклікаюць у міліцыю ўвечары 19 снежня
Некаторыя фігуранты крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў міліцыю ўвечары ў панядзелак, 19 снежня.
16.12.2011 Наваполацк: актывісты на ўліку
Па месцы рэгістрацыі двух наваполацкіх актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» 14 і 15 снежня прыходзілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Міліцыянты размаўлялі з бацькамі актывістаў Сяргея Лыскова і Алега Рагоўскага.
16.12.2011 Гомельскія дэмакраты ўшануюць памяць Андрэя Зайцава, які быў зацкаваны спецслужбамі і загінуў 10 гадоў назад
18 снежня гомельскія дэмакраты ўшануюць памяць Андрэя Зайцава, сябра руху супраціву «Зубр», які трагічна загінуў — скончыў жыццё самагубствам 20 снежня 2001 года. Гомельскія апазіцыянеры наведаюць могілкі, дзе пахаваны актывіст, і ўскладуць кветкі, а таксама запаляць свечкі.
16.12.2011 У Гародні міліцыя абзвоньвае бацькоў патэнцыйных удзельнікаў акцый пратэсту
Апошнія дні прадстаўнікі гарадзенскай міліцыі тэлефануюць бацькам студэнтаў, якія навучаюцца ў Мінску, і папярэджваюць пра мажлівую адказнасць, калі іх дзеці выйдуць на плошчу 19 снежня – ва ўгодкі падзей пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў.
16.12.2011 Абласная пракуратура папярэджвае віцебскіх актывістаў
На афіцыйную размову наконт недапушчальнасці правядзення акцый 19 снежня выкліканы Хрыстафор Жаляпаў, Аляксей Гаўруцікаў і Ян Дзяржаўцаў, якія падавалі ў гарвыканкам заяўкі на правядзенне шэсця і сходу да ўгодкаў Плошчы.
16.12.2011 У Бабруйску рашэнне суда за запаленыя свечкі будзе агучаны 22 снежня
16 снежня адбылося другое пасяджэнне па справе затрыманых на Дзяды ля Мікалаеўскага сабора бабруйчан. На судзе прысутнічалі Алена Тоўсцік, Марына Іванова і Арцём Мархасёў. Месцазнаходжанне Дзмітрыя Тоўсціка дасюль невядомае, ён абвешчаны ў вышук.
16.12.2011 Магіляўчанка дамаглася ў Вярхоўным судзе адмены пастановы пра арышт за ліпеньскую “маўклівую” акцыю
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала адмяніў пастанову суда Першамайскага раёна Менска, падтрыманую Менскім гарадскім судом, паводле якой 27-гадовая жыхарка Магілёва Юлія Гарачанкова ў ліпені адбывала адміністратыўны арышт тэрмінам у 5 сутак за “нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы”.
15.12.2011 Акцыя ў Познані ў падтрымку беларускіх палітвязьняў
14 снежня ў Познані (Польшча) адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі на Беларусі. На пачатку акцыі былі прачытаны імёны вязняў сумлення і былі запалены 12 паходняў, пасля чаго арганізатары нагадалі аб важнасці салідарнасці палякаў з беларусамі, якія пераследуюцца ўладамі за апазыцыйную дзейнасць.
15.12.2011 Рыгор Грык абскарджвае папярэджанне пракуратуры
Баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык накіраваў скаргу на дзеянні пракурора горада Баранавічы А.А. Більдзейкі ў Брэсцкую абласную пракуратуру ў сувязі з вынесеным 28 лістапада афіцыйным пісьмовым папярэджаннем за ўдзел у “несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”, як быў кваліфікаваны “Народны сход” 8 кастрычніка.










